Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі студэнт: «Насіў бы сам „Пагоню“, але крыху страшнавата з-за палітычнай абстаноўкі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Як вы ставіцеся да людзей, якія носяць адзеньне альбо тэчкі з выявай герба «Пагоня»? На гэта адказваюць маладыя жыхары Гомеля.

Наўпроставы лінк

Студэнт 4 курсу: «Я за „Пагоню“. Пагоня была яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім. Я лічу, што гэта павінен быць нацыянальны герб Беларусі».

Маладзён: «Нэўтральна стаўлюся. У прынцыпе — каму як хочацца. Раней, наколькі мне вядома, гэта быў гістарычны сьцяг Беларусі. Потым яго замянілі. Я нарадзіўся пад гербам Рэспублікі Беларусь, які дзейнічае цяпер. У прынцыпе, мне гэтага дастаткова».

Студэнтка 2 курсу: «Станоўча. Пэўна, людзі хочуць паказаць сябе, як яны ўсё тут уяўляюць, ганарацца гэтым. Мы жывём тут, мы павінны так рабіць».

Студэнт філфаку: «Гэта вельмі добра, я так лічу. І разумею, што гэта дужа файная манера, бо яны памятаюць гісторыю Беларусі, памятаюць пра яе шмат добрага. Я б і сам насіў, але пакуль над гэтым не задумваўся. Я вельмі люблю сваю радзіму Беларусь».

Дзяўчына: «Гэта справа кожнага чалавека — насіць ці не. Герб „Пагоня“ — гэта надзвычай складаны герб быў у гісторыі Беларусі».

Хлапец: «Гэта наш гістарычны герб, і ў гэтым няма нічога кепскага, што яны так робяць. Не нашу пакуль. Трэба, але лічу, што цяпер гэта не настолькі важна».

Маладзён з абыякавым голасам: «Калі хочуць выкарыстоўваць стары герб, няхай выкарыстоўваюць».

Будучы інжынэр: «Гэта сымбалічна. Гэта яшчэ ў ВКЛ стварылі такі сымбаль — некаторыя прытрымліваюцца яго. Мне цяперашняя „сувэрэнітэтная“ Беларусь бліжэй да сэрца, і наш герб. Новая дзяржава стварылася — і герб стварыўся».

Студэнтка 3 курсу: «Кожны мае права насіць тое, што хоча — паводле ўласнага сьветапогляду. „Пагоня“ — гэта стары герб Літвы і Беларусі быў, Рэчы Паспалітай... Ой, ВКЛ».

Студэнт-фізык: «Нэўтральна стаўлюся. Я не падтрымліваю ніякіх палітычных сілаў, то бок ні апазыцыю, ні існуючую ўладу».

Маладая жанчына: «Спакойна стаўлюся. Што каму падабаецца, няхай тое і носіць. Мне падабаюцца звычайныя сумкі».

Студэнт-пяцікурсьнік: «Маё меркаваньне: хто хоча, няхай носіць, хто ня хоча, няхай ня носіць. Гэта іхняя справа. Пытаньне: „Ці насіў бы сам?“ зьвязанае з тым, што крыху страшнавата з-за палітычнай абстаноўкі. Толькі пагэтаму. Калі б было ўсё спакойна, насіў бы. Пра кадэтаў чытаў, што аднаго адлічылі з вучэльні, які апублікаваў здымак з „Пагоняй“ у інтэрнэце. Астатніх нібыта спрабуюць адлічыць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG