Што значыць “выбыў”, у гарадзкой выбарчай камісіі тлумачыць адмаўляюцца. Паводле зьвестак аднаго з калег-кандыдатаў, спадар Голуб трапіў у шпіталь з сардэчным прыступам і адмовіўся ад удзелу ў выбарах па Фрунзенскай выбарчай акрузе № 13.
Апазыцыйныя партыі вылучаць яшчэ аднаго кандыдата са сваіх шэрагаў не зьбіраюцца. Не таму, што прымхліва пабойваюцца “нешчасьлівага” нумару, а таму, што ня маюць надзеі на рэгістрацыю свайго прадстаўніка на безальтэрнатыўнае месца.