Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладных кандыдатаў “перакідаюць” з акругі ў акругу


Кандыдат у дэпутаты Аршанскага гарсавету Дзьмітры Міхалевіч зарэгістраваўся ў адной акрузе, але цяпер балятуецца зусім па іншай.


25 сакавіка Аршанская гарадзкая камісія па выбарах зарэгістравала галоўнага інжынэра будтрэста № 18 па Будаўнічай акрузе № 3. Аднак больш як праз тыдзень “Аршанская газэта” надрукавала “Дадатак” да рашэньня камісіі, дзе напісана, што Дзьмітры Міхалевіч балятуецца ўжо ў іншым месцы — па Ленінскай акрузе № 5.

На думку мясцовых дэмакратычных актывістаў, такія “пераскокі” і “перакіданьні” — грубаем парушэньне выбарчага заканадаўства. Верагодная прычына гэтага— у памылковых разьліках мясцовых уладаў: у Будаўнічую выбарчую акругу трапілі два “праўладныя” кандыдаты, і давялося тэрмінова іх “разводзіць”, лічыць старшыня мясцовай суполкі Партыі БНФ Алесь Шутаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG