Амэрыканскае выданьне піша, што лекары б’юць трывогу з прычыны прыкметнай колькасьці інсультаў сярод заражаных каранавірусам маладых людзей, хвароба якіх працякала ў лёгкай форме.
Газэта The New York Times задала экспэртам пытаньні, якія тычацца паводзінаў і гігіены падчас пандэміі каранавірусу.
Прафэсар імуналёгіі і інфэкцыйных хваробаў Эдынбурскага ўнівэрсытэту Элеанора Райлі выступіла з артыкулам у газэце The Guardian, у якім заклікае пачаць масавае тэставаньне насельніцтва на антыцелы да каранавірусу.
Сусьветная арганізацыя здароўя падрыхтавала рэкамэндацыі, каб інфармаваць людзей пра пандэмію COVID-19.
Як адзначае The New York Times, мыцьцё рук з мылам — адна з ключавых практык аховы здароўя, якая дазваляе значна запаволіць пандэмію і абмежаваць колькасьць інфэкцый.
Можа здарыцца так, што многім людзям, якія кантактавалі з хворымі або самі захварэлі, давядзецца праходзіць хатні карантын. Сёньня такая мера ўжо ўведзена ў многіх эўрапейскіх краінах і ЗША, піша The New York Times.
Дакранаючыся да твару, мы заражаем сябе рознымі інфэкцыямі, у тым ліку каранавірусам.Навукоўцы кажуць, што перастаць кранаць свой твар ня так проста. Аказваецца, гэтая звычка караніцца ў самой прыродзе чалавека. Пра гэта піша The New York Times.
Брытанскае выданьне The Guardian апытала мэдычных экспэртаў, каб даведацца, ці можна верыць распаўсюджаным заявам пра тое, чым нам пагражае эпідэмія новага каранавірусу.
Навукоўцы зьвярнулі ўвагу, што новы каранавірус COVID-19 менш паражае дзяцей, але, адначасова, уяўляе сабой большую пагрозу для людзей сярэдняга і сталага веку — асабліва, для мужчын. Пра гэта піша The New York Times.
У шатляндзкім горадзе Глазга стартуе праграма дапамогі бяздомным алькаголікам. Ім будуць наліваць бясплатна, але пад наглядам лекараў, паведамляе BBC.
Калі ўжо можна набіраць вагу, саліць ежу, чаму добрыя акуляры лепшыя для мозгу, чым вывучэньне японскай мовы, і як пастарэць здаровым, расказвае доктар-герыятар.
Многія апошнія доўгатэрміновыя дасьледаваньні зьвязваюць аптымізм зь меншай рызыкай хваробаў і большай працягласьцю жыцьця. Пра гэта піша амэрыканская газэта The New York Times.
Рашучыя крокі ў справе пахудзеньня, у тым ліку адмова ад цэлых груп прадуктаў — нядобры спосаб дамагчыся зьмяншэньня вагі. Гэты і іншыя міты могуць нават быць вельмі шкоднымі. Пра гэта на сайце sharecare. com піша Тэйлар Лупаў.
Газэта The New York TimesTimes публікую кароткі тэкст дацэнта Ўнівэрсытэту Атавы Ёні Фрыдгафа, які мае 16 гадоў практыкі ў якасьці сямейнага тэрапэўта.
Двое навукоўцаў з Оксфардзкага ўнівэрсытэту апублікавалі дасьледаваньне, паводле якога няма істотнай сувязі паміж карыстаньнем смартфонамі і іншымі дасягненьнямі лічбавых тэхналёгій ды псыхалягічным станам падлеткаў.
Шклянка цёплага малака зьяўляецца не адзіным напоем, які дапамагае заснуць тым, хто мае праблемы са сном і засынаньнем. Новае дасьледаваньне паказала, што шклянка вішнёвага соку таксама вельмі добра спрыяе засынаньню. Пра гэта піша сайт sharecare.com
Новае дасьледаваньне, праведзенае ва Ўнівэрсытэце Бол-Стэйт у штаце Індыяна (ЗША), дапамагло мэдыкам прыадчыніць таямніцу старэньня і ўбачыць, як фізычныя практыкаваньні змагаюцца зь ім. Пра гэта піша газэта The New York Times.
Больш правільна падсумаваць вынікі новага дасьледаваньня японскіх навукоўцаў будзе наступным чынам: пры спажываньні алькаголю павялічваецца рызыка разьвіцьця раку, што не абавязкова прыводзіць да самога захворваньня. Пра гэта піша The New York Times.
Пра вынікі новага дасьледаваньня брытанскіх мэдыкаў, якія вывучалі эфэкт фізычных практыкаваньняў нашча, піша ў газэце The New York Times яе аўтарка Грэтхэн Рэйналдз.
Газэта The New York Times расказвае пра рэдкую хваробу, якую можа выклікаць звычайны ложак у нашай спальні.
На сёньняшні дзень прафэсійнае выгараньне зьяўляецца сапраўднай праблемай. У траўні сёлета яно было ўнесена ў афіцыйны сьпіс захворваньняў паводле Сусьветнай Арганізацыі Здароўя. Пра гэта піша газэта The New York Times.
Гішпанскія мэдыкі правялі маштабны экспэрымэнт з удзелам больш за 19 000 чалавек, каб высьветліць, калі лепш прымаць лекі ад гіпэртаніі. Пры вынікі інфармуе амэрыканскі бізнэс-партал marketwatch.com
Навукоўцы задумаліся на індывідуальнымі асаблівасьцямі паходкі кожнага чалавека і вырашылі вывучыць яе сувязь з магчымымі хваробамі. Аб нядаўнім дасьледаваньні на гэтую тэму піша газэта The New York Times.
Добрая навіна для ўладальнікаў хатніх жывёл — калі вы шукаеце пацьверджаньні таму, што яны аказваюць станоўчы ўплыў на здароўе, то шматлікія дасьледаваньня прыходзяць менавіта да такіх высноваў. Пра гэта піша брытанская The Guardian.
Паводле апошніх дасьледаваньняў, пра якія піша газэта The New York Times, няма дастаткова доказаў, што чалавеку трэба есьці менш чырвонага мяса.
Сярод атлетаў распаўсюджана практыка акунаньня ў халодную ваду. Гэтым займаюцца і прафэсійныя атлеты, і аматары.
Шматгадовае дасьледаваньне оксфардзкіх навукоўцаў выявіла, што вэганскія і вэгетарыянскія дыеты зьніжаюць рызыку разьвіцьця сардэчных захворваньняў, але могуць павялічыць рызыку інсульту.
Нядаўняе дасьледаваньне паказала, што нават газаваныя напоі, дзе замест цукру выкарыстоўваецца штучны падсаладжальнік, маюць дачыненьне да магчымай раньняй сьмерці. Пра гэта інфармуе амэрыканскі бізнэс-партал marketwatch.com.
Навукоўцы чарговы раз зьвязалі аптымізм з большай верагоднасьцю дажыць да 85 гадоў ці нават больш.
Да пачатку навучальнага году застаецца менш за тыдзень. Для вучняў гэта сумная пара разьвітаньня зь летам, але не такая салодкая яна і для бацькоў. Хатнія заданьні, самастойныя і кантрольныя працы забіраюць нямала нэрваў у абодвух пакаленьняў.
Калі вы хочаце пражыць даўжэй, трэба задумацца над тым, што вы ясьце. Навукоўцы знаходзяць усё больш доказаў таму, што дыета ўплывае на здольнасьць арганізму змагацца з ракам і сардэчна-сасудзістымі хваробамі.
У сьвеце 79% людзей лічаць, што вакцыны бясьпечныя. У Беларусі гэты паказьнік значна ніжэйшы — 41%.
Кальцый і вітамін D — галоўныя элемэнты, неабходныя для здароўя касьцей. Аказалася, што ў рацыёне беларусаў іх недастаткова. Пра гэта сёньня агенцтву БЕЛТА распавяла вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтру гігіены Ірына Кедрава.
Амэрыканскі інстытут дасьледаваньняў раку лічыць, што з пункту гледжаньня рызыкі разьвіцьця анкалягічных хваробаў вэнджаная рыба не адрозьніваецца ад апрацаванага мяса. Пра гэта ў газэце The New York Times піша Сафі Эган.
Пра гэта ў рубрыцы «Жывіце разумна» газэты The New York Times піша Тым Гэрэра.
Амэрыканскі лекар, доктар мэдыцыны Друў Кулар ў газэце The New York Times знаёміць чытачоў з вынікамі новага дасьледаваньня, прысьвечанага ўплыву працоўнага стрэсу на здароўе і старэньне чалавека.
Дасьледнікі выявілі, што думкі, падобныя гэтым, зьяўляюцца прыкметай людзей, якіх, часам, называюць «дурацкімі аптымістамі». Тым часам, такія думкі могуць зрабіць значна больш, чым проста падняць вам настрой.
Лішнія кіляграмы вельмі лёгка могуць абмежаваць або і зусім спыніць ваша сэксуальнае жыцьцё. Пра гэта на сайце sharecare. com піша Тэйлар Лупаў.
Цягліцы пажылых мужчын і жанчын, якія трэнуюцца на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў, мала адрозьніваюцца ад здаровых 25-гадовых людзей.
Нядаўняе дасьледаваньне, вынікі якога былі апублікаваныя ў часопісе PLOS ONE, сьведчыць, што людзі з тонкімі таліямі, як правіла, жывуць даўжэй у параўнаньні з тымі, хто мае вялікі абхват таліі. Пра гэта на сайце sharecare.com піша Патрык Саліван.
Адзін са сваіх апошніх артыкулаў у газэце The New York Times аўтар рубрыкі «Жывіце разумна» Тым Гэрэра прысьвяціў праблеме недасыпаньня і яе ўплыву на здароўе людзей.
У складзе большасьці нырачных камянёў прысутнічае кальцый. Таму лекары заўсёды раілі хворым абмежаваць яго спажываньне. Гэта была сур’ёзная памылка.
Зьявіліся два новыя дасьледаваньні, падчас якіх вывучалася, што адбываецца, калі мы не трэніруемся або недастаткова рухаемся на працягу пэўнага пэрыяду часу.
Такую афарыстычную і парадаксальную выснову робяць амэрыканскія лекары пасьля падвядзеньня вынікаў дасьледаваньня, якое цягнулася 13 гадоў і ў якім бралі ўдзел 4500 чалавек. Пра гэта інфармуе амэрыканскі бізнэс-партал marketwatch.com
Мала хто сёньня ня чуў, што чырвонае сухое віно піць карысна. Лічыцца, што яно абараняе людзей ад усіх відаў сардэчна-сасудзістых хваробаў — ад інфаркту да інсульту. Пра тое, наколькі такі стэрэатып абгрунтаваны, на сайце sharecare. com піша Крыстэн Стэрт.
Апублікаваныя ў пачатку чэрвеня 2019 году вынікі новага дасьледаваньня сьведчаць, што дрэнны сон можа прывесьці да рэзкага скачку крывянога ціску ў тую ж ноч і на наступным дзень. Пра гэта піша амэрыканскі бізнэс-партал marketwatch.com
Ужываньне ў ежу больш дзьвюх порцый грыбоў у тыдзень можа на 50% зьменшыць рызыку зьніжэньня кагнітыўнай здольнасьці мозгу і дапамагае чалавеку захаваць інтэлект. Пра гэта піша амэрыканскі бізнэс-сайт marketwatch.com
Хранічнае бяссоньне зьвязана з павышанай рызыкай гіпэртаніі, інфарктаў, дыябэту 2-га тыпу, дэпрэсіяй і заўчаснай сьмерцю. Пра гэта ў газэце The New York Times піша Джэйн Броды.
Загрузіць яшчэ