Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: ці трэба пераапранацца і прымаць душ, калі мы прыходзім з вуліцы


Газэта The New York Times задала экспэртам пытаньні, якія тычацца паводзінаў і гігіены падчас пандэміі каранавірусу.

Спэцыялісты сыходзяцца на думцы, што большасьці з нас, хто практыкуе сацыяльнае дыстанцыяваньне і робіць толькі пэрыядычныя паездкі і паходы ў харчовыя крамы ці аптэку, няма неабходнасьці мяняць адзеньне ці прымаць душ, калі мы вяртаемся дадому.

Аднак трэба заўсёды мыць рукі. Гэта праўда, што чханьне ці кашаль ад заражанага чалавека могуць выкідаць вірусныя кроплі і больш дробныя часьцінкі ў паветра, але большасьць зь іх упадзе на зямлю.

Дасьледаваньні паказваюць, што некаторыя маленькія вірусныя часьцінкі могуць плаваць у паветры каля паўгадзіны, але яны ня лётаюць як мошкі і наўрад ці сутыкнуцца з нашым адзеньнем.

Кропля, якая настолькі малая, каб некаторы час плаваць у паветры, наўрад ці асядзе на адзеньне з прычыны аэрадынамікі, — кажа Лінсы Мар, навуковец у галіне аэразоляў з Тэхналягічнага ўнівэрсытэту ў Вірджыніі. Кроплі такія малыя, што могуць свабода перамяшчацца ў паветры вакол нашага цела і адзеньня, — дадае Мур.

Найлепшы спосаб апісаць гэта, — кажа навуковец, — гэта ўспомніць пра абцякальныя патокі паветра ці вады вакол нейкай перашкоды. Калі аўтамабіль рухаецца, яго разам з паветрам абцякаць дробныя кузуркі. І толькі калі аўтамабіль рухаецца вельмі хутка, у лабавую шыбу ўразаюцца большыя кузуркі.

Але людзі звычайна ня рухаюцца вельмі хутка, каб сутыкненьне мікрачасьцінкамі адбылося, — працягвае доктар Мар, — калі мы рухаемся, мы выштурхоўваем паветра са свайго шляху, і большасьць кропель і часьцінак таксама выштурхваюцца з паветрам.

Толькі вялікія кроплі могуць пераадолець аэрадынамічныя завіхрэньні паветра вакол нашага цела.

Заражэньне магчымае, калі нехта падчас размовы будзе распыляць вялікія кроплі, кашляючы, чхаючы ці плюючыся. Толькі тады кроплі могуць асесьці на адзеньне.

Калі мы ходзім па крамах і хтосьці чхае на нас, тады варта, прыйшоўшы дадому, пераапрануцца і прыняць душ.

У астатніх выпадках можна супакоіцца. Наша цела па меры свайго павольнага руху адштурхоўвае паветра і вірусныя часьцінкі разам зь ім. Гэта простая фізыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG