Сёньня першы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч сьвяткуе свой 84-ы дзень народзінаў. У інтэрвію Свабодзе ён распавёў, якая ў яго мянушка, колькі каштуе квіток на ягоныя лекцыі, як ён вырашыў «габрэйскае пытаньне» і чаму ўдзячны, што бацьку пасадзілі ў турму раней.
15 сьнежня 1859 году ў Беластоку нарадзіўся Лазар Людвік Замэнгоф, які паклаў пачатак міжнароднай мове эспэранта. Ягоныя ўгодкі адзначаем «Зоркай Вэнэрай» Максіма Багдановіча ў перакладзе на эспэранта Валянціна Мельнікава.
Юныя фігурысты ўжо ведаюць, што адзін з двух каткоў, на якіх яны трэнуюцца, зьбіраюцца “растапіць і зрабіць тут сталоўку”. Пакуль што бацькі складаюць лісты ў пракуратуру і прэзыдэнту. А дзеці спадзяюцца на цуд: каб перад Новым годам дарослыя начальнікі адумаліся і ўсё ж такі пакінулі ім лёд.
Fakescape -- гульня, у якой вучаць адрозьніваць фальшывыя навіны. Яе прыдумалі чэскія студэнты, якія вывучаюць прапаганду і дэзынфармацыю. Яны ходзяць зь ёй па чэскіх школах і плянуюць прыйсьці ў дамы састарэлых.
Агульныя грошы, суд і мытня. Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падчас візыту ў Берасьце 13 сьнежня акрэсьліў, якой інтэграцыі хоча Расея ад Беларусі.
Эміля Астраўко зь Менску абвінавацілі ў распаўсюджваньні наркотыкаў шляхам «закладак». Ягоная маці ўпэўненая, што віна хлопца не даказаная і ён не заслугоўвае такога тэрміну. Эміль — толькі адзін з 17 тысяч зьняволеных па «антынаркатычным» артыкуле.
11 сьнежня — 100 гадоў з дня нараджэньня расейскага пісьменьніка, дысыдэнта і нобэлеўскага ляўрэата Аляксандра Салжаніцына. Што значыць імя Салжаніцына для мінакоў на вуліцах Менску?
Гэтымі днямі спаўняецца 100 гадоў Аляксандру Салжаніцыну – салдату, вязьню, выгнаньніку, дысыдэнту, пісьменьніку. Што ён значыў для сьвету? Што ён значыць цяпер для Беларусі і беларусаў?
Матэа Брандалік зь дзяцінства захапляецца мовамі. Дзяўчыну можна назваць сапраўдным паліглётам: яна свабодна гаворыць на 15 мовах. Адна зь іх — беларуская.
Часам блытаюць формы „цябе“ і „табе“. Правільна: бачу каго? ЦЯБЕ. Іду да каго? Да ЦЯБЕ. Сукенка пасуе каму? ТАБЕ. Пачуваюся рыцарам пры кім? Пры ТАБЕ.
Спраўдзіць, дармаед вы ці не, можна на Адзіным партале электронных паслуг, але для гэтага трэба спачатку атрымаць у адміністрацыі лагін і пароль. Пакрокавая інструкцыя, як спраўдзіць свой статус, — у відэа Свабоды.
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы атрымаў залацістага лябрадора рэтрывэра летам 2018 году на сваё 95-годзьдзе. І стаў яго лепшым сябрам. Калі прэзыдэнт памёр, Салі ахоўваў яго труну.
Да распаду СССР гэта быў адзін населены пункт. І нават пасьля атрыманьня Ўкраінай незалежнасьці усё заставалася па-ранейшаму, пакуль расейскія памежнікі не пабудавалі плот і ня падзялілі людзей кантрольна-прапускнымі пунктамі.
Відэа акцыі ў жывым эфіры зьявілася ў фэйсбуку Вячаслава Касінерава. На відэа актывісты Вячаслаў Касінераў і Сяргей Спарыш пакінулі каля фігуры гарадавога пахавальны вянок. Пазьней удзельнікаў акцыі затрымалі.
Ці прывядзе інцыдэнт у Чорным моры да поўнамаштабнага канфлікту? Што азначае ваеннае становішча ва Ўкраіне? Ці давядзецца Беларусі станавіцца ў вайсковы шыхт?
Ваенны канфлікт паміж дзьвюма суседнімі зь Беларусьсю краінамі, Расеяй і Ўкраінай, абвастрыўся. Украіна з 28 лістапада да 27 сьнежня ўвяла на частцы сваёй тэрыторыі ваеннае становішча. Што ў гэты час думаюць беларусы, ці баяцца яны, што ваенны канфлікт можа перарасьці ў вялікую вайну?
Кожны можа урэзаць нелюбімаму палітыку на выставе «Вітаем у цяжкіх часах» у галерэі сучаснага мастацтва DOX, спалучанай з фітнэс-цэнтрам.
Віктар Сарока, бацька ўкраінскага марака Васіля Сарокі, якога паранілі на караблі «Бярдзянск» падчас падзей у Керчанскай пратоцы, у эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода расказаў, што сын выйшаў на сувязь са сваёй жонкай.
Анатоль Сівак канчаткова зацвержданы на пасадзе кіраўніка Менску. Такое рашэньне прыняў Аляксандар Лукашэнка, а дэпутаты Менскага гарадзкога савету падтрымалі яго. Раней Анатоль Сівак быў міністрам транспарту і камунікацый. Што казаў Лукашэнка пра яго паўгода таму і цяпер.
Выбачэньне перад помнікам гарадавому за поўху, шалік і пацалункі, сьцёб як самавыражэньне і форма барацьбы.
26 лістапада ў Армэніі стартуе выбарчая кампанія ў рамках пазачарговых парлямэнцкіх выбараў, прызначаных на 9 сьнежня. Пашыньян у кастрычніку сышоў у адстаўку з пасады прэм'ера, каб парлямэнт ня змог абраць новага кіраўніка ўраду і каб у краіне былі прызначаныя новыя парлямэнцкія выбары.
Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялян, аказвалі супраціў савецкім войскам. Спроба збройнай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году ўвайшла ў гісторыю пад назвай Слуцкі збройны чын.
Кіра Ламейка нарадзілася зь няпростым генэтычным захворваньнем — незавершаным остэагенэзам. У свае 7 год яна мае больш за 20 пераломаў рук і ног. 1 верасьня 2018 году Кіра Ламейка пайшла ў школу
Міліцыянты, якія дзяжураць каля помніка гарадавому, пільнуюць, каб на яго ня вешалі шалікаў, не цалавалі яго і ня ставілі кветкі. Скульптура каля Міністэрства ўнутраных спраў — адна з самых недатыкальных у Беларусі.
Актывісткі прыйшлі да будынка Міністэрства ўнутраных спраў, дзе стаіць скульптура гарадавога з сабакам, каб выказаць пратэст яе «асабліваму статусу».
Бэбібоксы — спэцыяльныя прыёмнікі для ананімнай адмовы ад дзіцяці і перадачы яго апякунскім службам. Бэбібоксы ў Чэхіі далі шанец на новае жыцьцё ўжо 178 немаўлятам. Выпадкі, калі дзяцей знаходзяць на сьметніку, у краіне адзінкавыя.
Як выйграць мір пасьля выйгранай вайны? Як дасягнуць міру ва Ўкраіне? Ці залежаць ад Беларусі вайна і мір?
У інтэрнэт трапіў аўдыёзапіс размовы студэнткі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту з дэканам улікова-эканамічнага факультэту Ўладзімерам Беразоўскім. На аўдыё чуваць, як дэкан не ўхваляе намеру студэнткі выйсьці з шэрагаў праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.
Прадукты кампаніі пераважна разьлічаныя на бізнэс, тыповы спажывец – гандлёвыя цэнтры з масавымі паркоўкамі і традыцыйныя АЗС.
Сьвятар, праваслаўны функцыянэр, муж, бацька, беларус Сергій Лепін даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода.
Журналіст Радыё Свабода адважыўся ўвайсьці ў бэтонны саркафаг, які накрывае чацьвёрты энэргаблёк Чарнобыльскай АЭС.
У міліцыю пра здарэньне паведамілі ў 15:51 12 лістапада. Столь абвалілася на першым паверсе ў левым крыле гандлёвага цэнтру.
У нядзелю 11 лістапада на пляжах Брытаніі зьявіліся партрэты жаўнераў, якія загінулі падчас Першай усясьветнай вайны. Гэты праект «Старонкі мора» («Pages Of The Sea») – ідэя рэжысэра Дэні Бойла. Ажыцьцявіць задуму дапамагалі сотні добраахвотнікаў.
Глеб Курэйчык, Мірон Вітушка і Кацярына Яшчанка разважаюць, чаму варта мець сваю пазыцыю і яе абараняць. Што будзе з чалавекам, які ня мае сваёй думкі? І чаму падпарадкоўвацца – гэта непрыемна.
Амэрыка прагаласавала – што азначаюць вынікі выбараў? Ці вернецца ў Менск амэрыканскі пасол? Ці абвесьцяць Трампу імпічмэнт? Ці радуецца Пуцін вынікам амэрыканскіх выбараў?
Нурсултан Назарбаеў кіруе Казахстанам 29 гадоў, Аляксандар Лукашэнка Беларусьсю — усяго на 5 гадоў меней. Аднак абодва любяць нарады, у якіх публічна вучаць, як трэба працаваць міністрам ды іншым падначаленым.
У 23-гадовай Алены шмат татуіровак — такім чынам яна спрабуе закрыць шрамы на сваім целе. Яшчэ адна споведзь жанчыны, якая атрымала дапамогу ў прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава».
У ваколіцах возера Шо знаходзіцца хутар Скрабатуны. Тут жыве сям’я Якава Серафімовіча. Вось ужо больш за дваццаць гадоў гаспадар хутара займаецца ўлюбёнай справай. Гадуе беларускіх коней.
У Менску працягваюцца сьвяткаваньні з нагоды 100-годзьдзя ВЛКСМ, а тым часам разгараецца скандал зь відэа пра тое, як у менскай гімназіі заганяюць у БРСМ — пераемніка камсамолу. Свабода запыталася ў жыхароў Менску, як яны ставяцца да гэтых арганізацыяў, ці добраахвотна туды ўступалі і навошта.
25-гадовая Тацяна жыве ў прытулку «Радзіславе» амаль паўгода. Яна разьвялася з мужам, які жорстка зьбіваў яе. Яе двое сыноў жывуць ў інтэрнаце для дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця. Жанчына перакананая, што з часам, калі яна знойдзе сталую працу і жытло, дзеці будуць жыць разам зь ёй.
Менчукі і масквічы разважаюць, што б зьмянілася, калі Беларусь была далучаная да Расеі.
100-гадовы юбілей камсамолу супраць «ночы расстраляных паэтаў», шакуючы аўдыёзапіс прымусу моладзі да ўступленьня ў БРСМ, раздача БРСМ улады і зброі ад Лукашэнкі - пра ўсё гэта ў сёньняшняй Зоне Свабоды.
Галоўны герой фільма – унук Геніюшаў Міхась, які вырашыў прайсьці праскімі сьцежкамі сваіх продкаў, а таксама наведаў гарады Вімпэрк і Пісэк – адрасы драматычных падзеяў у лёсе Ларысы і Яна Геніюшаў, дзе яны былі арыштаваныя і зьняволеныя.
Сёньня ў Празе падчас сьвяткаваньня Дзядоў адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага фільма Радыё Свабода «Непахісныя», прысьвечанага беларускай паэтцы Ларысе Геніюш і яе мужу доктару Яну Геніюшу.
У рэдакцыю Свабоды трапіла відэа, зьнятае адным з вучняў менскай школы з-пад парты. На відэа разборліва чуваць, як дзецям пагражаюць і прымушаюць уступаць у афіцыйную моладзевую арганізацыю БРСМ, бо «адміністрацыі школы патрэбная стопрацэнтная статыстыка, а іначай можа быць адлічэньне з клясы».
Што памятаюць і што забываюць беларусы са сваёй гісторыі? У «Зоне Свабоды» абмяркоўваюць Ганна Соўсь, Сяргей Навумчык, Валянцін Жданко і Аляксандар Лукашук.
Першы сакратар Менскага гаркаму БРСМ Сяргей Клішэвіч, які ў 2016 годзе на адкрыцьці помніка Леніну зьбіваў і дапамагаў АМАПу затрымліваць Зьмітра Дашкевіча, сёлета атрымаў узнагароду ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у моладзевую палітыку і ў сувязі са стагодзьдзем ВЛКСМ
Міністар адукацыі Ігар Карпенка ўручаў 26 кастрычніка ганаровыя знакі «Камсамольскай славы». У сваёй прамове да актывістаў «сьвяткаваньня 100-годзьдзя ВЛКСМ», Карпенка заўважыў: «Юбілей — гэта добрая нагода ўзгадаць даты, падзеі, а таксама тыя формы і мэтады, якія і цяпер маюць актуальнае гучаньне».
Загрузіць яшчэ