15 лістапада ў горадзе Губін каля мяжы польскія памежнікі затрымалі беларуса і ўкраінца за спробу нелегальнага правозу мігрантаў праз польска-нямецкую мяжу. Ім прысудзілі па 10 месяцаў пазбаўленьня волі ўмоўна і дэпартавалі, інфармуе прэс-служба польскай Памежнай варты.
Па інфармацыі ведамства, беларус і ўкраінец перавозілі восем нелегальных мігрантаў (чатырох афганцаў і чатырох сырыйцаў). Ніякіх дакумэнтаў, якія даюць права на законнае знаходжаньне ў Польшчы, у пасажыраў не было.
Акрамя дэпартацыі і ўмоўнага тэрміну, беларусу і ўкраінцу забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону на 5 гадоў.
Форум