Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялян, аказвалі супраціў савецкім войскам. Спроба збройнай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году ўвайшла ў гісторыю пад назвай Слуцкі збройны чын.