Крэатыўны дырэктар аднаго з рэклямных агенцтваў Максім Осіпаў, наведваючы масавыя гарадзкія мерапрыемствы, зьвярнуў увагу на празьмерную прысутнасьць міліцыі і аўтазакаў. Вось якім чынам...
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 15–21 ліпеня.
Чаму Скарыну дапусьцілі да здачы доктарскага экзамэну без навучаньня ў дактарантуры?
Зь лёзунгамі «Стоп дыктатуры» і «Жыве Беларусь» сёньня перад Аляксандрам Лукашэнкам у Кіеве выбегла актывістка Femen Анжэліна Дыяш. Гэта ўжо шосты выпадак, калі Femen прысьвячае акцыю прэзыдэнту Беларусі.
Адбылося гэта падчас супольнай заявы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Кіеве.
У ліпені 1934 эўрапейская краіна Андора абрала сабе законнага караля. Гэтым каралём стаў Барыс Скосыраў, родам зь Вільні. Пра яго яшчэ ў 1980 годзе напісаная кніга, якая так і не дайшла да Беларусі. Чаму?
У Магілёве суполка «Цэнтар гарадзкіх ініцыятываў» узялася размаляваць сьцены беларускімі вершамі — дзеля папулярызацыі беларускай мовы ды стварэньня новых арт-аб’ектаў. Першым з дванаццаці стаў верш Яўгеніі Янішчыц «Ты пакліч мяне. Пазаві…» на сьцяне трансфарматарнай падстанцыі.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 20 ліпеня.
Год таму 20 ліпеня 2016 году ранішні эфір «Раніцы Паўла Шарамета» на «Радио Вести», пачалася без самога Паўла Шарамета. Аўтамабіль, у якім журналіст ехаў на працу, выбухнуў у часе руху на скрыжаваньні цэнтральных вуліц украінскай сталіцы. Вядомы беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст загінуў.
Раніцай 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева невядомыя падарвалі машыну журналіста Паўла Шарамета. Празь некалькі хвілін ён памёр ад раненьняў. За год сьледзтва не прывяло да вынікаў, вінаватыя ня знойдзеныя, ніхто не пакараны.
20 ліпеня а 8-ай раніцы ў гадавіну гібелі журналіста Паўла Шарамета на скрыжаваньні вуліц Хмяльніцкага і Іван Франка ў Кіеве сабраліся людзі, каб ушанаваць ягоную памяць. Удзельнікі акцыі хадой пройдуць у будынак СБУ, адміністрацыі прэзыдэнта і Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, каб запатрабаваць расьсьледаваньня справы забойства журналіста.
20 ліпеня пачынаецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну, мяркуюцца яго перамовы з Пятром Парашэнкам.
20 ліпеня 1994 году адбылася першая інаўгурацыя першага прэзыдэнта Беларусі. Напярэдадні гэтай даты Свабода спытала менчукоў на вуліцах гораду, чым ім запомніцца і якім застанецца ў гісторыі Аляксандар Лукашэнка.
Змагар за правы людзей з абмежаваньнямі Сяргей Драздоўскі пабраўся шлюбам зь юрысткай Настасьсяй Жаўрыд. Сяргей — інвалід-вазочнік, а Настасься — дзяўчынай безь фізычных абмежаваньняў. Маладая сям'я пачынае супольнае жыцьцё ў інтэрнаце, але марыць пабудаваць уласны дом і нарадзіць сына.
Свабода падлічыла, колькі ў сярэднім каштуе навучаньне 7 розным прафэсіям і як доўга трэба працаваць, каб вярнуць гэтыя грошы.
Герояў Лявона Вольскага расхвалявала хвароба сьпевака Depeche Mode Дэйва Гаана, празь якую скасавалі канцэрт у Менску гэтага брытанскага гурту.
Паколькі мы дакладна ня ведаем, дзе Францішак Скарына знаходзіўся паміж 1506 і 1512 гадамі, мы ня можам напэўна сказаць, дзе ён задумаў пераклад Бібліі на нацыянальную мову. Вэнэцыя на гэтую ролю падыходзіць ідэальна.
Жыхары дому ў Івацэвіцкім раёне вымушаныя абдзіраць тынкоўку, бо яна не трымаецца на сьцяне і ў кожны момант можа абваліцца, што можа прывесьці да траўмаў. Цана такога дому — 20 тысячаў даляраў, паводле праграмы адраджэньня сяла.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 17 ліпеня.
У 1512 годзе, калі Скарына знаходзіўся ў Італіі, у Вэнэцыі, паводле розных падлікаў працавала ад 70 да 150 друкарняў! А ўсяго ў Італіі тады было 500 друкарняў, некаторыя навукоўцы сьцьвярджаюць, што 700.
Дзьмітры Цімашкоў 10 год выхоўвае дачку з ДЦП. Каб клапаціцца пра Лілю, ён кінуў бізнэс, стварыў каманду «Крылы анёлаў», якая дапамагае дзецям з інваліднасьцю, бегае маратоны зь дзіцём у інвалідным вазку і цяпер едзе з дачкой у ЗША па досьвед.
У гарналыжным комплексе "Лагойск" прайшлі чарговыя спаборніцтвы па экстрымальным забегу Bison Race.
Выраз „Усё ляснулася!” або „ляснула” ў Беларусі ведаюць усе. А як яго перакласьці на расейскую? Чаму ў галаву нашым суразмоўцам прыходзіць расейская нецэнзурная лексыка? Вулічнае апытаньне
Валянціна Шаўчэнка з Канады на Зьезьдзе беларусаў сьвету агучыла жорсткую пазыцыю Згуртаваньня беларусаў Канады. Адна з прычынаў — сёлетнія падзеі 25 сакавіка ў Менску.
Старшыня Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Станіслаў Шушкевіч, які ўрачыста адкрываў I зьезд беларусаў сьвету як кіраўнік дзяржавы ў 1993 годзе, выказаў сваё меркаваньне пра сёлетні зьезд.
У Менску 15 ліпеня пачаў працу VII зьезд беларусаў сьвету. На адкрыцьцё прыехаў міністар замежных справаў Уладзімер Макей.
15 ліпеня 1410 году супольныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага нанесьлі паразу войску Тэўтонскага Ордэна, спыніўшы такім чынам крыжацкую навалу.
«Славянскі базар» пад дажджом: надзеі на гандаль не апраўдваюцца, вулічныя канцэрты адмяняюцца.
Дабрачынная арганізацыя «Отклик» утрымлівае сталоўку для бяздомных, дзе штодня корміць бясплатнымі абедамі ад 90 да 160 чалавек. Праз 20 год дзейнасьці дабрачынную сталоўку выкідаюць на вуліцу: ад верасьня скасоўваецца дамова арэнды памяшканьня старога дзіцячага садка ў Фрунзенскім раёне Менску.
Беларуская суполка Таронта, што ў Канадзе, адзначыла Купальле на сядзібе «Слуцак». Сёлета на сьвята прывезьлі 11-мэтровую фігуру бусла, паказаную раней на Парадзе нацыяў у Таронта падчас сьвяткаваньня 150-годзьдзя Канады. Пасьля пошукаў папараць-кветкі на сьвяце зладзілі фэервэрк.
Жыхары менскага раёну Асмалоўка выйшлі на сход у двары.
Беларусам пашанцавала, што дзед і бацька Францішка Скарыны мелі дастаткова ініцыятывы і энэргіі, каб стаць прадпрымальнікамі і зарабіць немалы для таго часу капітал.
Беларусь на 2-м месцы ў сьвеце паводле колькасьці спажытага алькаголю, паводле Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя. Аднак ці адчуваюць самі беларусы сябе пітушчай нацыяй? Свабода пацікавілася ў мінакоў на вуліцах Менску, чаму беларусы так шмат п’юць.
Старэйшы рэдактар (senior editor) брытанскага лібэральнага выданьня The Economist Эдвард Лукас адказаў Свабодзе на пытаньні пра пагрозы, якія могуць несьці вучэньні «Захад-2017», і пра спробы заходніх палітыкаў стрымаць Лукашэнку.
Свабода запыталася ў пэнсіянэраў з розных гарадоў Беларусі, ці вялікую яны маюць пэнсію і як ім жывецца за гэтыя грошы.
42-гадовы Іван зь вёскі Валяйкуны ў Астравецкім раёне працуе на беларускай АЭС будаўніком. Да працы яму — 15 хвілін пешкі. Іван мае трох дзяцей, задаволены заробкам і не баіцца радыяцыі.
10 ліпеня перад амбасадай РБ у Брусэлі адбыўся пікет у падтрымку беларускіх палітзьняволеных.
Жыхары Магілёва расказалі, як выглядае Беларусь іх мары.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 10 ліпеня.
10 ліпеня 1991 году Барыс Ельцын стаў прэзыдэнтам Расеі. Незадоўга да таго ён выступіў у Кіеве і заявіў: «Нашыя адносіны могуць будавацца толькі на прынцыпе роўнасьці. Я катэгарычна адпрэчваю абвінавачваньні, што Расея прэтэндуе на асаблівую ролю і імкнецца стаць цэнтрам новай імпэрыі».
Карэспандэнт Свабоды Зьміцер Бартосік наведаў вёску Астравы — радавое котлішча Харэўскіх.
У вёсцы Выганашчы на Берасьцейшчыне адбыўся рэканструктарскі фэст падзеяў Першай усясьветнай вайны. Вайна ў Выганашчы прыйшла ў 1915 годзе, і два гады тут адбываліся акопныя, пазыцыйныя баі.
Сустрэча лідэраў «Вялікай дваццаткі» у Гамбургу 7-8 ліпеня.
«Сьцябаць» і «сьцёб» — ніякія не жарганізмы, а старажытныя беларускія народныя словы. Сьцябацца можна і ў лазьні венікам, і дражнячы некага словам. Ці адчуваюць гэта сустрэтыя намі на вуліцы менчукі?
Сям’я зь вёскі Бярозаўка Глускага раёну ня мае сродкаў на харчы, тавары першай неабходнасьці і называе сябе жабракамі. Арганізацыя "Отклик" даставіла для іх дабрачынную дапамогу — вопратку і абутак.
У вёсцы Выганашчы на Берасьцейшчыне адбыўся рэканструктарскі фэст падзеяў Першай усясьветнай вайны.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 7 ліпеня.
12 актывістаў сталі ў ланцуг на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі і плякатамі — «Свабоду палітвязьням», «Русский солдат, иди домой».
Загрузіць яшчэ