«Я быў і застаюся журналістам». Памяці Паўла Шарамета
Год таму 20 ліпеня 2016 году ранішні эфір «Раніцы Паўла Шарамета» на «Радио Вести», пачалася без самога Паўла Шарамета. Аўтамабіль, у якім журналіст ехаў на працу, выбухнуў у часе руху на скрыжаваньні цэнтральных вуліц украінскай сталіцы. Вядомы беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст загінуў.