Лідэры найбуйнейшых краін сьвету зьехаліся на саміт «Дваццаткі» ў нямецкім Гамбургу. Тым часам апошнімі днямі ў горадзе адбываюцца пратэсты супраць саміту.
Новы альбом менскі гурт Port Mone запісваў у салярным парку і на станцыі ветракоў. Музыкі дасьледавалі, што ў Беларусі з альтэрнатыўнымі крыніцамі энэргіі, сабралі грошы на запіс праз краўдфандынг, а паслухаць “экалягічную” музыку можна будзе ўжо ўвосень.
Прадмет «Хакеры дзеля абароны» вучыць студэнтаў, як вырашаць праблемы, якія стаяць перад ўзброенымі сіламі і абароннымі ведамствамі.
Паводле афіцыйнай статыстыцы кожная трэцяя жанчына ў Беларусі пакутуе ад фізычнага гвалту ў сям'і. Але калі яны зьвяртаюцца ў міліцыю, ім часта адмаўляюць завесьці справу і раяць памірыцца з крыўдзіцелем. Дапамагаюць ахвярам сямейных канфліктаў толькі валанцёры з грамадзкіх арганізацый.
Прэзыдэнты ЗША, Аргентыны і Паўднёвай Афрыкі былі сярод першых лідэраў, якія прыбылі ў Гамбург 6 ліпеня на саміт G20.
На перадвыбарчы штаб Аляксея Навальнага ў Краснадары напалі людзі, якія называюць сябе прыхільнікамі Ўладзіміра Пуціна. Яны ўвайшлі ў памяшканьне штабу, сарвалі са сьцен плякаты і перавярнулі мэблю. Пазьней нападнікі самі апублікавалі відэа, зьнятае падчас пагрому.
7 ліпеня на саміце "Вялікай дваццаткі" адбудзецца першая сустрэча Трампа і Пуціна. Белы дом ужо абвясьціў, што яна пройдзе не сам-насам, каб за сустрэчай маглі назіраць як мага больш чалавек. А ў Крамлі чакаюць, што Трамп ўсё ж зойме не такую жорсткую пазыцыю, як папярэдняя адміністрацыя ЗША.
З прыходам да ўлады Рамзана Кадырава, катаваньні ў Чачні сталі узаконенай практыкай. Праваабаронцы кожны год фіксуюць больш за сто выпадкаў зьдзекаў, за якімі ў большасьці выпадкаў стаяць сілавікі. Настоящее время публікуе пяць кароткіх аповедаў людзей, якіх катавалі ў Чачні.
Экс-прэзыдэнт Украіны даслаў відэа, дзе заявіў, што ня будзе ўдзельнічаць у судзе над сабой (яго абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе) і адмовіўся ад паслугаў адвакатаў. Суд у адказ прызначыў Януковічу бясплатнага дзяржаўнага абаронцу, а спыняць працэс адмовіўся.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 6 ліпеня.
Падчас прамовы ў цэнтры Варшавы перад польскай палітычнай элітай і грамадзкасьцю прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Расею спыніць свае дзеяньні, накіраваныя на дэстабілізацыю Ўкраіны і іншых рэгіёнаў.
Кіраўнік краіны пэрыядычна выдзяляе сродкі са свайго Фонду на розныя культурныя праекты. «Свабода» сабрала некалькі прыкладаў.
6 ліпеня, ва Ўсясьветны дзень пацалунку, мы сабралі кадры, на якіх фігуранты "справы патрыётаў", палітычныя і грамадзкія актывісты пяшчотна вітаюць сваіх каханых і блізкіх пасьля вызваленьня з турмы.
Нацбанк Украіны атрымаў ад беларускага бізнэсоўца Віктара Пракапені дакумэнты на куплю ўкраінскай дачкі расейскага Сбербанка. Хто такі Пракапеня, у чыіх інтарэсах ён купляе банк, ці выгадная гэтая ўгода, улічваючы вялікую долю "праблемных" крэдытаў банку?
Журналісты Свабоды зьезьдзілі на адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Беларусі — СВК «Жарабковічы» ў Ляхавіцкім раёне, якое налічвае ўжо 4000 галоваў авечак, і паглядзелі, як іх стрыгуць.
«Сам я занепакоены тым, што ўзбраеньні, якія будуць выкарыстоўвацца падчас вучэньняў, застануцца тут».
Жыхары Расеі ад 18 да 70 гадоў адказваюць на пытаньне "Ці рэальна ў Расеі аднавіць манархію?" Частка мяркуе, што пры цары жыцьцё будзе лепш, а частка нагадвае, што цар у Расеі ўжо ёсьць, хай нават ён і называецца "прэзыдэнт".
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 5 ліпеня.
24-гадовы Крыс Харыс прыехаў у Беларусь з Шры-Ланкі. Два гады ён жыве ў Віцебску, дзе вучыцца на лекара. Крыс моліцца ў касьцёле па-беларуску. Пакуль ён ведае толькі беларускія малітвы, а ў жыцьці гаворыць па-ангельску. Лічыць, што беларуская мова вельмі прыгожая.
Фільм расейскай журналісткі Мэлані Бачынай пра журналіста Паўла Шарамета, забітага ў Кіеве 20 ліпеня 2016 года.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 4 ліпеня.
Роўна 10 гадоў таму стартавалі продажы першай мадэлі смартфона Apple, у якім распрацоўшчыкі злучылі хуткі інтэрнэт, фотаапарат, магчымасьці слухаць музыку і глядзець відэа. Гэты апарат цалкам зьмяніў ўяўленьні людзей аб мабільным тэлефоне і даў новыя магчымасьці для зносін, працы і гульняў
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 3 ліпеня.
У афіцыйны Дзень Незалежнасьці Мікола Статкевіч Статкевіч зладзіў шэсьце па праспэкце Незалежнасьці супраць сумесных вайсковых вучэньняў з Расеяй «Захад-2017». З Кастрычніцкай плошчы калёна прайшла да Плошчы Незалежнасьці.
У цэнтры Менску прайшла акцыя «За мірную Беларусь», якую арганізавалі Беларускі нацыянальны кангрэс і Мікола Статкевіч.
У Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы захоўваюцца чорна-белыя фотаздымкі Нарачы 1920-1930-х гадоў.
У выніку пажару ў зоне адчужэньня паблізу Чарнобыля, у эпіцэнтры ўзгараньня, у раёне ўкраінска-беларускай мяжы радыяцыйны фон павялічыўся ўтрая, зрэшты, паведамляецца, што ён не ўяўляе пагрозы прылеглым тэрыторыям.
Кампанія Trend Micro, якая займаецца кібэрбясьпекай, правяла дасьледаваньне і даведалася, дзе і за колькі можна замовіць фальшывыя навіны ў сеціве. Кошты пачынаюцца з 2,5 тыс. даляраў. Сярод "працоўных" моваў - расейская, ангельская і кітайская.
Аб цяжкасьцях перакладу Настоящее время паразмаўляла зь Віктарам Марозавым - перакладчыкам патэрыяны на ўкраінскую мову. Больш за тое, ягоны пераклад прызнаны адным з найлепшых у Эўропе.
Раман Маргарэт Мітчэл «Прамінула зь ветрам» выйшаў у сьвет 30 чэрвеня 1936 году. Гэтая кніга па папулярнасьці і накладах ў Амэрыцы да гэтага часу саступае толькі Бібліі.
3 ліпеня сапраўды гістарычны дзень для Менску. У 1660 годзе менавіта 3 ліпеня войскі Паўла Сапегі вызвалілі Менск ад расейскіх захопнікаў. Але, вядома, афіцыйны Дзень Незалежнасьці не прымеркаваны да вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй у XVII стагодзьдзі.
У Менску ад паўдня і да ночы 2 ліпеня праходзіць Дзень вышыванкі.
1 ліпеня на галоўным пляцы Бабруйску прайшлі сьвяткаваньні дня гораду й адкрыцьцё міжнароднага фэсту народнай творчасьці "Вянок дружбы". Адным з канцэртных нумароў быў танец трактароў, зладжаны мясцовым заводам трактарных дэталяў і агрэгатаў.
Горад Смалявічы нельга назваць турыстычным местам. Між тым — дарэмна. Паглядзець у Смалявічах ёсьць што. І пагутарыць ёсьць з кім.
Пэнсіянэрка Натальля Новікава зь вёскі Бярозаўка Глускага раёну — былая загадчыца мясцовага Дому культуры. Заробленай за працоўнае жыцьцё пэнсіі не хапае нават на лекі. Разам з мужам выжываюць толькі за кошт натуральнай гаспадаркі
Дзяржаўная служба надзвычайных сытуацый Украіны заяўляе, што 29 чэрвеня ў зоне адчужэньня на тэрыторыі Лубянскага лясьніцтва адбыўся пажар. На працягу ночы, па дадзеных ДСНС, плошча пажару зьменшылася з 25 да 8 гэктараў.
30 чэрвеня вызвалілі апошніх фігурантаў, затрыманых па справе «Белага легіёну». Як разьвівалася справа — ад заяваў Аляксанадра Лукашэнкі пра «лягеры баевікоў» да вызваленьняў ў жывым эфіры — глядзіце ў відэа Свабоды.
У загалоўку вялікія літары і слова "Шок"? Адрас сайту ледзь адрозьніваецца ад вядомага? У разьдзеле "кантакты" пуста? Усё гэта нагода насьцярожыцца і не распаўсюджваць інфармацыю без праверкі. Прапануем галоўныя даступныя спосабы знайсьці ў сеціве фэйк.
Роўна 10 гадоў таму пачалі прадаваць першую мадэль смартфону Apple, у якім распрацоўшчыкі злучылі хуткі інтэрнэт, фотаапарат і магчымасьці слухаць музыку і глядзець відэа. Гэты апарат цалкам зьмяніў ўяўленьні людзей аб мабільным тэлефоне і даў новыя магчымасьці для зносін, працы і гульняў.
Аднаго з найбольш уплывовых людзей Ватыкану кардынала Джорджа Пэла абвінавацілі ў сэксуальных дамаганьнях да непаўналетніх. Тэма сьвятароў-пэдафілаў яшчэ ў пачатку нулявых стала галоўным болем і шокам, пра яе загаварылі — услых і шмат. Настоящее Время расказвае пра самыя гучныя выпадкі.
Экспэрты Лябараторыі Касьперскага высьветлілі, што вірус-вымагальнік, які працягвае наносіць шкоду кампутарам ва ўсім сьвеце аказаўся не вымагальнікам, а шкоднаснай праграмай, якая назаўжды пашкоджвае заражаныя файлы. Адкуль ён зьявіўся - дакладна ніхто ня ведае. Але існуюць чатыры асноўныя вэрсіі.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 24–30 чэрвеня
29 чэрвеня з «Валадаркі», дзе па абедзе яшчэ заставалася 7 фігурантаў справы, аднаго за адным вызвалілі 5 чалавек. Гэта Іван Кавальчук, Андрэй Комлік-Ямацін, Андрэй Дундукоў, Дзьмітры Новік, і апошнім выйшаў на волю Аляксей Абрамаў.
Ляўрэат сёлетняй прэміі "Кніга году" паэтка Наста Кудасава распавядае пра паэтычную псыхатэрапію, кола чытаньня і музыку паэзіі.
У Менску праз рэпэтыцыі параду перакрыта частка вуліцаў для дарожнага руху. Уначы з 28 на 29 чэрвеня пажарныя машыны зь мігалкамі не змаглі праехаць, бо іх не прапусьцілі танкі, якія вярталіся з рэпэтыцыі параду.
Сёньня на волю выйшлі 4 фігуранты справы «Белага легіёну»: Уладзімер Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха і Віктар Данілаў. На дадзены момант за кратамі застаюцца яшчэ 7 чалавек па справе “Белага легіёну”
28 чэрвеня ў Менску адбываецца чарговая рэпэтыцыя вайсковага параду, які пройдзе на Дзень Рэспублікі 3 ліпеня.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 28 чэрвеня.
Сёньня зь СІЗА №1 у Менску выпускаюць затрыманых па справе «Белага легіёну». Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла прадстаўніца сем’яў затрыманых Ніна Шыдлоўская. Свабода вядзе жывую трансьляцыю.
Загрузіць яшчэ