У Магілёве суполка «Цэнтар гарадзкіх ініцыятываў» узялася размаляваць сьцены беларускімі вершамі — дзеля папулярызацыі беларускай мовы ды стварэньня новых арт-аб’ектаў. Першым з дванаццаці стаў верш Яўгеніі Янішчыц «Ты пакліч мяне. Пазаві…» на сьцяне трансфарматарнай падстанцыі.
12 вершаў беларускіх пісьменьнікаў зьявяцца на магілёўскіх будынках