Сталоўку для бяздомных выкідаюць на вуліцу
Дабрачынная арганізацыя «Отклик» утрымлівае сталоўку для бяздомных, дзе штодня корміць бясплатнымі абедамі ад 90 да 160 чалавек. Праз 20 год дзейнасьці дабрачынную сталоўку выкідаюць на вуліцу: ад верасьня скасоўваецца дамова арэнды памяшканьня старога дзіцячага садка ў Фрунзенскім раёне Менску.