20 красавіка ў «Менск-Арэне» распачаўся двухдзённы ІТ-форум Hi-Tech Nation, на якім «сусьветныя зоркі бізнэсу, эканомікі, тэхналёгіяў» разважаюць пра тое, як высокія тэхналёгіі зьменяць наша жыцьцё ў бліжэйшай пэрспэктыве і як Беларусі зь ейным Паркам высокіх тэхналёгій, прынятым нядаўна ІТ-дэкрэтам і нерэфармаванай эканомікай стаць сапраўднай ІТ-краінай.
У слоўніку Насовіча (1870 г.) суботнік — гэта вялікае пакараньне. Але ці лічаць яго пакараньнем сучасныя менчукі? А ці яны ведаюць пра беларускую традыцыю талакі?
Сем’і ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Воршы сабраліся на Радаўніцу на Кабыляцкай гары — месцы масавых расстрэлаў. Анатоль Буласаў, унук рэпрэсаванага Кірыла Буласава, паставіў тут помнік у памяць дзеда і ўсіх загінулых ад сталінскага тэрору ў вёсцы Хамінічы.
Напярэдадні Радаўніцы пісьменьнік Ўладзімер Арлоў наведаў пахаваньні знакамітых беларусаў на Вайсковых могілках у Менску.
Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч. Удзельнічаюць Ян Максімюк, Наста Пілюгіна і Віталь Цыганкоў.
„А ведаеце, чаму гэты месяц — красавік — так называецца? З чым гэта зьвязана?“ —„Наверно, с осенью: красные листья опадают — красавік...“ Вясёлы і сумны vox populi на менскай вуліцы: тэкст, аўдыёпадкаст, відэа.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Для Беларусі цвыркуны — пакуль нязвыклая ежа, але прадпрымальнік Сяргей Макараў, які стварыў і плянуе значна пашыраць першую ў краіне фэрму насякомых, гатовы гэта зьмяніць.
Мазыраніна, які парэзаў трох міліцыянтаў у цывільным, пакаралі 18 гадамі зьняволеньня. Яго сваякі і сябры лічаць, што Андрэй Рабешка проста абараняўся ўначы ад нападу невядомых.
Пасьля таго, як футбольны клюб «Крумкачы» не дапусьцілі да гульні ў Найвышэйшай лізе, заўзятары стварылі новую каманду – НФК «Крумкачы». Адзін з трох сузаснавальнікаў новай каманды – піяніст Юры Бліноў.
А 17:56 11 красавіка 2011 году на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая» адбыўся выбух. 15 чалавек загінулі, 203 былі параненыя. Двух абвінавачаных у тэракце пазьней засудзілі і расстралялі.
Сям’я казуляў у Прыпяцкім нацыянальным парку падчас паводкі. Глядзім на лясное жыцьцё з вышыні 100 м. Відэа ад Радыё Свабода.
Сёлета УМНС Гомельскай вобласьці фіксуе падтапленьні ў сямі раёнах. За апошнія пяць гадоў гэта найбольшы ўзровень падтапленьня, але да вады на падворках і затопленых вуліц палешукі прызвычаіліся.
Паліцыя ў Нямеччыне паведаміла аб тым, што аўтамашына заехала ў натоўп людзей у горадзе Мюнстэры на захадзе краіны, ёсьць ахвяры.
Чаму расейцы кажуць «Белоруссия»? Як мянялася практыка называньня беларусамі сваёй краіны? Хто пераможа ў вайне назваў? Пра гэта ў Зоне Свабоды з удзелам Юрыя Дракахруста, Валянціна Жданко і Ганны Соўсь.
Менчукі ўспамінаюць беларускія сьвяточныя словы — даволі пасьпяхова: ведаюць, як называць печыва, а як сьвята. (Прычым адзін таварыш згадаў „ленінскі суботнік“.) Відэа 2017 году, таму кажам там пра супадзеньне Вялікадняў абодвух календароў.
«Ад папяровага – да сучаснага. А далей што будзе – пабачым…» – кажа прафэсар Мікола Савіцкі, які атрымаў у падарунак ад Радыё Свабоды электронную кнігу як пераможца конкурсу «100 словаў да 100-годзьдзя БНР».
Мост праз раку Прыпяць, які злучае Жыткавічы і Тураў, адновяць да канца 2018 году. Цяпер, калі рака разьлілася, аўтамабілісты карыстаюцца часовай дарогай і пантонам. Плянуецца,што хутка яшчэ запрацуе паром, які адмыслова вырабілі на Пінскім судабудаўнічым заводзе.
80-гадовы Пётра Быкаў разьлічвае атрымаць вялікую грашовую кампэнсацыю за тое, што ягонай маці пасьля вайны адмовілі ў выплаце пэнсіі за сына, які прапаў на фронце бязь вестак.
Ворша — трэці па колькасьці расстраляных у сталінскія часы горад Беларусі. Яшчэ савецкія ўлады вызначылі тут два месцы масавых расстрэлаў НКВД. Але цяперашняму райвыканкаму бракуе доказаў, каб усталяваць мэмарыял рэпрэсаваным.
А якая беларуская мара? Якой бачаць беларусы іншую Беларусь, у якой ім хацелася б жыць у будучыні? Радыё Свабода папрасіла беларускіх тынэйджэраў паразважаць пра краіну і працягнуць — са свайго гледзішча — знакамітую фразу амэрыканскага правааабаронцы «Я маю мару...».
4 красавіка 1968 году прапаведнік і праваабаронца Марцін Лютэр Кінг быў забіты ў Мэмфісе, штат Тэнэсі. Ён узначальваў барацьбу за правы чарнаскурых у Амэрыцы і выступаў за негвалтоўныя пратэсты як сродак барацьбы з прыгнятальнікамі.
Беларуская каманда «Мянчанка» у першай фінальнай гульні Кубку Эўрапейскай канфэдэрацыі валейболу ў Менску сатупіла тытуляванаму турэцкаму клюбу «Эджзаджыбашы» зь лікам 1-3.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць мэтады, якімі карыстаюцца ўлады Беларусі.
Пазоўнік патрабаваў публічных прабачэньняў, бо палічыў, што параўнаньне абражае мільёны людзей.
11-гадовая Наста Ванеева са Смаргоняў распавяла Свабодзе, чаму паправіла расейскага вядоўцу Максіма Галкіна ў тэлевізійным конкурсе «Лучше всех», а таксама зайграла на цымбалах для гледачоў Свабоды.
У гонар каго слаўнае міжнароднае сьвята 1 красавіка? Па-беларуску гэтага галоўнага героя можна назваць розным чынам. Спытаймася ў менчукоў на вуліцы, хто ж такі „конь Божы“.
Татары-мусульмане ў горадзе Іўі на Горадзеншчыне ўжо каля 140 гадоў захоўваюць звычай фарбаваць яйкі і частаваць імі дзяцей. Гэта адбываецца раніцай ў пятніцу за два дні да каталіцкага Вялікадня.
Да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «Зона Свабоды» прапануе вялікае інтэрвію з восьмай прэзыдэнткай БНР Івонкай Сурвілай.
У справе гібелі 64 чалавек у гандлёвым цэнтры ў Кемераве затрыманыя 7 чалавек, сярод якіх уласьнікі бізнэс-аб'екта і адказныя за яго пажарную бяспеку. Усе яны адмаўляюць сваю віну.
Паводле дадзеных МНС Расеі, у кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня» загінулі 64 чалавекі, зь іх 41 дзіця. Пакуль апазнаныя 27 целаў. Па справе затрыманыя пяць чалавек. МНС Расеі сьцьвярджае, што пажарная сыгналізацыя ў будынку не працавала ад 19 сакавіка.
Фатаздымак з Дня Волі, які за адзін дзень набраў больш за 5 тысяч падабаек на Instagram.
Абвінавачаны Юры Іваноў катэгарычна адмаўляе сваю датычнасьць да забойства Сьвятланы Паддубскай, якое адбылося больш за 9 гадоў таму.
Жыхары расейскага Кемерава выйшлі на стыхійны мітынг раніцай 27 сакавіка, патрабуючы ад уладаў праўды пра тое, колькі чалавек загінула на пажары ў гандлёвым цэнтры. Колькасьць ахвяраў, паводле сваякоў загінулых, дасягнула 300 чалавек. Улады кажуць пра 64.
Унікальныя здымкі з дрона, які страціў сувязь з гаспадаром 25 сакавіка над Опэрным тэатрам і паляцеў у невядомым кірунку. І вось што з гэтага выйшла.
Беларусы ў амэрыканскім штаце Каліфорнія на Дзень Волі зрабілі інсталяцыю — каля 30 чалавек леглі словамі БНР100 і сфатаграфавалі гэта з дрону.
Жыхары расейскага Кемерава выйшлі на стыхійны мітынг раніцай 27 сакавіка, патрабуючы ад уладаў расказаць праўду пра колькасьць загінулых падчас пажару ў тамтэйшым гандлёвым цэнтры.
Сотні бел-чырвона-белых сьцягоў і музыкі каля Опэрнага тэатру, затрыманьні і аўтазакі на плошчы Якуба Коласа. Самыя яркія моманты Дня Волі-2018 у адным відэа.
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Удзельнікі гістарычнай падзеі — у аб'ектывах фотакарэспандэнтаў Свабоды.
25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, санкцыянаваны ўладамі.
Каля 40 чалавек, якія прыйшлі на анансаванае Міколам Статкевічам несанкцыянаванае шэсьце, былі затрыманыя. Сам Мікола Статкевіч ня змог трапіць на месца збору - яго затрымалі каля яго дому і адразу асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
25 сакавіка апоўдні праваахоўнікі затрымалі больш за 30 чалавек, якія прыйшлі на плошчу Якуба Коласа ў цэнтры Менску, дзе частка апазыцыі на чале зь Мікалаем Статкевічам зьбіраліся пачынаць шэсьце, не дазволенае ўладамі. Як гэта было — на відэа Свабоды.
Праваахоўнікі затрымалі больш за 30 чалавек, якія прыйшлі на плошчу Якуба Коласа ў цэнтры Менску, дзе частка апазыцыі на чале зь Мікалаем Статкевічам зьбіраліся пачынаць шэсьце, не дазволенае ўладамі.
Вы думаеце, гэта лёгка — абвясьціць незалежнасьць? Спэцыяльны выпуск Зоны Свабоды запрашае ў падарожжа на 100 гадоў назад. Па лябірынтах мінулага на сустрэчу зь героямі першай беларускай незалежнасьці вас правядзе аўтар двутомнага дасьледваньня «Архівы БНР», журналіст Свабоды Сяргей Шупа.
«Сьвята Незалежнасьці» у Менску 25 сакавіка мае пачацца каля Опэрнага тэатру а 13-й гадзіне.
24 сакавіка ў Кіеўскім сквэры Менску Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ правяла сьвяточныя мітынг і канцэрт, прысьвечаныя стагадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Загрузіць яшчэ