26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Усяго па краіне было затрымана, паводле зьвестак праваабаронцаў «Вясны», больш за 100 чалавек: шэсьць дзясяткаў у Менску (вядомыя імёны 42 чалавек), яшчэ пяць дзясяткаў у іншых гарадах.
Большасьць працэсаў над затрыманымі ў Менску мусілі прайсьці пачынаючы з 12-ай гадзіны ў судзе Савецкага раёну Менску. Аднак сакратар суду і асыстэнтка судзьдзі абвесьцілі, што судоў сёньня ня будзе. Прычынаў такога рашэньня не патлумачылі і новай даты не назвалі.