Стоп-кадры тыдня: Пажар у Кемераве, вайна ў Сырыі, 100-я ўгодкі БНР у Менску

Сырыйскае дзіця ў склепе, які выкарыстоўваецца ў якасьці схованкі ад паветраных удараў, на ўскраіне Дамаску. 25 сакавіка 2018

Уладзівасток, 28 сакавіка 2018. Людзі выпускаюць паветраныя шары ў памяць ахвяраў пажару у гандлёвым цэнтры ў Кемераве.

Работнік мацуе сталёвыя пруты на будаўнічай пляцоўцы ў Пэшавары, Пакістан. 27 сакавіка 2018

Жанчына нясе сваё дзіця праз звалку сьмецьця ў Дэлі. 27 сакавіка 2018

Сырыйцы сядзець на вуліцы са сваімі рэчамі, чакаючы эвакуацыі з гораду Арбін, за які ідуць баі паміж ісламістамі і ўрадавымі сіламі. 27 сакавіка 2018

Косаўская паліцыя вязе ў браневіку затрыманага кіраўніка сэрбскай канцылярыі па справах Косава Марка Джурыча. Прыштына, 26 сакавіка 2018

Рэжысэр Стывэн Сьпілбэрг дае аўтографы падчас прэм’ры свайго фільму «Першаму гульцу падрыхтавацца» ў Лос-Анджэлесе 26 сакавіка 2018



Дзяўчынка скача празь вялікі румынскі сьцяг падчас мітынгу напярэдадні 100-й гадавіны аб’яднаньня Бесарабіі і Румыніі. Кішынэў, 25 сакавіка 2018