Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хапун» на плошчы Якуба Коласа ў Менску, адкуль Статкевіч зьбіраўся з шэсьцем. Фотагалерэя

Праваахоўнікі затрымалі больш за 30 чалавек, якія прыйшлі на плошчу Якуба Коласа ў цэнтры Менску, дзе частка апазыцыі на чале зь Мікалаем Статкевічам зьбіраліся пачынаць шэсьце, не дазволенае ўладамі.

Як перадае карэспандэнт Свабоды, спачатку затрымлівалі ўсіх, хто меў пры сабе бел-чырвона-белыя сьцягі, кветкі, — «для высьвятленьня асобы». Потым пачалі затрымліваць усіх, хто знаходзіўся на плошчы. Падчас затрыманьняў прадстаўнік міліцыі настойліва папрасіў журналістаў не «перашкаджаць працаваць супрацоўнікам міліцыі».

Паводле праваабарончага цэнту «Вясна», агулам затрымана ад 30 да 50 чалавек, у тым ліку каля 10 назіральнікаў «Вясны», а таксама журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева, Сяргей Кавалёў, Ігар Ільяш, Любоў Лунёва.

Як паведаміла сустаршыня руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая, затрыманых на плошчы Якуба Коласа ў аўтазаках адвезьлі ў Савецкі РУУС Менска.


16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG