Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
У апошняй, дванаццатай частцы відэасэрыялу Сяргея Шупы і Алены Радкевіч, прысьвечанага гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, расказваецца пра лёс стваральнікаў БНР.
Станьце ўдзельнікамі сьвяточнага стрыму Радыё Свабода. Вядзіце трансьляцыі са сьвяткаваньня Дня Волі ў сваім горадзе, давайце спасылкі на іх у суполках Радыё Свабода. Вы трапіце ў агульную сьвяточную трансьляцыю Радыё Свабода 25 сакавіка, пачатак аб 11.45. Будзьце разам з намі!
Стань удзельнікам сьвяточнага стрыму Радыё Свабода. Уключайце трансьляцыі са сьвяткаваньня Дня Волі ў сваім горадзе і дасылайце спасылкі ў суполках Радыё Свабода. І вы трапіце ў агульную сьвяточную трансьляцыю Радыё Свабода 25 сакавіка ў 11.45 Будзьце разам з намі!
У адзінаццатай частцы відэасэрыялу Сяргея Шупы і Алены Радкевіч, прысьвечанага гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, расказваецца пра першыя беларускія маркі.
У дзень 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Беларусі і за мяжой плянуецца шмат разнастайных канцэртаў, вечарынаў, мітынгаў ды іншых акцый. Свабода сабрала асноўныя афішы імпрэзаў — але гэта далёка ня ўсе мерапрыемствы кампаніі #БНР100. Усе згаданыя імпрэзы санкцыянаваныя.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра расейскія выбары і асобу кіраўніка Расеі.
У дзясятай частцы відэасэрыялу Сяргея Шупы і Алены Радкевіч, прысьвечанага гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, расказваецца пра грашовыя клопаты беларускіх незалежнікаў.
Сёньня ў Менску назвалі ляўрэата прэміі імя Францішка Багушэвіча. Яе атрымаў Уладзімер Лякін за кнігу «Ліцьвіны ў гвардыі Напалеона».
Абвестка пра санкцыянаванае сьвята ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дэманструецца на самым вялікім экране сталіцы — на сьцяне гандлёвага цэнтру «Галерэя».
«Сьпеўны сход» пад кіраўніцтвам музыкі Сержука Доўгушава правялі рэпэтыцыю перад канцэртам 25 сакавіка. 20 сакавіка каля сотні чалавек вучыліся сьпяваць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоню» і «Магутны Божа».
Дошка ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР гатовая. „Цяпер атрымалася тое, чаго мы ўсе так доўга чакалі. Шыльда гатовая“, — кажа Ігар Засимовіч, скульптар.
7,4 мільёна рублёў — на такую суму ацанілі шкоду свайму здароўю і маёмасьці жыхары вёскі Якімава Слабада каля Сьветлагорску. За тры месяцы новы завод беленай цэлюлёзы выкінуў у паветра 113 тонаў шкодных рэчываў — у 23 разы больш за гадавую норму.
Паралімпійская зборная Беларусі вярнулася на радзіму. У нацыянальным аэрапорце спартоўцам зладзілі ўрачыстую сустрэчу.
У дзявятай частцы відэасэрыялу Сяргея Шупы і Алены Радкевіч, прысьвечанага гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, расказваецца пра пашпарты БНР.
18 сакавіка выбіраюць прэзыдэнта Расеі. Свабода апытала расіян, якія 18 сакавіка галасавалі на выбарчым участку ў расейскай амбасадзе ў Менску. Большасьць зь іх сказалі, што прагаласавалі за дзейнага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.
Куды пойдзе Расея ў наступныя 6 гадоў? Ці вызначае гэта тон перадвыбарчай кампаніі? Ці зьбіраецца Расея ваяваць? Гэтыя тэмы – у перадачы, якую вядзе Дзьмітры Гурневіч. Удзельнічаюць Юры Дракахруст, Валянцін Жданко і вядоўца тэлеканалу «Настоящее время» Цімур Алеўскі.
Два гады таму на вуліцы Паплаўскага ў Берасьці пачалі будаваць новую аўтамабільную эстакаду. Амаль адразу мясцовыя жыхары, якіх гарадзкія ўлады адмовіліся перасяліць у іншае месца, адчулі, што іхнія дамы разбураюцца.
Каб застацца жыць у сваёй кватэры, 64-гадовай Валянціне Карват трэба трэба знайсьці апекуна. У канцы 2017 году жанчыну пазбавілі дзеяздольнасьці, таму што яна пісала шмат скаргаў на дактароў.
У Менскім клюбе «Бруге» адбыўся канцэрт памяці мастака і паэта Міхала Анемпадыстава. Песьні на ягоныя словы прасьпявалі Зьміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Лявон Вольскі, Кася Камоцкая ды іншыя.
У восьмай частцы відэасэрыялу Сяргея Шупы і Алены Радкевіч, прысьвечанага гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, расказваецца пра спробы беларусаў стварыць сваё войска.
Свабода на месцы разьбіралася, што так турбуе берасьцейцаў.
Пісьменінік Барыс Акунін распавёў «Настоящему времени» пра тое, чаму з Фандорына ён пераключыўся на гісторыю Расеі, як Чынгісхан паўплываў на Ўладзіміра Пуціна і як будзе мяняцца расейская ўлада ў агляднай будучыні.
Тысячы людзей сабраліся 14 сакавіка ў цэнтры Прагі, каб пратэставаць супраць дзеяньняў чэскага ўраду і прэзыдэнта Мілаша Зэмана.
У сёмай частцы відэасэрыялу Сяргея Шупы і Алены Радкевіч, прысьвечанага гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, расказваецца пра палітычную геаграфію БНР.
Два чалавекі загінулі пад заваламі пасьля абвалу шахты «Беларуськалія». «Падобная трагедыя была на пачатку 1980-х. І ў 2017-м на тым жа месцы загінуў чалавек», — расказвае старшыня незалежнага прафсаюзу гарнякоў Чаркасаў. Па інфармацыі ў СМІ, ня менш за 9 чалавек загінула ў шахтах за апошнія 4 гады.
Сьвятлана Баранкоўская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу мастакоў, рыхтуе адмысловую працу на выставу да 100-годзьдзя БНР. Новы твор пакуль яшчэ ня мае назвы, але ў ім выдатна чытаецца алюзія да нацыянальнай сымболікі: чырвоныя ягады шыпшыны на фоне сьнежнага покрыва.
Карэспандэнты Свабоды пабывалі ў майстэрні скульптара Ігара Засімовіча, які рыхтаваў абноўлены варыянт шыльды.
Беларусы Нью-Ёрку правялі 11 сакавіка роварны парад зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па Мангэтане. Акцыя была прысьвечаная 100 годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Фотаздымкі Віталя Зайкі.
У Расеі 18 сакавіка пройдуць прэзыдэнцкія выбары, Пуцін балятуецца на чацьвёрты тэрмін. Свабода запыталася на вуліцах Менску, чаму, на думку беларусаў, Пуцін такі папулярны ў Расеі.
Ці думае Пуцін пра Беларусь? У якім накірунку будуць разьвівацца адносіны Беларусі і Расеі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі? Пра гэта ў Зоне Свабоды, у якой удзельнічаюць Юры Дракахруст, Дзьмітры Гурневіч і аглядальніца расейскай службы Радё Свабода Ірына Лагуніна.
10 сакавіка 1938 году расстраляны Іван Навіцкі, рабочы зь вёскі Блевачы Бярэзінскага раёну. Арыштаваны 9 сьнежня 1937 году. Асуджаны як агент польскай выведкі. Расстраляны ў Магілёўскай турме. Больш лёсаў рэпрэсаваных беларусаў — у абноўленай «Картатэцы Сталіна» на сайце stalin-list.org.
За амаль 35 гадоў Арцём Фрэнкель паспрабаваў сябе ў музыцы, мастацтве, тэалёгіі, дызайне, выкладаньні. Ён перамог рак, атрымаў дыплём кансэрваторыі ў Нямеччыне, хадзіў на акіянічным ляйнэры і нядаўна пераехаў у вёску на Горадзеншчыне.
9 сакавіка 1942 году памёр Іван Цераховіч, селянін на аднаасобнай гаспадарцы. Асуджаны «тройкай» за контрарэвалюцыйную агітацыю. Памёр у Свабодненскім папраўча-працоўным лягеры на Далёкім Усходзе. Больш лёсаў рэпрэсаваных беларусаў — у абноўленай «Картатэцы Сталіна» на сайце stalin-list.org.
У шостай частцы відэасэрыялу Сяргея Шупы і Алены Радкевіч, прысьвечанага гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, расказваецца пра больш рамантычныя рэчы, напрыклад, пра каханьне.
У гонар жаночага сьвята ў Менску адбыўся жаночы забег «Beauty run». У ім маглі прымаць удзел толькі дзяўчыны і жанчыны. Забег адбыўся ў межах кампаніі «Супраць жаночага гвалту».
8 сакавіка 1938 года арыштаваны Казімір Рыбінскі, калгасьнік зь вёкі Зосіна Пухавіцкага раёну. Асуджаны як pэзыдэнт польскай выведкі. Расстраляны ў Менскай турме 29 лістапада 1938 году. Больш лёсаў рэпрэсаваных беларусаў — у абноўленай «Картатэцы Сталіна» на сайце stalin-list.org.
Сёньняшняя раніца ў Менску
Беларус Кірыл Якімовіч, які жыве ў Чэхіі, зварыў разам зь беларускім піваварам Аляксеем Фадзеенкам з Масквы адмысловае піва, прысьвечанае ўгодкам БНР. У складзе піва сымбалічныя бел-чырвона-белые інгрэдыенты.
У пятай частцы відэасэрыялу Сяргея Шупы і Алены Радкевіч, прысьвечанага гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, расказваецца пра рэчы, якія сталі сьведкамі гістарычных падзеяў.
Не было ніводнага дня, каб кагосьці не расстралялі. Наша абноўленая «Картатэка Сталіна» аднаўляе страшную атмасфэру, у якой жылі жыхары БССР 80 год таму. Шукайце сваіх на stalin-list.org. Дзяліцеся гісторыямі пра рэпрэсаваных сваякоў #знайдзісваіх
Больш за 80 чалавек выйшлі 4 сакавіка на галоўную плошчу Берасьця, каб «пакарміць галубоў». Такім чынам моўчкі людзі выказалі пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу каля абласнога цэнтру.
Два маршы і адна памяць: у польскай Гайнаўцы з маўклівай згоды ўладаў адбыўся марш нацыяналістаў з ушанаваньнем забойцы беларусаў. У Беларусі ўлады не дазвалялюць марш у гонар 100 годзьдзя БНР.
У Раўбічах адбыліся дзіцячыя спаборніцтвы па біятлёне ў спрынце. Сярод 168 удзельнікаў быў і 13-гадовы сын кіраўніка краіны Мікалай Лукашэнка.
Каго і што назавем таўкачом? „Таўкачом смачней!“ Нечаканыя, сьмешныя і нават патрыятычныя адказы на менскай вуліцы.
Партрэтная галерэя — праект музэю гісторыі камсамольскага і моладзевых рухаў Беларусі, прысьвечаны стагодзьдзю камсамолу.
Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і грамадаў правёў у мэмарыяльным комплексе «Яма» памятны мітынг, прысьвечаны 76-годзьдзю найбуйнейшага пагрому ў Менскім гета.
Пуцін 1 сакавіка 45 хвілін распавядаў пра новую расейскую ядзерную зброю і як яна можа быць выкарыстаная. Андрэй Калесьнікаў з Маскоўскага Цэнтру Карнэгі лічыць, што такое «бразганьне зброяй» — прыкмета слабасьці і таго, што ў Пуціна няма сродкаў мабілізацыі «хатняй» аўдыторыі перад выбарамі.
Загрузіць яшчэ