У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 году нацысцкія ўлады справакавалі масавыя беспарадкі, у выніку якіх пацярпела незьлічоная колькасьць габрэяў у Нямеччыне і Аўстрыі. Ад бітага шкла на вуліцах пайшла назва таго пагрому – «Крышталёвая ноч» (Kristallnacht).
Нурсултан Назарбаеў кіруе Казахстанам 29 гадоў, Аляксандар Лукашэнка Беларусьсю — усяго на 5 гадоў меней. Аднак абодва любяць нарады, у якіх публічна вучаць, як трэба працаваць міністрам ды іншым падначаленым.
У 23-гадовай Алены шмат татуіровак — такім чынам яна спрабуе закрыць шрамы на сваім целе. Яшчэ адна споведзь жанчыны, якая атрымала дапамогу ў прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава».
Аўтаматычны google-перакладнік з суседняй мовы нярэдка зьбядняе мову тых, хто пачынае пісаць і гаварыць па-беларуску. Прыкладам, беларуская мова дазваляе перадаць расейскае слова „угол“ не адным, як кажа гугаль, а трыма рознымі словамі для трох розных аб’ектаў. Гэта кут, вугал і рог. ВІДЭА
Удзел у афіцыйным сьвяткаваньні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску узялі больш за тысячу чалавек.
У ваколіцах возера Шо знаходзіцца хутар Скрабатуны. Тут жыве сям’я Якава Серафімовіча. Вось ужо больш за дваццаць гадоў гаспадар хутара займаецца ўлюбёнай справай. Гадуе беларускіх коней.
У Менску працягваюцца сьвяткаваньні з нагоды 100-годзьдзя ВЛКСМ, а тым часам разгараецца скандал зь відэа пра тое, як у менскай гімназіі заганяюць у БРСМ — пераемніка камсамолу. Свабода запыталася ў жыхароў Менску, як яны ставяцца да гэтых арганізацыяў, ці добраахвотна туды ўступалі і навошта.
25-гадовая Тацяна жыве ў прытулку «Радзіславе» амаль паўгода. Яна разьвялася з мужам, які жорстка зьбіваў яе. Яе двое сыноў жывуць ў інтэрнаце для дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця. Жанчына перакананая, што з часам, калі яна знойдзе сталую працу і жытло, дзеці будуць жыць разам зь ёй.
Менчукі і масквічы разважаюць, што б зьмянілася, калі Беларусь была далучаная да Расеі.
У менскім футбольным манэжы 2-4 лістапада праходзіць беларускі фэстываль фантастыкі, коміксаў, фэнтэзі, настольных і кампутарных гульняў UniCon & GameExpo.
100-гадовы юбілей камсамолу супраць «ночы расстраляных паэтаў», шакуючы аўдыёзапіс прымусу моладзі да ўступленьня ў БРСМ, раздача БРСМ улады і зброі ад Лукашэнкі - пра ўсё гэта ў сёньняшняй Зоне Свабоды.
Галоўны герой фільма – унук Геніюшаў Міхась, які вырашыў прайсьці праскімі сьцежкамі сваіх продкаў, а таксама наведаў гарады Вімпэрк і Пісэк – адрасы драматычных падзеяў у лёсе Ларысы і Яна Геніюшаў, дзе яны былі арыштаваныя і зьняволеныя.
Сёньня ў Празе падчас сьвяткаваньня Дзядоў адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага фільма Радыё Свабода «Непахісныя», прысьвечанага беларускай паэтцы Ларысе Геніюш і яе мужу доктару Яну Геніюшу.
У рэдакцыю Свабоды трапіла відэа, зьнятае адным з вучняў менскай школы з-пад парты. На відэа разборліва чуваць, як дзецям пагражаюць і прымушаюць уступаць у афіцыйную моладзевую арганізацыю БРСМ, бо «адміністрацыі школы патрэбная стопрацэнтная статыстыка, а іначай можа быць адлічэньне з клясы».
Каля 100 чалавек узялі ўдзе ў жалобнай акцыі ў Курапатах, чытаньнях «Ноч расстраляных паэтаў» памяці забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
Што памятаюць і што забываюць беларусы са сваёй гісторыі? У «Зоне Свабоды» абмяркоўваюць Ганна Соўсь, Сяргей Навумчык, Валянцін Жданко і Аляксандар Лукашук.
Падзеі мінулага тыдня на фaтаздымках сусьветных агенцтваў.
Першы сакратар Менскага гаркаму БРСМ Сяргей Клішэвіч, які ў 2016 годзе на адкрыцьці помніка Леніну зьбіваў і дапамагаў АМАПу затрымліваць Зьмітра Дашкевіча, сёлета атрымаў узнагароду ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у моладзевую палітыку і ў сувязі са стагодзьдзем ВЛКСМ
Міністар адукацыі Ігар Карпенка ўручаў 26 кастрычніка ганаровыя знакі «Камсамольскай славы». У сваёй прамове да актывістаў «сьвяткаваньня 100-годзьдзя ВЛКСМ», Карпенка заўважыў: «Юбілей — гэта добрая нагода ўзгадаць даты, падзеі, а таксама тыя формы і мэтады, якія і цяпер маюць актуальнае гучаньне».
У адным з намётаў, якія выставіў холдынг бытавога абслугоўваньня «Гомельаблбыт», знаходзіцца вышыты партрэт Леніна. Ён разьмешчаны ў форме абраза на рушніку, побач з іконай Багародзіцы.
З 1952 па 1961 год на Кастрычніцкай плошчы ў Менску стаяў помнік Сталіну аўтарства скульптураў Заіра Азгура і Андрэя Бембеля. Мы спыталі ў мінакоў, ці варта аднавіць гэты помнік.
Палітвязень Дзьмітры Паліенка выйшаў на волю з папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску. На менскім чыгуначным вакзале яго сустракалі сябры і паплечнікі, а таксама журналісты.
Аляксандар Лукашэнка 19 кастрычніка падчас сустрэчы са студэнтамі горадзенскіх ВНУ прапанаваў падчас летніх вакацыяў адпраўляць іх служыць у войска. І гэта ня першая ідэя кіраўніка дзяржавы дзеля зьменаў у вышэйшай адукацыі.
Лекцыя «босага бортніка» Івана Осіпава ў Веткаўскім музэі
Што азначаюць для Беларусі рашэньні Сынодаў Канстантынопальскага і Маскоўскага патрыярхатаў? Ці стаў лягчэйшым шлях беларускага праваслаўя да аўтакефаліі? Абмяркоўваюць Сяргей Абламейка, Валер Карбалевіч, Юры Дракахруст і вядучая Ганна Соўсь.
19 кастрычніка Менскі абласны суд агучыў вырак у справе былых камандзіраў роты, у якой служыў Аляксандар Коржыч.
Беларуская праваслаўная царква як частка РПЦ далучылася да рашэньня Сыноду аб разрыве эўхарыстычнай лучнасьці Маскоўскага патрыярхату з Канстантынопальскім. Свабода запыталася ў беларусаў на вуліцах Менску, ці хочуць яны, каб беларуская царква была ў тандэме з расейскай царквой?
На незалежнай культурнай пляцоўцы «Арт-сядзіба» Сяргей Навумчык прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Дзевяноста трэці».
Руская праваслаўная царква аддзялілася ад Канстынопальскай у 1448 годзе, зрабіўшы такі самы крок, як Украінская аўтакефальная. Канстантынопаль прызнаў аддзяленьне Маскоўскай царквы толькі праз 141 год.
Кацярына Пікірэня — графік і дызайнэр. Яна жыве і працуе ў Празе, дзе скончыла філію брытанскага ўнівэрсытэту. Кацярына афармляе кніжкі для выдавецтва «Логвінаў» і адшліфоўвае сваё графічнае майстэрства ў віртуальным «пакоі ўцёкаў».
«Моладзь БНФ» правяла акцыю ля Міністэрства абароны супраць дзедаўшчыны. Такім чынам актывісты распачалі анансаваную раней кампанію «Білет на той сьвет». Затрымалі траіх удзельнікаў: Дзяніса Мандзіка, былую старшыню Ганну Сьмілевіч і яшчэ аднаго хлопца. Акцыя працягвалася некалькі сэкундаў.
На Сынодзе было прынятае рашэньне аб поўным разрыве эўхарыстычных стасункаў з Канстантынопальскім патрыярхатам. Беларуская праваслаўная царква як частка РПЦ далучаецца да рашэньня. БПЦ прадстаўляў грамадзянін Расеі Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел.
У Курапатах пачалі будаўнічыя працы, каб усталяваць афіцыйны мэмарыяльны знак, праект якога перамог на конкурсе Міністэрства культуры. Экскаватары пачалі капаць траншэю для адводу вады і зьбіраюцца будаваць дарожку да Галгофы. Але абаронцы Курапатаў спынілі тэхніку.
Пасьля мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці людзі пайшлі да аўтазаку папытацца, ці будуць затрымліваць ізноў іхных актывістаў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, ці прышлюць позву. Іх затрымалі
Мы спыталі мінакоў, ці лічаць яны дапушчальным фізычныя пакараньні дзяцей у выхаваўчых мэтах.
Сёньня пачаўся візыт у Менск кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха маскоўскага Кірыла. Увечары пасьля прылёту ён правёў набажэнства ў Катэдральным саборы. У панядзелак ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама правядзе сынод Расейскай праваслаўнай царквы, дзе будзе абмяркоўвацца праблема Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
У Гомлі распачалі сэзон этна-вечарын з абраду «Жаніцьба коміна». Абрад сымбалізуе заканчэньне работ ў полі, пераход на «хатні» лад жыцьця, асьвячэньне агню, пачатак вячорак.
Праблемы хатняга гвалту ў спэцыяльным выпуску «Зоны Свабоды» абмяркоўваюць стваральніца і кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» Вольга Гарбунова, кіраўніца аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка і дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
У Менску 11 кастрычніка абвясьцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Уладальнікам галоўнай узнагароды і чэку на 5000 эўра стаў Уладзімер Арлоў за кнігу «Танцы над горадам».
З 5 кастрычніка беларускія праваабаронцы праводзяць «Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня». Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у Эўропе, дзе выконваюцца сьмяротныя прысуды. Зь сярэдзіны 1990-х гадоў было выканана больш як 300 сьмяротных выракаў.
Ураган «Майкл» дасягнуў узьбярэжжа амэрыканскага штату Флорыда. Паводле дадзеных мэтэаролягаў, хуткасьць ветру складае 245 кілямэтраў на гадзіну. Ураган мае чацьвёртую катэгорыю зь пяці магчымых. Узровень небясьпекі можа павысіцца, бо парывы ветру ўзмацняюцца.
З моманту трагічнай гібелі салдата Аляесандра Коржыча ў барысаўскіх Печах прайшло больш за год. Фільм «Шараговае самагубства», падрыхтаваны журналістамі Радыё Свабода, прысьвечаны абставінам сьмерці жаўнера.
Праз 95 гадоў пасьля бальшавіцкай канфіскацыі на Чырвоным касьцёле зноў з'явіліся званы. Іх будзе тры і выраблены яны польскай фірмай «Rduch». Рэканструкцыю касьцёла праводзіць «Менская спадчына».
Сёньня ў 20.05 паводле менскагга часу вы зможаце паглядзець на нашым сайце фільм «Шараговае самагубства», падрыхтаваны журналістамі Радыё Свабода для тэлеканалу Настоящее время.
Каля 3:30 раніцы 9 кастрычніка на складах боепрыпасаў каля гораду І́чня Чарнігаўскай вобласьці пачаліся выбухі.
Героі Лявона Вольскага адрэагавалі на прапанову Аляксандра Лукашэнкі ў выпадку пагрозы раздаць зброю ўсім дарослым беларусам і беларускам.
Загрузіць яшчэ