Амэрыканцы рыхтуюць самалёты, кітайцы сушаць сою, нэпальцы прасейваюць рыс. 15 фотаімгненьняў тыдня

На выставе брытанскага фатографа Тыма Флака ў Маскве.

Амэрыканскі зьнішчальнік F-16, які бярэ ўдзел у вучэньнях NATO «Trident Juncture 18», чысьцяць ад лёду на паветранай базе ў Швэцыі.



Афганцы выкрыкваюць антыўрадавыя лёзунгі пасьля вайсковай апэрацыі, у якой загінулі ня менш за 11 цывільных асобаў, у правінцыі Нангархар 24 кастрычніка.

Маладая жанчына, выхадзец з Тыбэту, выкрыквае лёзунгі з аўтобуса паліцыі ў Нью-Дэлі, пратэстуючы супраць візыту кітайскіх лідэраў у Індыю 23 кастрычніка.

Кітайскі фэрмэр сушыць сою ў правінцыі Шаньдун.


Маладыя вугорцы з паходнямі едуць на старым грузавіку адзначыць угодкі паўстаньня 1956 году, Будапэшт, 22 кастрычніка.

Від з вышыні птушынага палёту на ўчастак 55-кілямэтровага мосту Ганконг-Макао, які адкрыўся 23 кастрычніка.

Людзі ідуць па полі басіі (Kochia scoparia) у Хітачынацы, Японія.

Афганцы выстройваюцца ў чаргу, каб аддаць свае галасы падчас парлямэнцкіх выбараў у Кабуле 21 кастрычніка.

Рысавае жніво ў Нэпале.

Гандураскія мігранты, якія накіроўваюцца ў ЗША, перад мяжой Гватэмалы з Мэксыкай, 21 кастрычніка.

Беларускі вайсковец на вучэбных спаборніцтвах каля вёскі Валоўшчына на захад ад Менску.