«Майкл» на Флорыдзе, «Саюз» на Байкануры, інгушкі на пратэсьце. 15 фотаімгненьняў тыдня.

Ураган «Майкл», самы магутны з усіх, якія калі-небудзь дасягнулі мацярык ЗША, дайшоў да Флорыды, 10 кастрычніка.


Вятры ўрагану «Майкла», які абрынуўся на Флорыду 10 кастрычніка, дасягалі хуткасьці 250 кілямэтраў на гадзіну і былі дастаткова моцныя, каб пусьціць пад адхон вагоны цягніка ў Панама-Сіты.



Малыя хлопцы глядзяць на мастацкую інсталяцыю ў раёне старога турэцкага базару ў Скоп’е, Македонія.

Дзеці гуляюць у парку ў Байкануры, Казахстан, недалёка ад арандаванага Расеяй касмадрому.

Жанчына нясе дзіцячы паветраны шар з танкам унутры падчас восеньскага фэстывалю, які праводзіцца ў цэнтры Масквы.

Інгускія жанчыны пратэстуюць супраць абмену зямлёй паміж Інгушэтыяй і Чачнёй. Магас, Інгушэтыя, 7 кастрычніка.

Прадавец кветак плыве лодкай па возеры каля гораду Срынагар, Індыя.

Ракета «Саюз» рухаецца на стартавую пляцоўку на касмадроме Байканур у Казахстане, 11 кастрычніка.

Сцэна з маскоўскай вуліцы.

Пакінуты аўтамабіль на дарозе недалёка ад месца выбуху на вайсковым складзе ў Чарнігаўскай вобласьці, на паўночны ўсход ад Кіеву, 9 кастрычніка.

Ізраільцяне на пляжы на мяжы Ізраіля і Газы, на фоне чорнага дыму з шын, падпаленых палестынскімі дэманстрантамі.
