ЗША: Наступствы наймагутнейшага шторму ў Флорыдзе за 80 гадоў - відэа
Ураган «Майкл» дасягнуў узьбярэжжа амэрыканскага штату Флорыда. Паводле дадзеных мэтэаролягаў, хуткасьць ветру складае 245 кілямэтраў на гадзіну. Ураган мае чацьвёртую катэгорыю зь пяці магчымых. Узровень небясьпекі можа павысіцца, бо парывы ветру ўзмацняюцца. Патэнцыйныя страты ацэньваюцца на 16 мільярдаў даляраў. У прыватнасьці, з прычыны непагадзі давялося скараціць здабычу нафты і прыроднага газу, зачыненыя марскія парты, а таксама адменена больш за 200 авіярэйсаў. (Відэа Reuters)