Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Навумчык сустрэўся з чытачамі на «Арт-сядзібе». Фотарэпартаж

На незалежнай культурнай пляцоўцы «Арт-сядзіба» Сяргей Навумчык прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Дзевяноста трэці».

У сераду 17 кастрычніка адбудзецца яшчэ адна прэзэнтацыя — у сядзібе Партыі БНФ на вуліцы Чарнышэўскага, 3. Пачатак у 18.30.

«Дзевяноста трэці» — 69-ы том «Бібліятэкі Свабоды» і пятая кніга хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя.

У ёй аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995).

Папярэднія кнігі цыклю — «Дзевяноста першы», «Дзевяноста чацьверты», «Дзевяноста пяты» і «Дзевяноста другі».


XS
SM
MD
LG