У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 году нацысцкія ўлады справакавалі масавыя беспарадкі, у выніку якіх пацярпела незьлічоная колькасьць габрэяў, былі спаленыя больш за 200 сынагогаў, апаганеныя шматлікія габрэйскія могілкі, пашкоджаныя вітрыны каля 7,5 тысяч габрэйскіх крамаў у Нямеччыне і Аўстрыі. Ад бітага шкла на вуліцах пайшла назва таго пагрому – «Крышталёвая ноч» (Kristallnacht). Падзея шырока асьвятлялася ў міжнароднай прэсе, і скаардынаваныя нацыстамі напады на габрэяў выклікалі шок ва ўсім сьвеце.
Фотагалерэя. «Крышталёвая ноч»: 80-я гадавіна нацысцкага пагрому

1
Габрэйская крама ў Бэрліне, зьнішчаная вандаламі і пакрытая антысэміцкімі надпісамі, 10 лістапада 1938

2
Габрэйская крама, пашкоджаная падчас «Крышталёвай ночы» ў Магдэбургу, лістапад 1938 году

3
Зруйнаваная сынагога ў Мюнхэне, лістапад 1938 году

4
Гершэля Грыншпана вядуць у суд у Парыжы, 2 сьнежня 1938. Грыншпан, 16-гадовы польскі габрэй, які жыў у Парыжы, 7 лістапада 1938 году застрэліў Эрнста фон Рата, нямецкага дыплямата ў нямецкай амбасадзе ў Францыі. Ён зрабіў гэта пасьля таго, як пачуў, што нацысцкія ўлады дэпартавалі яго бацькоў, брата і сястру ў Польшчу. Міністар прапаганды Ёзэф Гебэльс загадаў, каб навіна аб забойстве прайшла на першых старонках усіх нямецкіх газэт. Забойства было выкарыстанае як нагода для пачатку масавых пагромаў нямецкіх габрэйскіх супольнасьцяў

5
Пашкоджаная габрэйская крама ў Магдэбургу, лістапад 1938

6
Руйнуецца сынагога ў Айзэнаху, лістапад 1938

7
Зьнішчаны інтэр’ер сынагогі на Фазанэнштрасэ ў Бэрліне, 10 лістапада 1938

8
Габрэйская крама ў Бэрліне са словамі «Jude» на шыбах, 10 лістапада 1938