Дзяды, 30 кастрычніка 1990 году, парк Чалюскінцаў, месца масавых расстрэлаў пры Сталіну.
Каля Белавескай пушчы са слупоў паскідалі бусьлянкі і паўтыкалі на іх месца мэталічныя штыры. Электрыкі лічаць: калі гнёзды буслоў побач з дратамі, можа здарыцца кароткае замыканьне ці пашкоджаньне дратоў. Эколягі ж кажуць, што гэта ня мае сэнсу і прапануюць іншыя выйсьці.
23 красавіка ў сьвеце адзначаюць Дзень кнігі і аўтарскіх правоў. З нагоды сьвята Беларускі ПЭН-цэнтар і Перакладчыцкая майстэрня правялі ў Менску літаратурную вечарыну.
Два гады таму зоаабаронцы Кобрыні зьвярнуліся да аўстрыйскай арганізацыі LISABONA, якая змагаецца за правы жывёлаў. Зварот быў пачуты, і цяпер LISABONA актыўна дапамагае стэрылізаваць і лячыць бадзяжных катоў і сабак, а таксама шукае сем’і для іх — каля 20 жывёлаў ужо пераехалі жыць у Эўропу.
Героі Лявона Вольскага параўноўваюць украінскія выбары з тым, што адбываецца ў Беларусі.
Паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, сёмым прэзыдэнтам Украіны абраны актор і бінэсовец Уладзімір Зяленскі, за якога прагаласавалі 73% выбарнікаў.
Палеская вёска Семехавічы можа спаборнічаць за званьне самага аддаленага ад «вялікай зямлі» беларускага паселішча. Да найбліжэйшай вёскі на беларускай тэрыторыі — 15 кілямэтраў, да крамы — 25. А суседняя вёска Омыт увогуле за мяжой, ва Ўкраіне.
У чым сакрэт рэйтынгу Зяленскага? Чым адметная выбарчая кампанія ва Ўкраіне? Як зьменяцца стасункі Беларусі і Ўкраіны пасьля 21 красавіка? Пра гэта ў перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст і Наталка Чурыкава.
Падзеі апошняга тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Паводле апытаньняў грамадзкай думкі ва Ўкраіне, перад другім турам галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах падтрымка шоўмэна Зяленскага ў два разы перавышае падтрымку дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
На думку Лукашэнкі, людзі з Расеі ня могуць зразумець дарожных знакаў па-беларуску. І толькі 50% расейскамоўных беларусаў зь лёгкасьцю адкажуць, што значыць «выконвай хуткасны рэжым».
У аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква» актывіст расказаў, чаму не павязе ў Курапаты новыя крыжы, ці зьбіраецца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, як ставіцца да магчымасьці эміграваць у ЗША і колькі зарабляе цясьлярскай справай.
«Калі ты глядзіш на Лорда Старка, ты глядзіш на Лукашэнку». Расейскі філёзаф Максім Гаруноў тлумачыць, чаму беларусам строга забараняецца глядзець «Гульню тронаў».
Моцны пажар у саборы Парыскай Божай Маці зьнішчыў шпіль будынка і ўсе драўляныя канструкцыі, якія падтрымлівалі дах. Відэа Reuters.
Пад вечар 15 красавіка ў саборы Парыскай Божай Маці пачаўся моцны пажар. Абрынуўся шпіль будынку. Прычыны пажару пакуль невядомыя. У саборы якраз ішлі рамонтныя работы.
Дэпартамэнт паліцыі Парыжу ў твітэры заклікаў жыхароў пазьбягаць навакольляў здарэньня і «вызваліць месца для аварыйна-выратавальных транспартных сродкаў».
Чаму Курапаты, а ня „Брод“? Чаму паваенныя дзеці звалі недалёкую горку „Карпаты“? Што азначае назва могільніку Хайсы пад Віцебскам? Называйма месцы пахаваньня ахвяраў камунізму адпаведна народным традыцыям. ВІДЭА
Прыгожыя дамы, ідэальны асфальт, лазьня праз дарогу ад бацькоўскай хаты і акуратная двухпавярховая рэзыдэнцыя.
Сярод камуністычнага кіраўніцтва было прынята прылюдна цалавацца ў вусны падчас урачыстых сустрэчаў. Пасьля распаду СССР некаторыя выхадцы з намэнклятуры захавалі гэтую звычку, але цяпер яна ўжо адмірае.
У Курапатах 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў і пачалі ставіць плот. Улады сьцьвярджаюць, што крыжы паставілі незаконна, а гэтыя дзеяньні — “добраўпарадкаваньне”. Свабода спытала жыхароў Менску, як яны ставяцца да зносу крыжоў і ці ведаюць увогуле, што такое Курапаты.
Чатыры дні каля вёскі Любашкі ў Берасьцейскай вобласьці шукалі двухгадовага Ваню Валошына. Хлопчык са шматдзетнай сям'і зьнік з падворку а 15.00 у сераду, 10 красавіка. Пошукавы атрад "Анёл" арганізаваў у вёсцы штаб і сабраў для пошукаў сотню валянтэраў з розных гарадоў.
Чаму ўлады змагаюцца з крыжамі ў Курапатах? Што могуць сьцярпець беларусы? Чаму ізноў узмацніліся рэпрэсіі?Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько, Алег Грузьдзіловіч і вядучая Ганна Соўсь.
Куды падзеліся трафэйныя аўтамабілі часоў Другой усясьветнай вайны? Ці палохае беларусаў вайсковая нямецкая форма? Пра гэта ды іншае глядзіце ў перадачы «Падарожжы са Зьмітром Бартосікам. Кіно і немцы».
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра чарговы ператрус і вынас тэхнікі тэлеканалу Белсат сьледчымі.
У адным зь менскіх офісаў «Белсату» Сьледчы камітэт правёў ператрус. Забралі сыстэмныя блёкі кампутараў, тры ноўтбукі і ўсе носьбіты інфармацыі. Сьледчы камітэт даў Свабодзе камэнтар, што гэтыя дзеяньні зьвязаныя з крымінальнай справай аб «паклёпе» з боку «Белсату».
Каля дзьвюх соцень чалавек сабраліся ля менскага Сьвята-Духавага катэдральнага сабору на заклік Міколы Статкевіча. Самога палітыка затрымалі да пачатку акцыі з абвінавачаньнем: “Вы заклікалі памаліцца!” (паведаміла жонка Мікалая Статкевіча).
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
У другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны выйшлі шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка.
У другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны выйшлі шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка. Цяпер украінцы рыхтуюцца да наступнага туру, які мае адбыцца 21 красавіка. А ці мог бы нехта з артыстаў стаць беларускім прэзыдэнтам? І каго беларусы могуць сабе ўявіць на такой пасадзе?
Удзельніца панк-гурту Pussy Riot Марыя Алёхіна назвала Курапаты месцам, зь якога пачалося падзеньне камунізму, і заклікала ўсіх, хто пачуе яе зварот, зьвярнуць увагу на сытуацыю і спыніць зьнішчэньне мэмарыялу.
6 красавіка спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэньня вядомага беларускага навукоўцы Барыса Кіта.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая паспрабавала высьветліць у дырэктара Бараўлянскага спэцыяльнага лясгасу Аляксандра Мірановіча, на якой падставе ва ўрочышчы Курапаты знесьлі 70 крыжоў.
“Каб дэманстрацыяў з крыжамі не было”, — месяц таму падчас «вялікай размовы» сказаў Аляксандар Лукашэнка. І крыжы пачалі зносіць, а ў Курапатах ставяць плот.
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
4 сакавіка 1949 году 12 краінаў падпісалі ў Вашынгтоне Паўночнаатлянтычную дамову аб стварэньні вайскова-палітычнага блёку з мэтай абароны Эўропы ад савецкага ўплыву. За 70 гадоў NATO прайшло шлях ад вайсковага альянсу часоў халоднай вайны да міжнароднай сілы, якая дзейнічае на многіх франтах.
Лукашэнка ўчыніў разнос 26 сакавіка ў кароўніку малочнай фэрмы «Сьліжы» Шклоўскага раёну. Нямытыя каровы каштавалі пасады кіраўніцтву вобласьці. За што раней звальняў Лукашэнка дырэктараў і чыноўнікаў з розных пасадаў — у падборцы відэа з розных гадоў і розных «разносаў» Аляксандра Лукашэнкі.
Каля 20 млн тон хімічных адкідаў ляжыць пад Гомлем. Гэта пабочны прадукт вытворчасьці комплексных мінэральных угнаеньняў, якія выпускае Гомельскі хімзавод.
Мы параўналі працу выбарчых камісій, падлік галасоў і доступ да яго назіральнікаў на двух участках. Першы - адна зь сярэдніх школ Менску падчас мясцовых выбараў 2018. Другі - амбасада Ўкраіны ў Беларусі падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2019 году.
31 сакавіка беларускія ўкраінцы галасуюць у Менску на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны. Усяго ў Беларусі зарэгістравана каля 12 000 украінскіх выбарцаў, якія аднесеныя да двух участкаў: у амбасадзе Ўкраіны ў Менску і ў генконсульстве ў Берасьці.
Кіеўляне галасуюць на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны
У Менску эвакуююць наведнікаў гандлёвых цэнтраў Galileo і «Замак», ачапленыя чыгуначны і аўтобусны вакзал «Цэнтральны». Свабода правярае інфармацыю, пакуль не ўдалося атрымаць афіцыйных камэнтароў у міліцыі і МНС.
Жыхары вёсак вакол возера Чырвонага ў Жыткавіцкім раёне ладзяць талокі, каб упарадкаваць бераг вадаёму і прыставаць яго для культурнага адпачынку.
Як дэмакратыя стварае і вырашае крызісы: Украіна, ЗША, Вялікабрытанія. Удзельнікі «Зоны Свабоды» — Юры Дракахруст, Ірына Лагуніна, Аляксандар Лукашук, Алена Літвінава, Мэрхат Шарыпжан.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Павел Максімчык разам з братам Валерам набылі фургон, італьянскую печ на дровах і пачалі пячы там піцу. Горадзенскі pizzaiolo ўпэўнены, што яны гатуюць найлепшую ў горадзе піцу, і гатовы спрачацца, што сапраўдная — толькі нэапальская.
31 сакавіка ва Ўкраіне пройдуць выбары прэзыдэнта. Мы спыталі мінакоў на вуліцах Менску, за каго б яны прагаласавалі, калі б мелі такую магчымасьць.
У цэнтры рэабілітацыі рукакрылых «Кажанаполіс» беларускія заолягі ратуюць кажаноў ад халадоў і голаду ў камэры бытавой лядоўні. Хіраптэроляг Аляксей Шпак распавёў Свабодзе, як кажаноў вяртаюць у дзікую прыроду пасьля зімовай сьпячкі ў лядоўні. (edited)
Штогод Аляксандар Лукашэнка езьдзіць па калгасах і выказваецца на тэму “як трэба гадаваць скаціну”. Яшчэ ў 2012 годзе ён параўноўваў адну зь беларускіх фэрмаў з канцлягерам для жывёлы. У 2019 годзе гісторыя амаль паўтарылася, на гэты раз нямытыя каровы каштавалі пасады кіраўніцтву вобласьці.
Загрузіць яшчэ