Пётар Быкаў працягвае змаганьне за рэабілітацыю свайго брата, які загінуў у вайну як герой, але ўладамі лічыцца «здраднікам».
Больш за 10 чалавек затрыманыя 25 сакавіка ў цэнтры Менску. На Кастрычніцкай плошчы затрымалі палітыкаў Віталя Рымашэўскага і Мікалая Казлова, а таксама людзей, якія хадзілі з нацыянальнай сымболікай, ці размаўлялі з журналістамі.
Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч і Павал Аракелян арыентаваў сваіх сяброў на сустрэчу а 18:30 на скрыжаваньні Рэвалюцыйнай і Камсамольскай. «Людзі ў цывільным» і супрацоўнікі АМАП затрымалі музыкаў за пяць хвілінаў да таго, пасадзілі ў чорны Ford Transit.
Вітаўт Сіўчык разьмясціў у сваім фэйсбуку відэа зь бел-чырвона-белым сьцягам, які лунае літаральна на Плошчы Перамогі. Празь некалькі гадзінаў да ягонай кватэры прыехаў кран здымаць сьцяг.
Студэнт менскага Тэатральна-мастацкага інстытуту Алесь Пушкін зладзіў палітычны пэрформанс, прысьвечаны 71-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На грудзях красаваўся надпіс: «Грамадзянін! У гэты дзень 71 год назад была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка»
«Хадзілі па самым цэнтры праспэкту Скарыны, — успамінае Сяргей Чырык. — Пакідалі з бакоў па паласе для праезду транспарту і спакойна крочылі. Нават міліцыя не чапала, нічога не здымала, кожны меў права выказваць свае палітычныя погляды.»
На сакавіцкім відэа 1993 году Сяргея Чырыка кадры зь віленскіх могілак Росы. Некалькі дзясяткаў чалавек зь Беларусі і замежжа пасьля ўрачыстасьцяў у Менску прыехалі ўшанаваць памяць братоў Антона і Івана Луцкевічаў, айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
У Кіеўскім сквэры Менску 24 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі, якое наведалі некалькі тысяч чалавек.
Гуканьне вясны - адзін з самых радасных і аптымістычных беларускіх каляндарных абрадаў. На зьмену доўгай зіме прыходзіць прыгажуня-вясна. У гэты дзень дрэвы упрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі і птушкамі, людзі гукаюць вясну і сьпяваюць сьвяточныя песьні.
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
На беларускае шэсьце ў гонар Каліноўскага ў Вільні прыйшлі прапраўнук Міцкевіча і першы лідэр вольнай Літвы
23 сакавіка ў Горадні прайшоў канцэрт #БНР101. Каля трох тысяч чалавек прыйшлі ў Калоскі парк, каб разам адзначыць сьвята.
Цэнтрам гораду прайшла калёна зь беларускімі, літоўскімі і ўкраінскімі сьцягамі. Паўстаньне Кастуся Каліноўскага 1863-1864 году было скіраванае супраць Расейскай імпэрыі і за аднаўленьне Рэчы Паспалітай. 22 сакавіка 1864 году Кастусь Каліноўскі быў павешаны ў Вільні.
Лявон Вольскі выступіў на сьвяточным канцэрце #БНР101. Глядзіце відэа з дрону
Што азначае двубой паміж расейскім паслом і беларускім МЗС? Чаму не дазволілі сьвяткаваць гадавіну БНР у цэнтры Менску? Ці пойдуць Лукашэнка і Пуцін шляхам Назарбаева?
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды 101-годдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР пачаліся 23 сакавіка ў 13 гадзін у гарадзенскім Калоскім парку.
23 сакавіка сьвяточны канцэрт пройдзе ў Калоскім парку ў Горадні. Акцыя дазволеная.
23 сакавіка ў Калоскім парку адбудзецца вялікі канцэрт, акцыя ўзгодненая з гарадзкімі ўладамі. За дзень да падзеі арганізатары пачалі ўсталёўваць сцэну і агароджу.
У сакавіку 1969, празь сем месяцаў пасьля таго, як савецкія войскі ўварваліся ў Чэхаславаччыну, зборныя гэтых краін сустрэліся ў Стакгольме на чэмпіянаце сьвету па хакеі. Усе чакалі, што савецкая зборная будзе дамінаваць і на лёдзе.
У сталіцы Літвы пачаліся ўрачыстасьці ў памяць удзельнікаў паўстаньня 1863–1864 гадоў і 155-й гадавіны гібелі ягонага кіраўніка Кастуся Каліноўскага.
Ільля Аксёнаў у аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква» расказаў пра супрацу зь Лідзкай абутковай фабрыкай, крытыку прынтоў на гістарычную тэматыку, а таксама пра тое, чаму LSTR пачаў вырабляць адзеньне з нэўтральнымі малюнкамі — кабанамі, рыбамі і птушкамі.
Героі Лявона Вольскага нечакана сышліся ў меркаваньнях пра пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча.
16 сакавіка 2014 году ў Крыме прайшоў арганізаваны Расеяй «рэфэрэндум», які стаў завяршальным этапам анэксіі паўвострава, распачатай 20 лютага таго ж году.
Дзесяць гадоў таму Беларусь запрасілі ў праграму «Усходняе партнэрства». Што яна дала Беларусі, і як скарысталіся праграмай іншыя чальцы партнэрства? І ці ўступіць Беларусь калі-небудзь у Эўразьвяз?
У Менску прэзэнтавалі новую кнігу Святланы Алексіевіч «100 цытатаў на Свабодзе». У кнізе выбраныя фрагмэнты вусных выказваньняў Сьвятланы Алексіевіч, якія цягам двух дзесяцігодзьдзяў гучалі на хвалях Радыё Свабода.
Падзеі мінулага тыдня на фaтаздымках сусьветных агенцтваў.
У рэстарацыі «Сёмае неба» 15 сакавіка прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Святланы Алексіевіч «100 цытатаў на Свабодзе». У відэазвароце нобэлеўская ляўрэтка адказала на пытаньні пра свабоду, апазыцыю і каханьне.
Кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе для Данбасу Яўген Марчук адказаў на пытаньне Свабоды пра магчымае пасярэдніцтва Аляксандра Лукашэнкі ў наладжваньні дыялёгу паміж Кіевам і Масквою.
У Берасьці больш за год пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу. Тлумачым, што непакоіць жыхароў Берасьця і чаму яны лічаць завод шкодным для здароўя.
На мінулых выходных рыбакі заўважылі масавы мор рыбы на Днепра-Брагінскім вадасховішчы, што пад Лоевам. Тысячы карасёў, судакоў, ляшчоў і малькоў плавалі брухам дагары. Спэцыялісты лічаць, што прычына мору — абмяленьне возера.
25 гадоў Канстытуцыі незалежнай Беларусі – што яна дала краіне? Ці вызначае Канстытуцыя дзяржаўны лад? Што хоча памяняць у Канстытуцыі Лукашэнка? Пра гэта – у перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст, зь Менску – Віталь Цыганкоў.
«Это не женское дело», «Ражайце! І пабольшэ детей!» «Прэзидзенцкае крэсла я бы не уступил женшчыне», «Ну как жэншчына в юбке выйдет перед строем?»
У Менску прайшоў забег Beauty Run з нагоды жаночага дня. Каля 5 500 дзяўчат і жанчын прабегліся па галоўным праспэкце краіны.
Аксана Якубава — маёр украінскай арміі, тры гады ваявала на Данбасе. Калі яна прыехала ў адпачынак у Кіеў у 2017 годзе, ёй спатрэбіўся курс рэабілітацыі ад посттраўматычнага сындрому. Якубава стала галоўнай гераіняй фільму «Яўных праяваў няма» ўкраінскай рэжысэркі Аліны Горлавай.
Хто ў 21 год мае мільярд даляраў і хто ў 100 гадоў працягвае ездзіць на працу.
Мы прасілі патлумачыць звычайныя ўкраінскія словы ды выразы — і якія супадаюць зь беларускімі, і зусім адрозныя. Вынікі трохі нечаканыя...
Украіна праз пяць гадоў пасьля рэвалюцыі годнасьці — ці стала лепш? Абмяркоўваюць аглядальнік украінскай службы радыё Свабода Расьціслаў Хоцін, Юры Дракахруст, карэспандэнтка Свабоды ў Кіеве Алена Літвінава і Аляксандар Лукашук.
У Барысаглебскай царкве ў Горадні адкрылі частку фундамэнтаў з рэшткамі калёны. Убачыць іх можна скрозь празрыстую шкляную падлогу. Паглядзіце, як выглядае Каложа пасьля абнаўленьня.
Дзьве сяброўкі, Аляксандра Кульбіцкая і Кацярына Арчакова, ладзяць праект «Торба Шоу»: праводзяць майстар-клясы па шыцьці экаторбаў, а таксама прадаюць кулькі з тканіны — імі можна замяніць плястыкавыя пакеты, калі купляеш прадукты.
27 лютага 2014 ва ўкраінскім Крыме зьявіліся войскі без апазнавальных знакаў. Расейскія ўлады сьцьвярджалі, што Расея ня мае да гэтага ніякага дачыненьня. Аднак пасьля году няпраўдзівых заяваў Пуцін прызнаў гэты факт.
А на расейскую адным словам не перакладзеш. Замалады, завысокі — адметна беларускія формы для большай, чым трэба, ступені. Зручныя для торгу: „замала“, „задорага“...
Палацавы комплекс Умястоўскіх у вёсцы Жамыслаў Івейскага раёну Горадзенскай вобласьці пачалі аднаўляць.
Чаму на Радыё Свабода немагчымы тыдзень роднай мовы – тлумачыць дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. У перадачы – галасы розных людзей, ад дысыдэнтаў да прэзыдэнта, прыклады ад Японіі да Стоўпцаў, кнігі і песьні, тэмы – ад анэкдотаў да прызнаьня ў каханьні.
У Менску каля трох тысяч мужчын з голым торсам узялі ўдзел у мужчынскім забегу з нагоды афіцыйнага сьвята 23 лютага. Арганізатары назвалі гэта «Забег настоящих мужчин».
Загрузіць яшчэ