23 красавіка ў сьвеце адзначаюць Дзень кнігі і аўтарскіх правоў. З нагоды сьвята Беларускі ПЭН-цэнтар і Перакладчыцкая майстэрня правялі ў Менску літаратурную вечарыну.
На яе запрасілі
- Ўладзімера Арлова,
- Лявона Баршчэўскага,
- Альгерда Бахарэвіча,
- Алеся Башарымава,
- Уладзімера Лянкевіча,
- Натальлю Паваляеву,
- Андрэя Хадановіча,
- Юлю Цімафееву,
- Марыну Шоду,
- Ганну Янкуту.
У праграме вечарыны — адназу некалькі прэзэнтацый:
- паэтычных зборнікаў Уільяма Блэйка, Эрлінга Кітэльсена, Уладзіміра Маякоўскага, Эдыты Сёдэргран і Ўолта Ўітмэна з сэрыі «Паэты плянэты»,
- зборніка дэтэктыўных апавяданьняў пра Старажытны Кітай Робэрта ван Гуліка «Сьледзтва вядзе судзьдзя Дзі»;
- рамана ляўрэаткі Букераўскай прэміі Вольгі Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых»;
- дзіцячай кнігі Ульфа Старка і Лінды Бундэстам «Зьвяры, якіх ніхто ня бачыў, апроч нас».