Паводле маніторынгу Міністэрства ўнутраных справаў, 3 верасьня ў Беларусі прайшлі 30 акцыяў пратэсту, большая палова — у Менску.
Што адбываецца ў Беларусі на 27-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Аляксандар Лукашэнка ня будзе ўключаны ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, паведаміла нямецкае выданьне Die Welt са спасылкай на свае крыніцы.
Позна вечарам 3 верасьня адвакатаў пусьцілі да затрыманых 1 верасьня журналістаў, якіх да суду трымаюць у ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна.
«Лацінскі выраз ясна кажа: Qui non progredit, regredit — „Хто не ідзе наперад, вяртаецца назад“. Мы пакліканы разьвівацца, гэта азначае ўдасканальвацца ў сваім духоўным і грамадзкім жыцьці».
Кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве сілавых структураў сьведчаць пра ўзмацненьне рэпрэсіяў.
Увечары 3 верасьня каля 50 журналістаў сабраліся ля будынку Міністэрства ўнутраных справаў. Журналісты патрабуюць сустрэчы з кіраўніком ведамства Юрыем Караевым.
Маёр юстыцыі Вольга Варчэня звольнілася праз «актыўную грамадзянскую пазыцыю» зь менскага гарадзкога ўпраўленьня Сьледчага камітэту. Рапарт на звальненьне за 18 жніўня Варчэня апублікавала ў сваім інстаграме.
Студэнткі філфаку БДУ напісалі крэйдай на асфальце радкі з твораў Алексіевіч, Цёткі, Еўтушэнкі, Купалы і Коласа. За гэта іх адвезьлі на Акрэсьціна, абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і аштрафавалі.
16-гадовага Цімура М., якога прывезьлі ў 3-ю дзіцячую лякарню Менску з Партызанскага РУУС 13 жніўня, а 12 жніўня затрымалі ў раёне Каменнай Горкі, даставілі ў гарадзкую ўправу Сьледчага камітэту.
3 верасьня тэлевядоўцу Дзянісу Дудзінскаму прысудзілі 10 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
У пэтыцыі студэнты і супрацоўнікі ўнівэрсытэту патрабуюць ад рэктара ў сувязі з парушэньнем грамадзянскіх і палітычных правоў «выступіць з адназначнай заявай» у падтрымку шэрагу патрабаваньняў да ўладаў:
Кавалькову прызналі вінаватай ва ўдзеле ў мітынгу каля гатэлю «Плянэта» 23 жніўня. Яна віны не прызнала.
Лукашэнка заявіў пра перахопленыя «размовы Варшавы і Бэрліну».
Пісьменьніца Натальля Батракова патлумачыла на сваёй старонцы ў Facebook, чаму яна не будзе браць удзелу ў Дні беларускага пісьменства на сваёй малой радзіме ў Бялынічах.
Амэрыканскі бок «таксама даў ясна зразумець», што АБСЭ зьяўляецца «натуральным пасярэднікам» паміж беларускімі ўладамі і апазыцыяй, адзначыў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент.
«Атамныя станцыі — асабліва небясьпечныя аб’екты, якія не запускаюць падчас рэвалюцый і палітычных крызісаў»..Беларускія эколягі і зялёныя патрабуюць прыпыніць пуск Астравецкай АЭС.
Віктара Куўшынава, аднаго з топ-мэнэджараў кампаніі PandaDoc, абвінавацілі ў крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры.
Сяброў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага зноў будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну. Сёньня іх меліся вызваліць зь ЦІП на Акрэсьціна пасьля адбываньня адміністрацыйнага арышту. У чым абвінавачваюць сяброў рады, пакуль невядома.
Што адбываецца ў Беларусі на 26-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэо запатрабаваў неадкладна спыніць гвалт у дачыненьні да пратэстоўцаў і вызваліць усіх затрыманых, у тым ліку грамадзяніна Злучаных Штатаў Амэрыкі Віталя Шклярава.
Мова беларускай дзяржаўнай тэлевізіі радыкальна зьмянілася пасьля выбараў 9 жніўня, якія, як сьцьвярджае ЦВК, выйграў Аляксандар Лукашэнка.
Пацьвердзілася інфармацыя пра затрыманьне вядоўцаў Дзьмітрыя Кахно і Дзяніса Дудзінскага, якія страцілі эфір на дзяржаўнай тэлевізіі пасьля таго, як выказаліся супраць гвалту сілавікоў над мірнымі людзьмі.
У менскі офіс IT-кампаніі PandaDoc 2 верасьня прыехалі зь ператрусам супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. У інтэрвію каналу «Настоящее время» Мікіта Мікада расказаў, з чым зьвязвае перасьлед.
Каардынацыйная рада для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу ў Беларусі спрабавала зьвязацца з паслом Расеі Дзьмітрыем Мезенцавым, каб данесьці сваю пазыцыю, але адказу пакуль не атрымала. Пра гэта прадстаўніца Рады Марыя Калесьнікава расказала ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».
Прычыны затрыманьня, а таксама сілавыя ведамствы, якія да гэтага спрычыніліся, пакуль невядомыя, паведамляе tut.by.
Юрыст Максім Знак паведаміў, што ўлады палохаюць бацькоў адабраньнем дзяцей за ўдзел у пратэстах.
Студэнты БНТУ і яшчэ як мінімум дзьвюх буйных ВНУ пачалі масава пісаць заявы на выхад з БРСМ
Зоркі беларускага спорту Алена Леўчанка, Кацярына Сныціна, Надзея Астапчук, Аляксандра Герасіменя, Сьцяпан Папоў і іншыя падтрымалі пратэсты ў Беларусі і заклікалі калег выказацца супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Прадстаўнікі Расеі ня будуць сустракацца з чальцамі Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі, пакуль тыя не сфармуюць сваю структуру ў адпаведнасьці з заканадаўствам краіны, заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў
Затрыманых журналістаў зьвезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна
Анатоль Котаў 18 жніўня звольніўся з пасады намесьніка загадчыка аддзелу фінансаваньня дзяржорганаў галоўнага фінансавага ўпраўленьня Ўпраўленьня спраў прэзыдэнта Беларусі.
Член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, юрыст Максім Знак расказаў, што бацькоў у некаторых школах і дзіцячых садках папярэджваюць, што за ўдзел у масавых акцыях сем’і могуць прызнаць нядобранадзейнымі і фактычна забраць дзяцей.
Пры якіх умовах Уладзімір Пуцін можа паслаць у Беларусь падрыхтаваную рэзэрву сілавікоў? Якімі могуць быць мэты гэтай апэрацыі? Якой рэакцыі Захаду на гэта можна чакаць?
У сераду ўрад Літвы прыняў плян падтрымкі народу Беларусі. Плян уключае ў сябе падтрымку беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій за пратэсты супраць рэжыму.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба абверг выказваньні кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова пра тое, што радыкальныя дзеяньні падчас дэманстрацыяў у Беларусі нібыта правакуюцца і фінансуюцца з тэрыторыі Ўкраіны.
Ірына Цішкоўская ўжо 35 гадоў лечыць жыткавіцкіх дзяцей у раённай паліклініцы.
Пад зваротам пакінулі подпісы 853 супрацоўнікі мясакамбінату.
Прычына — нібыта дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне службовай асобе.
Ля стэлы «Менск — горад-герой» праходзіць акцыя жанчын пад назвай «Дзень перамогі над фашызмам».
Падпісанты акцэнтуюць увагу на тым, што ня могуць далучыцца да агульнанацыянальнай забастоўкі, бо ня хочуць рызыкаваць эканамічнай стабільнасьцю прадпрыемства.
Інтэрвію з Паўлам Латушкам, які працягвае заклікаць беларускія ўлады да дыялёгу аб выхадзе з грамадзка-палітычнага крызісу пасьля несумленных выбараў 9 жніўня і масавага гвалту супраць удзельнікаў акцый пратэсту.
Суд над журналістамі пачнецца не раней за 14-ю гадзіну.
Што адбываецца ў Беларусі на 25-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Навошта патрэбная новая партыя «Разам», да стварэньня якой заклікалі Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава? Ці можа Каардынацыйная рада адыгрываць ролю лідэра? Партыя «Разам» ствараецца, каб кіраваць цяперашнімі пратэстамі, ці на будучыню?
Затрыманыя падчас асьвятленьня студэнцкай акцыі пратэсту журналісты застануцца ў РУУС Кастрычніцкага раёну прынамсі да раніцы.
Некалькі тысяч студэнтаў з розных ВНУ Менску выйшлі на забастоўку 1 верасьня.
Апошні раз Аляксандра Будніцкага бачылі раніцай 11 жніўня. 31 жніўня стала вядома, што Будніцкага няма ў жывых: яго цела нібыта знайшлі непадалёк ад ГЦ «Рыга».
Супраць сямі грамадзян Беларусі, якія падазраюцца ў фальсыфікацыі выбараў 9 жніўня і гвалце супраць мірных дэманстрантаў, могуць быць уведзеныя санкцыі. Пра гэта паведаміў агенцтву Reuters высокапастаўлены супрацоўнік дзярждэпартамэнту ЗША.
Загрузіць яшчэ