Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу Віталь Крыўко 12 лістапада вызвалены з-за кратаў пад варту, паведамляе Каардынацыйная рада ў сваім тэлеграм-канале. Падрабязнасьці вызваленьня пакуль не прыводзяцца.
На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, Мікола Дзядок выглядае моцна зьбітым, на твары ў яго пашкоджаньні.
Заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш 11 лістапада выказалася пра сытуацыю ў Беларусі на цырымоніі ўзнагароджаньня зорак First Ladies Awards Russia’20, на якой сама атрымала прыз у намінацыі «Голас міру».
Жыхар аднаго з дамоў на «плошчы Перамен» у Менску расказаў Свабодзе, як пачынаўся канфлікт, у выніку якога 31-гадовы жыхар Раман Бандарэнка трапіў у шпіталь у крытычным стане
Некалькі дзясяткаў чалавек традыцыйна сабраліся а 14-й гадзіне каля Чырвонага касьцёла і рушылі на праспэкт Незалежнасьці. Правесьці марш ім перашкаджалі сілавікі.
Ксёндз Вячаслаў Барок 12 лістапада быў выкліканы ў Расонскі раённы аддзел Сьледчага камітэту ў якасьці сьведкі для тлумачэньняў наконт ютуб-канала, які ксёндз вядзе ад пачатку гэтага году. Позву прывезьлі ўчора ўвечары.
З пачаткам выбарчай кампаніі 2020 года ўлады Беларусі пачалі вайну супраць журналістаў і незалежных мэдыя. Іх пазбаўляюць акрэдытацыі, б’юць, страляюць па іх гумовымі кулямі, затрымліваюць, саджаюць на «суткі». Асабліва ўзмацніўся ціск на мэдыя ў Беларусі пасьля выбараў.
Рэальная колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія звольніліся пасьля падзей 9–12 жніўня, можа быць у некалькі разоў большай.
Андрэй Астаповіч звольніўся са Сьледчага камітэту ў знак пратэсту супраць гвалту з боку сілавікоў пасьля выбараў і немагчымасьць праводзіць сьледзтва па гэтых фактах. Цяпер ён узначальвае ініцыятыву былых сілавікоў By_Pol.
Камэнтар міліцыі: «Неабыякавыя грамадзяне спрабуюць аднавіць парадак і не дапускаць парушэньня правілаў добраўпарадкаваньня».
У некаторых выпадках ня толькі сьпісваліся сумы дапамогі, але і блякаваліся банкаўскія рахункі пацярпелых падчас пратэстаў.
«Прэзыдэнта я не абражаў. Бо я не лічу Лукашэнку прэзыдэнтам, ён нелегітымны»
Мэдсястра падала скаргу на АМАП у Сьледчы камітэт. Але судзілі не АМАП, а яе — нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці.
Журналіста асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якую ён асьвятляў.
З раніцы ў жыльлёвы комплекс «Каскад» на некалькіх мікрааўтобусах прыехалі сілавікі. Жыхары кажуць, што яны маюць пастановы на вобшукі.
Галоўны пазаштатны інфэкцыяніст камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Мікіта Салавей стаў членам Каардынацыйнай рады
Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны заявіла, што беларусы, якіх выключылі зь беларускіх навучальных устаноў, могуць працягнуць адукацыю ў ВНУ Ўкраіны.
Тацяну Сініцу затрымалі ў Менску 9 лістапада, у дзень маршу пэнсіянэраў
Журналіста судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту, якую ён асьвятляў.
Зь пяцёх студэнтаў, якія на фатаграфіі стаяць з плякатамі каля ўнівэрсытэту, чатырох адлічылі
Ініцыятыва By_Pol апублікавала зьвесткі пра беларускіх грамадзянаў, якія пацярпелі ад гвалту ў пэрыяд з 9 па 26 жніўня 2020 году
Дамаўляцца аб законах і свабодах, пакуль у суседнім будынку катуюць нявінных людзей, немагчыма.
У інтэрвію тэлеканалу «Дождь» Сьвятлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасьць зьмены тактыкі пратэстаў. У чым можа палягаць гэтая зьмена, якія варыянты зьмены абмяркоўваюцца? Ці азначае яна адмову ад вулічных акцыяў?
Сілавікі наклалі арышт на двух катоў, чые гаспадары не сплацілі адміністрацыйныя штрафы за ўдзел у пратэстах. Пра гэта расказаў Свабодзе праваабаронца Аляксей Казьлюк.
120 чалавек прызнаныя палітычнымі вязьнямі. За катаваньні і сьмерці пратэстоўцаў спраў няма.
11 лістапада асудзілі на 8 дзён арышту Арцёма Шагіева, лекара, кіраўніка зьмен падстанцыі № 4 хуткай мэдыцынскай дапамогі Менску.
Сьвятлана Ціханоўская прызначыла філёзафа Вольгу Шпарагу прадстаўніцай у галіне адукацыі, паведамляе тэлеграм-канал GIRL POWER BELARUS.
Аляксей Лявончык, сузаснавальнік кампаніі, якая аказвае фінансавую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій, расказаў Свабодзе, як цяпер выглядае сытуацыя і чаму кампанія карысталася паслугамі беларускіх банкаў.
Старшы лейтэнант Ігар Макар — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» — заклікае людзей працягваць мірны пратэст, а сілавікоў не выконваць злачынных загадаў.
Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» заявіла пра неабходнасьць зьмяніць тактыку пратэстаў у Беларусі. Яна лічыць, гэта трэба, «каб людзей не падстаўляць».
Дзяўчына зь вядомага фота апавядае сваю гісторыю. Надзю Пагадаеву выкралі, надзелі на галаву чорны мех, трымалі 8 гадзінаў у «стакане», а пасьля далі 12 сутак.
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Натальля Качанава правяла нараду з кіраўнікамі медычных устаноў. Яна тычылася пытаньняў змаганьня COVID-19 і пратэстаў мэдыкаў. Аўдыёзапіс са сходу 10 лістапада апублікавалі ў тэлеграм-канале «Белые халаты».
Мінула больш за 10 дзён ад затрыманьня актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча, а яму дагэтуль ня выставілі абвінавачаньня. Пра гэта Свабодзе паведаміла маці актывіста Валянціна Аліневіч, якая спаслалася на зьвесткі ад адваката.
Расейскі пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч у інтэрвію Свабодзе — пра эскаляцыю гвалту ў Беларусі і пазыцыю Расеі. Шэндэровіч трывожыцца за сваю знаёмую Марыю Калесьнікаву, перакананы, што толькі масавы мірны пратэст можа выратаваць жыцьці беларускім палітвязьням.
У 2020 годзе жанчына, якая, жывучы ў Гомлі, добра ведала Сяргея Ціханоўскага, далучылася да выбарчай кампаніі ягонай жонкі, стала даверанай асобай Сьвятланы, актыўна зьбірала подпісы ў падтрымку яе вылучэньня, выступала на мітынгах.
Размова зь Сяргеем Будкіным адбываецца праз гадзіну пасьля навіны аб прысудзе музыку Паўлу Аракельяну.
Карпіцкую затрымалі 7 лістапада на Жаночым маршы ў Менску, які яна асьвятляла як журналістка.
Прайшло тры месяцы з дня трагічнай гібелі 25-гадовага жыхара Гомля Аляксандра Віхора. З судова-мэдычнай экспэртызай бацькоў азнаёмілі часткова.
Сацыёлягі расейскага «Лявада -Цэнтру» правялі ў Расеі апытаньне: «У сытуацыі пратэстаў у Беларусі, на чыім баку вашы сымпатыі – Лукашэнкі альбо пратэстоўцаў?» Адказы падзяліліся ў залежнасьці ад таго, адкуль рэспандэнты атрымліваюць інфармацыю.
Лідэра гурту Recha Андруся Такінданга асудзілі на 15 дзён арышту. Музыку затрымалі разам зь іншымі ўдзельнікамі гурту ўвечары 7 лістапада, выцягнуўшы з таксоўкі.
У Магілёве затрымалі журналіста-фрылансэра Аляксандра Сідарэўскага. Затрыманьне адбылося каля Кастрычніцкага суду.
Каля менскага Камароўскага рынку выстраіўся жаночы «ланцуг салідарнасьці» з пацярпелымі ад рэпрэсій.
Нядаўна стала вядома пра першую адмову на заяву аб завядзеньні крымінальнай справы па катаваньнях. Такіх заяваў каля 2000.
Паводле відавочцаў, на акцыю а 12.40 прыехала 2 аўтобуса з сілавікамі, забралі каля 5 студэнтаў.
Музыкі, якія граюць у менскіх дварах, расказваюць пра эмоцыі ад канцэртаў, страх і затрыманьні.
Каля менскага Камароўскага рынку выстраіўся жаночы «ланцуг салідарнасьці» з пацярпелымі ад рэпрэсій.
Ягор Фатыхоў — адзін з больш як тысячы затрыманых удзельнікаў «Маршу народаўладзьдзя», які прайшоў у нядзелю ў Менску. Ударам дручка гэтак зламалі яму нагу, што, каб скласьці яе, дактары лякарні хуткай дапамогі мусілі праводзіць тэрміновую апэрацыю.
Выпускніца Акадэміі міліцыі Алена Захаранка, дачка зьніклага былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, якая жыве ў Нямеччыне як палітычная ўцякачка, расказала Свабодзе, як яшчэ пры канцы 1990-х міліцыянтаў вучылі зьбіваць пратэстоўцаў.
Ірына Маркелава працуе эндаскапісткай у мэдычным цэнтры «ЛОДЭ». Яе затрымалі ў нядзелю каля Нямігі, калі яна гуляла зь сяброўкамі.
Пасьля сёньняшняга Маршу пэнсіянэраў была затрыманая Тацяна Сініца, кандыдатка псыхалягічных навук, дацэнтка факультэту філязофіі і сацыяльных навук БДУ
Загрузіць яшчэ