Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За першыя тыдні пратэстаў да мэдыкаў зьвярнуўся толькі адзін міліцыянт, — ініцыятыва былых сілавікоў By_Pol


Катаваньні на Акрэсьціна
Катаваньні на Акрэсьціна

Ініцыятыва By_Pol, якая аб'ядноўвае сілавікоў, што адмовіліся выконваць незаконныя загады начальства, апублікавала ў сваім тэлеграм-канале зьвесткі пра беларускіх грамадзянаў, якія пацярпелі ад гвалту падчас пратэстаў з 9 па 26 жніўня 2020 году.

Ініцыятыва прааналізавала сьпісы грамадзян, якія пацярпелі ў Менску падчас і пасьля правядзеньня масавых мерапрыемстваў з 9 па 26 жніўня 2020 году. Гэтыя зьвесткі ў By_Pol атрымалі ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў у Беларусі.

  • Зьвярнуліся самастойна і дастаўленыя хуткай мэдычнай дапамогай з РУУС, ІЧУ, ЦІП — 1141 чалавек, зь іх 95 чалавек з Акрэсьціна.

Спэктар траўмаў вельмі шырокі:

  • мінна-выбуховыя раненьні атрымалі — 64 чалавекі
  • агнястрэльныя — 45 чалавек
  • электратраўмы — 3 чалавекі (ужываньне электрашокера)
  • 9 чалавек маюць колата-рэзаныя раны
  • 203 чалавекі — пераломы рознай ступені цяжкасьці, зь іх у 9 пераломы зводу і асновы чэрапа (якія адназначна адносяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджаньняў)
  • 37 грамадзянам прычынены траўмы хрыбетніка

Нягледзячы на названыя факты, да гэтага часу ніводнай крымінальнай справы не распачата.

«Хочам зьвярнуць увагу грамадзяніна Казакевіча і грамадзянкі Качанавай на наяўнасьць у сьпісе 2 мужчынаў, якія маюць траўмы, характэрныя для гвалтоўных дзеяньняў сэксуальнага характару, і 5 мужчынаў, якія маюць траўмы ў пахвіннай вобласьці, уключаючы палавыя органы», — гаворыцца ў паведамленьні By_Pol.

Паводле атрыманага сьпісу, з 9 па 26 жніўня зафіксаваны толькі адзін зварот да мэдыкаў супрацоўніка міліцыі (дыягназ — зьвіх праменьнічна-прыдаланёвага суставу​) .

By_Pol дадае, што ў сувязі з прыватным характарам інфармацыі ў сьпісах яна публікуецца толькі часткова. Сьпісы будуць выкарыстаныя для правядзеньня міжнароднага расьсьледаваньня злачынстваў супраць чалавечнасьці, гаворыцца ў паведамленьні ініцыятывы.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG