Лінкі ўнівэрсальнага доступу

By_Help: «Улады сьпісалі грошы ў 500-600 чалавек, якім мы дапамаглі»

абноўлена

Аляксей Лявончык
Аляксей Лявончык

Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі расказаў сузаснавальнік кампаніі Аляксей Лявончык.

Паведамленьні пра сьпісаньне сумаў дапамогі, атрыманых пацярпелымі падчас акцый пратэсту, сталі зьяўляцца ў аўторак 10 лістапада. Перашапачаткова гаварылася пра дзясяткі заблякаваных рахункаў альбо сьпісаных банкам сум.

На прэс-канфэрэнцыі 12 лістапада сузаснавальнік кампаніі By_Help Аляксей Лявончык паведаміў, што гаворка ідзе пра сотні выпадкаў.

«На гэты момант вельмі прыблізная ацэнка — гэта 500-600 выпадкаў, — паведаміў Лявончык. — Гаворка ідзе пра грошы, якія пераводзіліся на прыватныя рахункі пацярпелых з майго асабістага банкаўскага рахунку».

Лявончык таксама расказаў, што ў некаторых выпадках ня толькі сьпісваліся сумы дапамогі, але і блякаваліся банкаўскія рахункі пацярпелых падчас пратэстаў. У тым ліку тыя, на якія не прыходзіла дапамога.

«Да нас прыходзіць каля 100 заявак па дапамогу ў дзень»

Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі расказаў сузаснавальнік кампаніі Аляксей Лявончык.

Аляксей Лявончык паведаміў, што кампанія ня спыніць прыём заявак на атрыманьне дапамогі ад пацярпелых падчас акцый пратэсту, нягледзячы на сьпісаньне раней атрыманых беларусамі сродкаў і крымінальнай справы супраць самога Лявончыка.

«Мы не спыняем прыём заявак, — сказаў Лявончык. — За дзень мы атрымліваем прыкладна 100 заявак. Больш за тое, мы чакаем павелічэньня іх колькасьці пасьля падзей апошніх дзён».

Аляксей Лявончык таксама адзначыў, што кампанія By_Help знойдзе спосаб пералічваць дапамогу пацярпелым ад дзеяньняў сілавікоў бясьпечным спосабам, а таксама акажа юрыдычную дапамогу тым, хто сутыкнецца зь ціскам з боку праваахоўных органаў.

У прэс-канфэрэнцыі таксама прыняў удзел прадстаўнік фонду BYSOL Яраслаў Ліхачэўскі. Гэты фонд дапамагае звольненым паводле палітычных прычынаў і адлічаным студэнтам. Як расказаў Ліхачэўскі, яны атрымліваюць па 20-30 заявак у дзень. Усплёск запытаў на дапамогу адбыўся пасьля 26 кастрычніка.

Па дапамогу ў фонд BYSOL зьвярнуўся 461 звольнены сілавік

Паводле Ліхачэўскага, рэальная колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія звольніліся пасьля падзей 9–12 жніўня, можа быць у некалькі разоў большай.

«Да нас зьвярнуўся 461 прадстаўнік сілавых ведамстваў, — сказаў Ліхачэўскі. — Гэта тыя людзі, якія запісалі відэазвароты, запоўнілі ўсе неабходныя формы. Мяркую, гэта толькі частка тых, хто звольніўся. Сілавікоў запалохваюць, ім кажуць, што нашыя грошы ідуць ад «лялькаводаў», яны баяцца і замбаваныя. Дапускаю, што рэальная колькасьць сілавікоў, якія звольніліся, у некалькі разоў большая».

Ліхачэўскі таксама паведаміў, што зараз фонд BYSOL перастаў прымаць заяўкі аб дапамозе ад прадстаўнікоў праваахоўных структур. Гэта адбылося роўна праз тры месяцы пасьля падзей 9 жніўня. Паводле яго, адразу пасьля абвяшчэньня хуткага спыненьня прыёму заявак адбыўся іх усплёск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG