Лідэра гурту Recha Андруся Такінданга асудзілі на 15 дзён арышту. Музыку затрымалі разам зь іншымі ўдзельнікамі гурту ўвечары 7 лістапада, выцягнуўшы з таксоўкі.
Чатырох музыкаў Recha затрымалі 7 лістапада: сілавікі спынілі таксоўку, у якой яны ехалі. Прысуды іншым пакуль не вядомыя.
15 сутак арышту атрымаў сёньня музыка Леанід Паўлёнак — лідэр гурту «Нагуаль» і ўдзельнік гурту Recha, паведамляе «Вясна».
Апошнім часам сілавікі мэтанакіравана затрымліваюць музыкаў, якія выступаюць на дваровых канцэртах. Каля паўтара дзясятка музыкаў адбываюць адміністрацыйныя прысуды за кратамі.