Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі разагналі акцыю салідарнасьці студэнтаў БДЭУ ў Менску

абноўлена

Страйк студэнтаў БДЭУ, Менск, 26 кастрычніка.
Страйк студэнтаў БДЭУ, Менск, 26 кастрычніка.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту сабраліся на ланцуг салідарнасьці з пацярпелымі за сваю палітычную пазыцыю на плошчы Ванеева ў Менску.

Паводле відавочцаў, на акцыю а 12.40 прыехала 2 аўтобуса з сілавікамі, забралі каля 5 студэнтаў.

«Студэнцкая ініцыятыўная група» паведаміла, што затрымалі 5 студэнтак: Кацярыну Лявонаву, Арыну Брусьнігіну, Марыю Курэнь, Анастасію Глушэнь і Алёну Яшкіну. Дзяўчат даставілі ў Заводзкае РУУС. Па словах адной зь іх, здаецца, вязуць на Акрэсьціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG