Сьведкі сфатаграфавалі гільзы, на якіх відаць год вырабу гранатаў і надпісы па-чэску. Мы зьвярнуліся па камэнтар да чэскага вытворцы.
Эўразьвяз павінен разгледзець пытаньне аб аднаўленьні санкцыяў у дачыненьні да Беларусі. Пра гэта заявіў сёньня нямецкі міністар замежных спраў Гайка Маас - паведамляе агенцтва DPA.
Шалом ад матацыкла раскалолі на дзьве часткі.
Канстанцін, які быў ля Стэлы ў Менску позна ўвечары 9 жніўня, атрымаў дзьве раны на назе пасьля выбуху гранаты.
Яны стаялі невялікімі купкамі і размаўлялі, калі да пад’ехалі невядомыя людзі ў спартовай вопратцы на двух аўтамабілях. Сказалі, што неабходна праверыць дакумэнты — і зьвезьлі ў невядомым кірунку каля пяці чалавек.
Былы старшыня Эўрапейскай рады (2014–2019) і цяперашні кіраўнік Эўрапейскай народнай партыі Дональд Туск заклікаў Аляксандра Лукашэнку апублікаваць «сапраўдныя вынікі» галасаваньня на выбарах прэзыдэнта.
«Паехалі ў Савецкі РАУС пісаць заяву на яе зьнікненьне, і там нам паведамілі, што яе зноў затрымалі, яна ў ізалятары часовага ўтрыманьня».
Супольнасьць «Сумленныя людзі» — аб’яднаньне з мэтай абараніць права голасу — зьвярнуліся да ўсіх чальцоў выбарчых камісій.
«Шчыра захапляюся, што гэтым разам такой колькасьці людзей удалося самаарганізавацца — ня толькі ў Менску, нават у найменшых месцах краіны».
«Што заўгодна, толькі не такая праваахоўная сыстэма».
Эўрадэпутат ад Літвы Андрус Кубілюс заявіў 10 жніўня, што пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі для яго «ясны»: «большасьць Беларусі прагаласавала супраць спадара Лукашэнкі і за спадарыню Ціханоўскую».
Генэральны дырэктар заводу вядзе перамовы з рабочымі, яны патрабуюць «справядлівых выбараў». Гэта рабочыя паведамлялі напярэдні выбараў. Каля заводу дзяжурыць аўтазак.
У МЗС Чэхіі, камэнтуючы абвінавачваньні Аляксандра Лукашэнкі ў арганізацыі пратэстаў, заявілі, што паважаюць як сувэрэнітэт Беларусі, так і права грамадзян краіны на сходы і палітычную канкурэнцыю.
Падчас разгону пратэстоўцаў у Менску позна ўвечары 9 жніўня затрымалі фотакарэспандэнта агенцтва France-Presse Сяргея Гапона. Разам зь ім у МАЗ-аўтазак закінулі апэратара дзяржаўнага БТ.
Праваабаронцы ўсклалі адказнасьць на падзеі ночы пасьля выбараў на ўлады Беларусі.
Чытач Свабоды з Пружанаў расказаў, што ў ноч з 9 на 10 жніўня ў цэнтры Пружанаў, што на захадзе Берасьцейскай вобласьці, каля 100-150 чалавек «абмяркоўвалі фальсыфікацыі на сваіх участках і зьвярталіся да міліцыі».
Апошнія падзеі прывялі «да ўзрастаньня канфрантацыі ў грамадзтве і паставілі пад сумнеў вынікі галасаваньня і легітымнасьць дзейнай улады як у грамадзян Беларусі, так і ў міжнароднай супольнасьці».
Фота Яўгена Заічкіна, дзе ён без прытомнасьці ляжыць у крыві на траве ў раёне праспэкту Пераможцаў, распаўсюджваюцца ў сеціве.
Прынамсі дзьве школы — гімназія № 1 і сярэдняя школа № 4 — сёньня не працуюць. Настаўнікам паведамілі, што ім ня трэба прыходзіць на працу да серады.
Плошчу Леніна ў Берасьці ачапілі, людзі сабраліся на перакрыжаваньні Машэрава і Савецкай. Міліцыя выганяла з тэрасаў наведнікаў кавярняў.
Сярод шпіталізаваных адна іншаземка. У аднаго з пацыентаў дасталі гумавую кулю дыямэтрам 4 см.
Ноч пасьля выбараў у Беларусі «была азмрочаная непрапарцыйным і непрымальным дзяржаўным гвалтам супраць мірных удзельнікаў акцыі пратэсту», — гаворыцца ў супольнай заяве Жузэпа Барэля і Олівера Вархэі.
Пры гэтым недасяжныя зь Беларусі інтэрнэт-рэсурсы нармальна працуюць з-за мяжы, а ў Беларусі блякуюцца сродкі абыходу блякаваньняў.
Міжфракцыйнае дэпутацкае аб’яднаньне ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны «За дэмакратычную Беларусь» заклікае сваіх калег не прызнаваць вынікі выбараў прэзыдэнта ў Беларусі.
Лукашэнка пракамэнтаваў прысутнасьць вайскоўцаў каля штабу кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай.
Людзі сабраліся на плошчы Леніна пасьля 21 гадзіны. Былі людзі сталага ўзросту і людзі зь дзецьмі, паведамляюць відавочцы.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што на поўдні Беларусі адбылася спроба захапіць райвыканкам. На яго думку, каля 200-300 чалавек былі перакінутыя туды арганізатарамі пратэстаў.
Ён заявіў, што «адказ на неправамерныя дзеяньні будзе адэкватны, і разрываць краіну ніхто не дазволіць».
Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі 10 жніўня зьвярнуўся да кіраўніцтва ЭЗ з заклікам правесьці надзвычайнае пасяджэньне Эўрапейскай рады, прысьвечанае сытуацыі ў Беларусі.
«Разумееце, гэта сьвята, — растлумачыў ён. — Камусьці захацелася сапсаваць гэтае сьвята. Мы іх пабачылі — яны засьвяціліся яшчэ ярчэй гэтай ноччу».
Бяляцкі завіў Свабодзе, што праваабаронцы правядуць сустрэчу з прэсай у іншым памяшканьні: «Пойдзем у ПЭН-цэнтар».
Пацярпелі 50 грамадзянаў і 39 міліцыянтаў, загінулых няма, піша МУС. «Баявая зброя не ўжывалася».
Мастак Аляксей Кузьміч правёў мастацкую акцыю на выбарчым участку ў менскай школе № 44. Ён намаляваў на бюлетэні фалічны сымбаль, прымацаваў яго сабе на грудзі і так прастаяў, напалову аголены, некалькі хвілін.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі афіцыйна паведаміла, што падчас акцыяў пратэсту 9 жніўня пацярпелі 39 праваахоўнікаў і больш за 50 цывільных асобаў.
Аб’яднаны штаб паведаміў, што не пагаджаецца зь лічбамі галасаваньня, агучанымі Лідзіяй Ярмошынай.
Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінь першым накіраваў на адрас Аляксандра Лукашэнкі віншаваньне зь перамогай на выбарах прэзыдэнта, паведамляе БелТА.
Дакладная колькасьць затрыманых у Віцебску падчас пратэстаў 9 жніўня пакуль не вядомая. Адзін з затрыманых журналістаў бачыў у ізалятары каля двухсот затрыманых.
У Магілёве 9 жніўня сілавікі затрымалі больш за 120 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
10 жніўня дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» Георгій Рапота заявіў, што выбары ў Беларусі прайшлі без парушэньняў.
Як расказаў праваабаронца «Вясны» Ўладзімер Хільмановіч, у Горадні падчас пратэстаў 9 жніўня затрыманыя сотні чалавек. Дакладная лічба пакуль невядомая.
У Гомлі падчас стыхійнага пратэсту ўвечары 9 жніўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі 30 чалавек, перадае карэспандэнт Свабоды.
10 жніўня праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч паведаміў пра гібель аднаго чалавека падчас пратэсту мінулай ноччу ў Менску. У МУС Беларусі зьняпраўджваюць гэтую інфармацыю.
Уладзімір Зяленскі заклікаў уладу Беларусі і яе апанэнтаў да дыялёгу. Пра гэта прэзыдэнт Украіны сказаў у адмысловай заяве аб падзеях у Беларусі.
Паводле інфармацыі Валянціна Стэфановіча, дзясяткі чалавек сур'ёзна пацярпелі.
Усю ноч у сталічныя шпіталі паступалі людзі з раненьнямі ад гумовых куляў. Пра гэта Свабодзе паведамілі на ўмовах ананімнасьці лекары.
Цэнтральная выбарчая камісія 10 жніўня абвясьціла папярэднія вынікі выбараў прэзыдэнта.
«Я прашу не паддавацца на правакацыі і заклікі да парушэньня грамадзкага парадку. Праваахоўнымі органамі будуць прыняты ўсе магчымыя захады для абароны канстытуцыйнага ладу».
Цэнтральная выбарчая камісія 10 жніўня мае абвясьціць вынікі выбараў прэзыдэнта.
Затрыманая 9 жніўня ў Менску здымачная група тэлеканалу «Дождь» вярнулася ў Расею. Супрацоўнік пасольства Расейскай Фэдэрацыі давёз іх да Смаленску.
У сувязі з выбарамі прэзыдэнта Беларусі кіраўнікі Літвы і Польшчы зьвярнуліся з сумеснай заявай да афіцыйнага Менску.
Загрузіць яшчэ