Вынікі выбараў і пасьлявыбарчыя пратэсты мы папрасілі пракамэнтаваць амэрыканскага экспэрта па Беларусі, прафэсара Рэдфардзкага ўнівэрсытэту, аўтара кнігі пра Аляксандра Лукашэнку Грыгорыя Ёфэ.
Шматлюдныя пратэсты, сутычкі і затрыманьні адбыліся таксама ва ўсіх абласных цэнтрах і шэрагу буйных гарадоў.
Вынікі выбараў і пачатак пратэстаў мы папрасілі пракамэнтаваць палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана.
На ўчастках, якія далі дадзеныя, лідзіруе Аляксандр Лукашэнка. Гэта вынікае з інфармацыі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелаПАН.
У Менску да позьняй начы працягваліся сутыкненьні.
Раней кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына абвясьціла, што разьлічвае да 02:00 па менскім часе апублікаваць вынікі галасаваньня.
На відэа, якое зьявілася ў Тэлеграм-канале Nexta відаць, як АМАПаўцы б’юць маладых людзей, якія сядзелі на лавачцы каля дому.
Што адбывалася ў ноч з 9 на 10 жніўня, сьцісла.
Марыя Калесьнікава, паплечніца кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, у жывым эфіры тэлеканалу «Настоящее время» зачытала зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў.
Журналіст, вядучы, мэдыяэкспэрт Сяргей Дарафееў — пра кароткатэрміновую і доўгатэрміновую пэрспэктыву пратэстаў.
Кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году, былы палітвязень Андрэй Саньнікаў — пра памылку Захаду пасьля выбараў 2015 году, пра будучыя санкцыі і непазьбежнасьць пераменаў.
У Менску на скрыжаваньні праспэкту Машэрава і вуліцы Ціміразева пацярпеў чалавек. Ёсьць і іншыя параненыя.
Каля 40 дадатковых машын хуткай дапамогі зарэзэрваваныя ў Менску на бліжэйшыя чатыры дні.
Журналістка, была палітзьняволеная Ірына Халіп — пра станоўчы і адмоўны сымбалі пратэсту ў 2020 годзе.
Міліцыя страляе ў дэманстрантаў гумовымі кулямі і сьвятлошумавымі гранатамі на рагу праспэкту Машэрава і вуліцы Даўмана ў Менску.
Паводле ЦВК у датэрміновым галасаваньні ўзяла ўдзел 41.7% выбарнікаў. Паводле назіраньня супольнасьці «Сумленныя людзі», сапраўдная яўка была прыкладна ўдвая меншай.
Кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін — пра санкцыі, якія будуць беспрэцэдэнтныя, і мірныя працяглыя формы пратэсту бяз лідэра, якія дасягаюць посьпеху.
У Берасьці людзі адбіваюцца ад АМАПу ўцяжкім узбраеньні.
Яўка выбарнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах на 20.00 склала 84,05%, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дадзеныя, апублікаваныя на сайце ЦВК.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта, экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў Валер Цапкала — пра гвалтоўныя дзеяньні ўлады і вяртаньне жонкі ў Беларусь.
Як паведамляюць карэспандэнты Свабоды, у раёне Стэлы ў Менску, калі на пратэстоўцаў ехалі вадамёты, аўтобус №44 перагарадзіў праспэкт і спыніў спэцтэхніку.
У 22.00 АМАП пачаў зачыстку плошчы Леніна у Бабруйску. Людзей пачалі адціскаць у бок гандлёвых кварталаў.
На вуліцы Савецкай выключылі асьвятленьне. Яна перакрытая ад унівэрмагу «Гомель» да плошчы Леніна. Затрыманьні працягваюцца.
Як паведамляюць нашыя карэспандэнты, супраць пратэстоўцаў ужываюць сьвятлошумавыя гранаты.
У цэнтры Менску адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў з АМАПам.
Паводле відавочцаў, будаўнічая машына ўехала ў натоўп людзей. Паранены мужчына 40-50 гадоў, у яго пашкоджаная нага.
Шэраг выданьняў паведамляе, што ў поччу 9 жніўня Менску аўтазак зьбіў чалавека. Затрыманьні і спробы разгону адбываюцца ў раёне Нямігі, праспэкту Пераможцаў, Стэлы.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі аб’яднанага штабу ў Менску яго прадстаўніца Марыя Калесьнікава заявіла, што Цэнтральная выбарчая камісія ня справілася са сваёй працай.
Адбываецца маніфэстацыя на праспэкце Пераможцаў у Менску. Узарваліся 3-4 сьвятлашумавыя гранаты, дзясяткі чалавек затрыманыя, людзі падыходзяць з боку Нямігі.
Беларускі рэстаратар і крытык Лукашэнкі Вадзім Пракопʼеў — пра пратэстны рух і неабходнасьць яднаньня.
На прэс-канфэрэнцыі штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай назвалі шэсьць участкаў у розных раёнах Менску, дзе, паводле афіцыйных пратаколаў, кандыдатка перамагла Лукашэнку зь вялікім адрывам.
Прадстаўнік кампаніі «Честные люди» Ўладзь Сташкевіч паведаміў, што на плятформе «Голас» за Ціханоўскую прагаласавалі 80%.
Тысячы людзей сабраліся ў цэнтры Берасьця. Ідуць сутычкі дэманстрантаў зь міліцыяй.
Каля палаца спорту на праспэкце Пераможцаў у Менску вялікая колькасьць АМАПу з сабакамі, які наступае на пратэстоўцаў.
На праспэкце Машэрава ў раёне гатэлю «Плянэта» знаходзяцца дэманстранты. Чуваць лёзунгі «Жыве Беларусь» і «Ганьба».
Людзі засталіся каля амбасады ў Маскве пасьля закрыцьця выбарчага ўчастку. Многія зь іх ня здолелі прагаласаваць.
У Горадні на Савецкай плошчы сабраліся некалькі соцень чалавек. Празь некаторы час туды прыехаў АМАП і пажарныя машыны. Каля паўсотні амапаўцаў пачалі выціскаць людзей з плошчы і затрымліваць.
Расейскі журналіст і музыказнаўца Арцемій Троіцкі — пра тое, чаму падзеі ў Беларусі важныя для ўсёй постсавецкай прасторы.
На плошчы перад гандлёвым цэнтрам «Атриум» у цэнтры Магілёва сабралася некалькі соцень чалавек.
Плошча Незалежнасьці заблякаваная па пэрымэтры з усіх бакоў.
На праспэкт Незалежнасьці ідзе моладзь зь белымі бранзалетамі на руках. Тым часам па ўсім цэнтры гораду стаіць спэцтэхніка сілавікоў і аўтобусы з салдатамі.
У Менску ачапілі плошчу Незалежнасьці, усе выхады на плошчу Незалежнасьці закрытыя, перадае карэспандэнт Свабоды.
Апытаньне праводзілі на 320 участках па ўсёй Беларусі, ананімна.
Паводле арганізатараў, на многіх участках вынікі экзыт-полаў супадаюць з афіцыйнымі лічбамі камісій.
Марыя Калесьнікава ў жывым эфіры Свабоды распавяла пра навіны ад Віктара Бабарыкі і пракамэнтавала ад'езд Веранікі Цапкалы.
Ён стаў дзевятай даверанай асобай альтэрнатыўнай кандыдаткі, якіх затрымалі апошнімі днямі.
Каля амбасадаў Беларусі ў шэрагу гарадоў сьвету ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў утварыліся вялікія чэргі — выглядае, што значная колькасьць беларусаў замежжа ня змогуць прагаласаваць.
У Беларусі 9 жніўня праходзіць асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах.
Загрузіць яшчэ