19-гадовага хлопца, якога МУС Беларусі называе трэцім загінулым удзельнікам масавых пратэстаў, завуць Арцём Парукоў, паведамляе Эўрарадыё.
Родныя і блізкія затрыманых расказваюць, што іх могуць абвінаваціць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
Сэйм Літвы ў аўторак на нечарговай сэсіі прыняў рэзалюцыю, якая заклікае не прызнаваць мінулыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі і ўвесьці санкцыі для службовых асобаў суседняй краіны.
Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач у размове з журналістам радыё RMF FM.
Мэр літоўскай Палангі Шарунас Вайткус заклікаў гараджанаў далучыцца да акцыі «Балтыйскі шлях» і u'тым падтрымаць беларусаў у змаганьні з дыктатурай. У «ланцуг» плянуюць стаць ад мора і да самай мяжы зь Беларусьсю.
Сьвятлана Ціханоўская у інтэрвію парталу DELFI павіншавала мужа з народзінамі і сказала, што яе муж, які сядзіць, просіць, каб іншыя тым часам не сядзелі.
Частка калектыву газэты «Звязда» выступіла з патрабаваньнямі выконваць артыкулы 4 і 6 закону аб СМІ. Яны пра абавязак даваць правераную і ўсебаковую інфармацыю і паважаць правы й свабоды чалавека.
Цяпер у кіраўніка школы танцаў Ігара Ярмолава прабіта лёгкае, паламанае рабро, чэрапна-мазгавая траўма і гематомы на ўсім целе. 12 жніўня да яго ў кватэру ўварваліся, цяпер хлопец ляжыць у вайсковым шпіталі.
18 жніўня Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева ў справе затрыманых падчас акцый пратэсту.
Прынамсі 167 працаўнікоў Менскага маторнага заводу далучыліся ўчора да страйку.
Амбасадар Беларусі ў Гішпаніі Павел Пуставы зьвярнуўся да суродзічаў з заклікам «у спакойных і мірных абставінах абмеркаваць усе праблемы, якія хвалююць людзей».
Сябра страйкаму Сяргей Далеўскі назваў сытуацыю са страйкам складанай. Паводле яго, падтрымаць страйк нават пад пагрозай звальненьня гатовыя толькі 200–250 работнікаў, іншыя вагаюцца.
Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў пра салідарную з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Эстоніяй пазыцыю сваёй краіны ў ацэнцы сытуацыі ў Беларусі.
Такі заклік на сайце Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў апублікаваў старшыня кангрэсу Аляксандар Ярашук.
Як расказалі Свабодзе ў стачкаме 4-га рудаўпраўленьня, цяпер на прадпрыемстве ствараецца агульны камітэт забастоўкі.
Размова купалаўцаў зь міністрам культуры Юрыем Бондарам скончылася тым, што купалаўцы заявілі, што наступнага тэатральнага сэзону ня будзе, паклалі перад міністрам заявы аб звальненьні.
Падзеі ў Беларусі асьвятляюцца цяпер на першых старонках вядучых выданьняў у сьвеце. Прапануем вам кароткую падборку цытатаў з публікацый апошніх дзён.
У Інстаграме зьявілася фота службовага пасьведчаньня сьледчага і яго рапарт на звальненьне з заклікам да беларусаў.
17 жніўня 2020 году мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх Беларусі, прыехаў у лякарню хуткай мэдыцынскай дапамогі гораду Менску, паведамляе афіцыйны партал БПЦ.
Амбасадар Беларусі ў Славаччыне, экс-памочнік прэзыдэнта Ігар Ляшчэня падаў заяву аб адстаўцы. За некалькі дзён да гэтага ён запісаў відэазварот, у якім падтрымаў беларусаў, што выйшлі на мірныя пратэсты
18 жніўня ў Магілёве і Гомлі пройдуць праўладныя мітынгі
Што адбываецца ў Беларусі 18 жніўня, на дзясяты дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Міністар замежных справаў Канады Франсуа-Філіп Шампань заявіў, што Канада не прызнае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і заклікае правесьці новыя.
Убачыў АМАП, пабег — атрымаў тры раненьні гумовымі кулямі і быў жорстка зьбіты ў міліцэйскім бусіку.
Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, які ад 1996 году знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі, зьвярнуўся да беларускага народу зь відэазваротам.
Журналіст, вядучы, мэдыяэкспэрт Сяргей Дарафееў зьвярнуўся на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» да Івана Эйсманта і Марата Маркава, кіраўнікоў БТ і АНТ.
Удзельнікі акцыі пратэсту ля цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску паступова разыходзяцца.
Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў сваім палітычным апанэнтам зрабіць перападлік галасоў на выбарах, але тыя адмовіліся.
Расейскі журналіст Сяргей Пархоменка ў эфіры «Голасу Амэрыкі» разважае пра «беларускія сцэнары Масквы».
Заяву палітвязьня, паліттэхноляга Віталя Шклярава апублікаваў на сайце «Эха Масквы» яго адвакат Антон Гашынскі.
Пасьля выбараў 9 жніўня не было ніякіх тэлефонных размоваў паміж канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамляе Reuters, пра гэта заявіў прэсавы сакратар нямецкага ўраду.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не зьбіраецца праводзіць новыя выбары. Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што гатовая прыняць на сябе адказнасьць у якасьці нацыянальнага лідэра.
Падчас сустрэчы работнікі «Нафтану» асьвісталі кіраўніка Камітэту дзяржаўнага кантролю Івана Тэртэля.
Паводле розных ацэнак, на Марш Свабоды ў Менску 16 жніўня 2020 выйшлі больш за дзьвесьце тысяч чалавек. Якія плякаты несьлі з сабою? Наша фотагалерэя ў дзьвюх частках. Частка другая.
Пасьля заяваў Аляксандра Лукашэнкі на МЗКЦ ці ёсьць шанцы на дыялёг? Як доўга беларусы гатовыя пратэставаць і страйкаваць? Якой можа быць роля Масквы?
У цэнтры Горадні працягваецца акцыя пратэсту. Дзяржаўная тэлевізія Горадні ўключыла адтуль жывую трансьляцыю.
Штаб Сьвятланы Ціханоўскай распаўсюдзіў заяву пра былых супрацоўнікаў сілавых структураў, страйкоўцаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў
Паводле розных ацэнак, на Марш Свабоды ў Менску 16 жніўня 2020 выйшлі больш за дзьвесьце тысяч чалавек. Якія плякаты несьлі з сабою? Наша фотагалерэя ў дзьвюх частках. Частка першая.
Расейкі пісьменьнік Дзьмітрый Быкаў у інтэрвію беларускай Свабодзе падзяліўся сваімі асьцярогамі наконт магчымага ўмяшаньня Расеі ў сытуацыю ў Беларусі і паразважаў пра палітычнае і культурнае значэньне беларускага супраціву дыктатуры.
Назвалі тых, хто ўвайшоў у Каардынацыйную раду Ціханоўскай Давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова заявіла, што ў Каардынацыйную раду, якая мае забясьпечыць пераход улады ў Беларусі, запісаліся больш за 30 чалавек
Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Жузэп Барэль заявіў, што Эўразьвяз падтрымлівае жыхароў Беларусі, якія выйшлі на дэманстрацыі ў Беларусі 16 жніўня і запатрабавалі зьменаў у краіне ўжо цяпер.
Праваабаронцам «Вясны» паведамілі пра затрыманьне работніка Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Судаса. Пазьней ягоны сябар, які размаўляў з жонкай Судаса, паведаміў, што той ўжо дома, але не дае камэнтароў.
Украіна ўпершыню ў гісторыі дыпляматычных стасункаў зь Беларусьсю адклікала свайго амбасадара зь Менску.
Міністар Уладзімер Каранік выйшаў да пратэстоўцаў, якія сабраліся каля Міністэрства здароўя патрабаваць яго адстаўкі. Людзі задавалі яму жорсткія пытаньні пра тых, хто пацярпеў ад гвалту сілавікоў.
Адвакаты зьняволегага ў СІЗА КДБ паводле фармальнага падазрэньня ў крымінальных злачынствах былога ўдзельніка выбарчай кампаніі Віктара Бабарыкі ўпершыню з 7 жніўня наведалі свайго падабароннага.
Мэдыкі выступаюць супраць гвалту каля будынку Міністэрства аховы здароўя. Яны сьведчаць пра прэцэдэнтныя траўмы, якія нанесьлі людзям сілавікі падчас разгону пратэстаў
Лідэры пяці асноўных палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнту 17 жніўня апублікавалі сумесную заяву з заклікам правесьці новыя, свабодныя выбары ў Беларусі і з асуджэньнем гвалту супраць мірных маніфэстантаў.
«Людзі не даруюць такога гвалту з боку сілавікоў, які быў на вуліцах нашых гарадоў»
Такія зьвесткі прыводзяцца ў дакладзе асьветніцка-сацыяльнага грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно», які ёсьць у распараджэньні БелаПАН.
Загрузіць яшчэ