Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля сустрэчы з Лукашэнкам затрымлівалі работніка МЗКЦ

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка выступае на Менскім заводзе колавых цягачоў 17 жніўня 2020 г.
Аляксандар Лукашэнка выступае на Менскім заводзе колавых цягачоў 17 жніўня 2020 г.

Праваабаронцам «Вясны» паведамілі пра затрыманьне работніка Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Судаса.

Паводле праваабаронцаў, менавіта ён здымаў на тэлефон Аляксандра Лукашэнку падчас слоўнага канфлікту з работнікамі.

На якой афіцыйнай падставе затрымалі Андрэя Судаса, пакуль невядома. Ён знаходзіўся ў РУУС Заводзкага раёну Менску. Пазьней ягоны сябар, які размаўляў з жонкай Судаса, паведаміў, што той ўжо дома, але не дае камэнтароў.

Ранкам 17 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведаў МЗКЦ, дзе выступіў перад работнікамі, якія запатрабавалі яго сыходу. Пасьля сустрэчы паміж Лукашэнкам і некалькімі работнікамі здарыўся слоўны канфлікт.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Андрэй Судас — адзін з суразмоўцаў, чыю тэлефонную размову ўключылі ў дынамікі падчас выступу Лукашэнкі. «Трэба яго паліваць адразу, выходзіць і зараджаць „пайшоў прэч“ і ўсё. Каб людзі толькі ... Галоўнае, каб народ падтрымаў, не марозіўся, не баяўся. Усіх ня звольняць», — кажа адзін з суразмоўцаў на запісу. Пасьля праслухоўваньня запісу рабочыя пачалі скандаваць: «Сыходзь!»

Па інфармацыі выданьня, Судаса і яшчэ чатырох чалавек затрымалі сёньня раніцай, апыталі ў Заводзкім РУУС і вызвалілі пасьля абеду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG