Што зьмянілася ў беларускай мэдыцыне з прыходам новага міністра аховы здароўя? Дзеля чаго мэдыкам патрэбны незалежны прафсаюз? На пытаньні адказвае прадстаўнік незалежнага прафсаюзу мэдыкаў «Панацэя», доктар акушэр-гінэколяг Станіслаў Салавей, які пасьля 2020 году жыве і працуе ў Адэсе.
Ці нападзе беларускае войска на Літву, як гэта прагназуе Сахашчык? Чаму Захад спачувае расейцам у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі? Адліга – абавязковая ўмова пераменаў у Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
У дні, калі адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня БНР, мы вырашылі нагадаць, як і калі дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі адмовіліся ад намеру абвясьціць сталіцай краіны Вільню і ад мары адрадзіць супольнае зь літоўцамі Вялікае Княства Літоўскае. Пра гэта расказвае беларускі лінгвіст Сяргей Шупа
Беларусь ператварылася ў зборачны цэха у інтарэсах Расеі, а ўсе машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі працуюць у інтарэсах расейскай арміі. Пра гэта ў інтэрвію “Свабодзе Premium” заявіў прадстаўнік арганізацыі BELPOL Уладзімер Жыгар.
Які плян у дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе? На гэтыя ды іншыя пытаньні Ганны Соўсь адказала лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў выгнаньні Сьвятлана Ціханоўская, якая прыйшла ў праскую студыю Свабоды падчас 4-дзённага візыту ў Прагу.
Францыя – самая вялікая краіна Эўразьвязу. Што адбываецца зь яе элітамі, эканомікай, ідэнтычнасьцю і куды рухаецца Францыя на чале з Макронам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае франка-беларускі палітоляг, доктар палітычных навук са Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі.
Напярэдадні Дня Волі ў Празе пачынаецца ІІІ Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету. У гэтыя ж дні ў Празе адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэскай Рэспубліцы. Дырэктарка офісу Крысьціна Шыянок адказвае на пытаньні Свабоды.
Разам з былымі палітзьняволенымі і сілавікамі мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні
Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу. Госьць «Свабоды Premium» навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Алег Мазоль.
Дзеля чаго насамрэч Лукашэнку патрэбны Ўсебеларускі народны сход, які мае адбыцца пры канцы красавіка? Ці зможа ён адыграць пэўную ролю падчас магчымых будучых палітычных трансфармацый у Беларусі? Пра гэта гаворым з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Нацысты падчас акупацыі забівалі беларусаў ня толькі за падтрымку партызан. Зьнішчалі цэлыя вёскі і за ежу, за харчы. Гісторык зь Беластоку прафэсар Яўген Мірановіч напісаў пра гэта кнігу «Вайна ўсіх з усімі. Беларусь (1941 — 1944)». Сёньння Яўген Мірановіч адказвае на пытаньні Свабоды
Сёньня журналісты зь «Бюро» апублікавалі расьсьледаваньне пра тое як Сьвята-Елізавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг. Свабода паразмаўляла з аўтарам матэрыялу Алесем Ярашэвічам.
Беларусь знаходзіцца на 8-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу па колькасьці людзей з дэпрэсіяй, па колькасьці суіцыдаў — на 12-м. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь? Госьця Ганны Соўсь — псыхоляг, псыхатэрапэўтка Натальля Скібская.
Роўна 30 гадоў таму прынялі першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Госьці Свабоды — дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія прымалі Канстытуцыю ў 1994 годзе, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька і палітычны камэнтатар Сяргей Навумчык.
Ці існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой? Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» мы размаўляем з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай фонду Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы.
У Вільні на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава напалі з малатком. Ён абвінаваціў Пуціна ў арганізацыі нападу. Наколькі рэальныя пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі беларускім палітыкам у эміграцыі? Пра гэта кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
Беларускі гісторык зь Беластоку Яўген Мірановіч напісаў кнігу пра нямецкую і савецкую прапаганду ў акупаванай Беларусі ў часе Другой сусьветнай вайны, якая называецца «Трэці фронт». Каму больш верылі беларусы? Пра гэта расказвае доктар гісторыі габілітаваны, прафэсар Яўген Мірановіч.
Што адбываецца ў Кіргізстане, некалі адной з самых дэмакратычных краінаў Цэнтральнай Азіі, дзе былі канкурэнтныя выбары і незалежныя СМІ? Ці патрабуюць ўлады Кіргізстана выдачы Бакіева, якому даў прытулак Лукашэнка? Расказвае дырэктарка кіргіскай службы Радыё Свабода Вэнэра Джуматаева.
Чым выбары Пуціна адрозьніваюцца ад выбараў Лукашэнкі? Які досьвед беларускіх дэмакратычных сілаў хоча пераняць расейская апазыцыя і чаму? Гаворым зь вядомым расейскім адвакатам і праваабаронцам Маркам Фейгіным, які запусьціў кампутарную праграму для правядзеньня альтэрнатыўных выбараў у Расеі.
Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку? У падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Патроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі.
У Міжнародны жаночы дзень палітоляг Роза Турарбекава разважае пра жанчын у сыстэме Лукашэнкі, іх месца і ролю. Адкуль у Беларусі такая нянавісьць да жачын-апанэнтак улады? І адказвае на пытаньне, што неабходна зрабіць для рэальнай гендэрнай роўнасьці ў Беларусі.
Госьць Свабоды - літоўскі блогер, актывіст і валянтэр ва Ўкраіне Жыльвінас Сьвітоюс, якога часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» варожыя заявы беларусаў пра Літву.
У Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. Абмяркоўваюць Наста Базар, ініцыятарка акцыі #хопіцьгвалціць, а таксама Максім Паршута, блогер, чый пост у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць падштурхнуў мужчынаў узяць удзел у гэтай акцыі.
Пра тое, што цяпер адбываецца ў Літве і як беларусам паразумецца зь літоўцамі, маючы стагодзьдзі супольнай гісторыі, мы гаворым зь беларускім лінгвістам, археографам, пісьменьнікам і перакладчыкам літоўскай літаратуры Сяргеем Шупам.
Новы ўказ Лукашэнкі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў у ваенны час – гэта падрыхтоўка да вайны ці крок на ўсялякі выпадак? Наколькі сыстэма ўлады ў Беларусі гатовая да ваеннага становішча? Пра гэта разважае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Суразмоўца Ганны Соўсь – Вольга Гарбунова, якая дакладна ведае, наколькі шырока распаўсюджаны гвалт у дачыненьні да жанчын. Яна - былая кіраўніца шэлтару для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», былая палітзьняволеная і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях.
Чаму беларускі бізнэс масава не падтрымаў мірную рэвалюцыю 2020 году?Расказвае сузаснавальнік і дырэктар кампаніі iomico, прадстаўнік Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой у Каліфорніі Мікалай Мурзянкоў.
Уладзімір Пуцін прыгразіў «інтэрвэнтам» з Захаду трагічнымі наступствамі. Сёньня расейскі прэзыдэнт выступіў з прамовай перад чальцамі абедзьвюх палат расейскага парлямэнта. Пра гэта разважае госьць «Свабоды Premium» — палітычны камэнтатар Сяргей Навумчык.
Для чаго спатрэбіліся зьмены ў законах аб нацыянальнай бясьпецы, якія сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні? Ці пагражае беларусам мабілізацыя? Пра гэта ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium расказвае Рыгор Ніжнікаў, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў.
У Беларусі тры гады дзейнічае закон аб генацыдзе беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны пэрыяд. Хто ж і супраць каго насамрэч праводзіў палітыку генацыду і навошта пра яго ўспомнілі цяпер у Беларусі? Мы гаворым зь беларуска-ізраільскім гісторыкам Леанідам Сьмілавіцкім.
Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Як выжывае ў калёніі палітвязень Гундар, у якога няма нагі? Гаворым зь былым палітзьняволеным, праграмістам Аляксеем Галоўкіным, які ў сьнежні 2023 году быў вымушаны пакінуць Беларусь і цяпер знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў у Швайцарыі.
Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году. Навошта яму новая электаральная кампаніі і ці сапраўды ён баіцца паўтарыць лёс Назарбаева? Што можа адбыцца ў выпадку фізычнай сьмерці Лукашэнкі? Адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Чым сёлетняя выбарчая кампанія адрозьнівалася ад папярэдніх? Што азначаюць заявы, зробленыя Лукашэнкам у асноўны дзень галасаваньня і напярэдадні? Ці будуць сёлетнія выбары прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі.
Ці пагражае нам у хуткім часе новая пандэмія ад невядомага дагэтуль вірусу? Расказвае Алена Лявончанка, намесьніца дырэктара аддзелу тэхналёгій у буйной канадзкай фармацэўтычнай кампаніі. Яна дасьледавала структурную біялёгію вірусаў, у тым ліку і каранавірусаў, ва ўнівэрсытэце Таронта.
Ці пагражае нам у хуткім часе новая пандэмія ад невядомага дагэтуль вірусу? І ці можна хоць неяк ад гэтага абараніцца?
Два гады ідзе поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Ад першых дзён вайны на баку Ўкраіны змагаюцца беларускія добраахвотнікі. Як яны ацэньваюць беларускі ўдзел у змаганьні і пэрспэктывы вызваленьня Беларусі? Адказвае беларускі добраахвотнік Васіль «Пацук» Верамейчык.
Аналітык амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньня вайны Кацярына Сьцепаненка расказвае пра магчымую ролю ядзернай зброі ў Беларусі для расейскай стратэгіі ва Ўкраіне і пра тое, што можа зрабіць Крэмль, каб скарыстаць беларусаў для вайны.
20 лютага Лукашэнка правёў «пашыраную» нараду з сілавікамі. Падобныя сустрэчы пасьля 2020 году сталі рэгулярнымі. Гэтым разам ён казаў пра сцэнары замахаў на сябе і заявіў, што прадчувае ІІІ сусьветную вайну. Госьць “Свабоды Premium” - палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандар Фрыдман.
У беларускім фальклёры ёсьць назвы ўсіх гістарычных суседзяў Беларусі. Наколькі вялікія беларусы ксэнафобы і як яны пазначаюць сваю прастору? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Якія палітычныя пэрспэктывы ўдавы Аляксея Навальнага Юліі? Наколькі вялікая тая Расея, якую Юлія хоча прадстаўляць? Ці будзе дзейная міжнародная рэакцыя на гібель Навальнага? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнатар» адказвае расейскі палітык Дзьмітры Гудкоў.
Як успрынялі гібель Навальнага беларускія палітзняволеныя і іх родныя? Ці адрозьніваюцца беларускія і расейскія рэпрэсіўныя турэмныя практыкі. Суразмоўцы Ганны Соўсь – былая палітзmняволеная Вольга Класкоўская, а таксама Андрэй Шарэнда, муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
У Расеі паведамілі пра сьмерць лідэра расейскай апазыцыі і палітвязьня Аляксея Навальнага ў калёніі. Якія наступствы можа мець сьмерць Навальнага для Расеі. Пра гэта "Свабода" размаўляе з палітычным аналітыкам, выкладчыкам Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандрам Марозавым.
Што вядома пра палітвязьня філёзафа Ўладзімера Мацкевіча? Госьця Свабоды Premium — сябра Каардынацыйнай рады, кандыдат пэдагагічных навук, мэтадоляг Сьвятлана Мацкевіч, якая прадстаўляе Згуртаваньне сваякоў і былых палітвязьняў.
Вядомы берасьцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін эвакуаваўся зь Беларусі больш чым праз год пасьля вызваленьня. Які ціск спазнаюць былыя палітвязьні ў Беларусі? Пра гэта Свабодзе Premium расказаў сам Сяргей Пятрухін, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы
Ці існуе нацыянальны характар? Пра гэта вядуцца спрэчкі. Адны кажуць, што яго няма, а іншыя прызнаюць яго існаваньне цалкам натуральнай рэччу. Мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Госьць Ганны Соўсь – папулярны беларускі і ўкраінскі вядучы, мэдыяаналітык Сяргей Дарафееў. Абмяркоўваем узьдзеяньне рознага кшталту прапаганды падчас вайны і брутальных рэпрэсій. Дарафееў аналізуе, у які бок рухаецца беларуская прапаганда пасьля 2020 году, чаму яе тварам стаў Рыгор Азаронак.
«Куды коціцца сьвет» — новы падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Як можа дапамагчы палітвязьням міжнародная кампанія салідарнасьці? Ці не памылка — заклікаць заходнія кампаніі сысьці зь Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Кен МакБэйн, прадстаўнік у Вялікабрытаніі міжнароднай праваабарончай кампаніі Libereco.
Прэм’ера новага падкасту на «Свабодзе» — «Куды коціцца сьвет». У ЗША ідзе выбарчая кампанія. Яна, бясспрэчна, стане падзеяй года. Мы размаўляем зь беларускай з ЗША, Алесяй Сёмухай-Грынбэрг, спэцыялісткай камунікацыі і маркетынгу ў фінансавай сфэры, якая жыве ў Вірджыні, каля Вашынгтону.
Былы амбасадар Украіны ў Менску Ігар Кізім прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэньнях па Беларусі. Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай. Размова Ганны Соўсь з амбасадарам Кізімам.
Загрузіць яшчэ