Дзяржава дагэтуль адмаўляе ў рэгістрацыі арганізацыі «Маці-328» — супольнасьці бацькоў, чые дзеці асуджаныя паводле артыкула 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў».
«Гэта мой брат родны, я яго люблю, — Яўген Малажавы, брат Кліма Малажавага, лідэра гурту Botanic Рroject, асуджанага на 9 гадоў калёніі за гашыш і марыхуану, ня можа паверыць, што за такое могуць пасадзіць, як за забойства.
«Рух маці 328», створаны ў 2015 годзе ў Горадні, не рэгіструюць. Першы раз падавалі дакумэнты ў абласное ўпраўленьне юстыцыі. Апошні раз — у сьнежні, на старшыню Вярхоўнага Суду Сукалу — наглядную скаргу, але зноў адмовілі.