На працэсе ў справе аб сьмерці салдата ў Печах апыталі больш як паўсотню яго саслужыўцаў. Ніхто зь іх не сказаў, што Коржыч быў схільны да самагубства.
28 жніўня на працэсе па справе аб сьмерці салдата Аляксандра Коржыча ў якасьці сьведкі дапыталі былога камандзіра роты Паўла Сукавенку. Ён быў затрыманы летась у сярэдзіне кастрычніка і першапачаткова праходзіў па справе Коржыча ў якасьці абвінавачанага, аднак пазьней яго справу вывелі ў асобнае справаводзтва.
«Гэта адбылося ў пятніцу. У нядзелю мне пазванілі і сказалі, што Коржыча забралі ў мэдроту з болем у зоне грудзей».
Маці салдата, які загінуў у Печах, просіць выклікаць на працэс зьніклага саслужыўца сына і чакае паказаньняў лекараў з мэдроты.
Красільнікаў не прызнае віну цалкам — сьцьвярджае, што не прымушаў салдатаў адціскацца, заяўляе, што шарагоўцы яго недалюблівалі за патрабавальнасьць да чысьціні.
Суд Берасьцейскага раёну вынес рашэньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да вайскоўца тэрміновай службы за перавышэньне ўлады, зьвязанае з гвалтам (ч.2 арт.455 Крымінальнага кодэксу Беларусі), паведамляе БЕЛТА.
Суд Барысаўскага раёну вынес рашэньне ў справе камандзіра 10-га асобнага батальёну радыёэлектроннай барацьбы Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня, якога абвінавачвалі ў бязьдзейнасьці.
8 жніўня ў Менскім абласным судзе пачаўся разбор крымінальнай справы ў дачыненьні да трох вайскоўцаў па факце сьмерці ў вайсковай частцы ў Печах пад Барысавам салдата Аляксандра Коржыча.
Суд у справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча пачнецца 8 жніўня, сказала Свабодзе маці загінулага Сьвятлана Коржыч.
Суд Барысаўскага раёну асудзіў палкоўніка Сяргея Гарадзінскага на 2 гады калёніі агульнага рэжыму, а таксама прысудзіў яму штраф памерам 8575 рублёў.
Асуджаныя Раман Гладкі і Сяргей Гузееў зьдзекаваліся з маладых салдатаў.
Суд Дзяржынскага раёну 18 ліпеня прысудзіў салдату тэрміновай службы А. год і шэсьць месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Палкоўнік Г., начальнік службы бясьпекі сувязі аддзелу сувязі штабу Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня, утаіў злачынства, зьвязанае зь дзедаўшчынай.
Чакаецца, што на наступным тыдні Вярхоўны суд вызначыць, дзе яна будзе разглядацца. Пра тое, што справу Аляксандра Коржыча перадалі ў суд, стала вядома 28 чэрвеня.
Суд у Гомлі пачаў разгляд крымінальнай справы за дзедаўшчыну ў памежных войсках.
Такую статыстыку прывёў 26 чэрвеня намесьнік Генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.
У судзе Савецкага раёну Гомля пачаўся судовы працэс аб дзедаўшчыне ў вайсковай частцы № 5525 (унутраныя войскі). Абвінавачаны — 19-гадовы сяржант Уладзімер Санковіч. Яму інкрымінуюць артыкул 455 Крымінальнага кодэксу.
Мужчына служыў у вайсковай часьці ў Печах, але прысуд не зьвязаны са справай Коржыча. З пачатку году гэта ўжо сёмы асуджаны за дзедаўшчыну ў Печах.
Як расьсьледуюць выпадкі сьмерцяў і раненьняў у войску за апошнія шэсьць гадоў.
«З улікам стану законнасьці і злачыннасьці ў войсках скарэктаваныя супольныя дзеяньні ў мэтах прафіляктыкі, своечасовага выяўленьня і спыненьня нестатутных узаемаадносін і рукапрыкладстваў, папярэджаньня фактаў суіцыдальных праяў».
Сьледчыя ў справе аб гвалтоўнай сьмерці салдата Аляксандра Коржыча правялі эксгумацыю цела. Пра гэта Свабодзе расказала маці загінулага салдата.
Сьледчы камітэт Беларусі разгледзеў хадайніцтва маці салдата Аляксандра Коржыча аб правядзеньні дадатковых сьледчых дзеяньняў, якое яна падала пасьля вывучэньня матэрыялаў крымінальнай справы
«Падлеткам паказалі, што іх чакае на тэрміновай службе ў арміі, а таксама ўмовы, у якіх жывуць вайскоўцы». Справа Коржыча ў рэпартажы дзяржаўнага ТВ ня згадвалася.
Сьвятлана Коржыч патрабуе эксгумацыі цела сына і допыту дадатковых сьведкаў, бо мяркуе, што матэрыялы сьледзтва пакідаюць зашмат пытаньняў. У вэрсію пра самагубства сына яна ня верыць: падазрае забойства
«Казаць, што мы цяпер ужо ўсё зрабілі для таго, каб іх не было, не выпадае. Гэта праца не аднаго дня і нават не аднаго году. Трэба над гэтым працаваць сыстэмна і комплексна», — сказаў Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Станіслаў Зась.
У Барысаўскім раённым судзе пачаўся чацьвёрты з пачатку году працэс над вайскоўцам зь Печаў, якога вінавацяць у зьбіцьці падначаленых. Старшага лейтэнанта Глеба Чайкоўскага судзяць паводле 455 артыкула — за злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі з ужываньнем гвалту. Яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Абвінавачаныя ў справе Аляксандра Коржыча завяршаюць азнаямленьне зь яе матэрыяламі. Справу могуць перадаць у суд пасьля 4 чэрвеня.
18 траўня суд Барысаўскага раёну Менскай вобласьці пакараў трыма гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму 23-гадовага сяржанта З. з вайсковай часткі 39864 у Печах.
Суд Горадзенскага раёну разглядае справу, у якой 20-гадовага сяржанта Ўладзіслава Яльца і 24-гадовага яфрэйтара Максіма Малышку абвінавачваюць у зьбіцьці пяцёх салдат 6-й мэханізаванай брыгады ў Горадні.
У суд Барысаўскага раёну паступілі тры крымінальныя справы аб вайсковых злачынствах, не зьвязаных са «справай Коржыча».
Сьледчы камітэт паведамляў, што цела Коржыча знайшлі «зь перавязанымі шнурком абутку нагамі і надзетай на галаву майкай». Макараў не камэнтаваў гэтыя дэталі сьледзтва.
Сьвятлана Коржыч ня згодная з высновамі сьледзтва, якое лічыць, што Аляксандар Коржыч учыніў самагубства. Сьледчыя мяркуюць, што да самагубства салдата давялі супрацьпраўныя дзеяньні трох сяржантаў 3-ці вучэбнай танкавай роты вайсковай часткі 43064 72-га АВЦ.
На сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў выпадкі сьмерцяў у беларускім войску і выказаўся пра рэфармаваньне вайсковай сфэры.
Камандаваньне «выказвае глыбокія спачуваньні маме, бацьку і ўсім родным і блізкім Дзьмітрыя, акажа ім усебаковую падтрымку і неабходную дапамогу».
20-гадовы салдат тэрміновай службы Дзьмітры Ўдод загінуў 4 красавіка падчас плянавых заняткаў. Пра здарэньне апэратыўна паведаміла Міністэрства абароны. Паводле афіцыйнай інфармацыі, экіпаж БМП парушыў меры бясьпекі пры дзеяньнях па ўзбраеньні баявых машын.
18 тысяч дэмабілізаваных вайскоўцаў Беларусі, праверылі на прадмет нестатутных адносінаў падчас знаходжаньня ў шэрагах беларускай арміі.
У Барысаўскім раённым судзе працягваецца суд над прапаршчыкам Ігарам Хішчанкам, які служыў у 72-м вучэбным цэнтры, што ў мікрараёне Печы.
Абодвум пагражае ад 3 да 10 год турмы, абедзьве справы не зьвязаныя наўпрост з расьсьледаваньнем сьмерці ў Печах салдата Аляксандра Коржыча.
На прэс-канфэрнцыі 13 сакавіка пракурор Менскай вобласьці Алег Лаўрухін расказаў, што на пачатку бягучага году ў суд была перададзеная справа прапаршчыка з навучальнага цэнтру ў Печах, дзе раней загінуў салдат Аляксандар Коржыч.
Якія гучныя скандалы адбываліся цягам апошніх гадоў у беларускім войску? Свабода сабрала 6 фактаў.
Расьсьледаваньне па факце сьмерці ў вайсковай частцы Печы будзе завершана да канца сакавіка. Пра гэта заявіў кіраўнік сьледчай групы па справе сьмерці салдата Коржыча.
Адказваючы на пытаньні журналістаў, найбольш увагі ён прысьвяціў справе шарагоўца Аляксандра Коржыча, які летась загінуў у 72 вучэбным цэнтры ў Барысаве.
У размове са Свабодай маці загінулага ў Печах салдата Аляксандра Коржыча распавяла, як сустракалася з абвінавачанымі, колькі каштаваў «целаахоўнік» для яе сына ў войску, і чаму сьледчыя не адказваюць на яе званкі другі месяц.
У час расьсьледаваньня выявіліся новыя факты нестатутных адносін як у частцы, дзе загінуў Коржыч, так і ў іншых.
Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў назваў «немэтазгоднай» прапанову палітычных лідэраў арганізаваць круглы стол на тэму дзедаўшчыны ў беларускім войску.
Дзедаўшчына ў арміі стала галоўнай тэмай дыскусіі, якую правялі ў Наваградку зь міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
На сайце Міністэрства абароны Беларусі зьявіўся адказ на прапановы руху «Гавары праўду» па паляпшэньні ўмоваў тэрміновай вайсковай службы. Сьцісла: прапановы не спадабаліся.
Сьвятлана Коржыч кажа, што яна сустракалася з кіраўнікамі пракуратуры і Сьледчага камітэту, прысутнічала на некаторых допытах, і фігуранты справы пачалі даваць паказаньні.
Свабода даведалася, пра што Андрэй Раўкоў размаўляў зь людзьмі і што ім паабяцаў.
Загрузіць яшчэ