Нянавісьць забівае ў наўпроставым і пераносным сэнсах. І гэта дастатковая прычына, каб мы не былі да яе талерантнымі.
Брыгадзірка, якая зьбівала хлопцаў, шчыра ўпэўненая, што не яна мусіла кантраляваць сябе і разьбірацца з іх правінамі ў межах заканадаўства, а яны павінны былі маўчаць.
Чаму па змоўчаньні мужчыну лічаць невінаватым і ўвогуле ахвярай паклёпу, а жанчыну — хітрай ілгуньняй, якая «жадае сапсаваць добраму чалавеку жыцьцё»?
Mark Formelle цяпер будзе аказваць фінансавую дапамогу арганізацыі, якая дапамагае жанчынам, што пацярпелі ад хатняга гвалту, і нават абяцае браць да сябе на працу кліентак «Радзіславы». Як на мяне, гэта вельмі цікавы паварот.
Жанчыны, якія маюць сталую працу, гатовыя піць вадкасьць са знойдзенай бутэлькі, і гэта сьведчыць пра іх галечу. Мы можам грэбліва казаць, што з намі такога дакладна ніколі не здарыцца, але я б не стала заракацца.
У Гомелі затрымалі 53-гадовага пэдагога, і яго абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару ў адносінах да малалетняй. Прынята казаць, што той, хто гвалціць дзяцей — «не чалавек», «зьвер», «пачвара». Гэта тактыка самасупакаеньня, але яна надзвычай небясьпечная.
Калі вам падаецца, што вы празьмерна пэсымістычна ставіцеся да нейкіх дзяржаўных рашэньняў і нібыта «надта востра рэагуеце» і «дарма панікуеце», не сьпяшайцеся вініць сябе за адсутнасьць пазытыўнага мысьленьня...
У гісторыі з пошукамі Максіма шмат ня толькі гуманізму, але і панічнага страху за сваіх родных.
Ад самага пачатку было відавочна, што новы закон — чарговая спроба царквы і дзяржавы кантраляваць жанчын.
У Кітаі перасталі дзяўчатам масава перабінтоўваць ступні, зьмяншаючы іх памер у два разы. А да гэтага стагоддзямі былі ўпэўнены, што ўсё ў парадку.
Дзень за днём валянтэрам даводзіцца рабіць працу дзяржавы, каб дапамагаць людзям у нядолі.
У школе вучаць, што ўсё ў гэтым сьвеце зроблена мужчынамі і што навука і гісторыя ў цэлым разьвівалася мужчынскімі рукамі. Жанчыны ж былі ў лепшым выпадку музамі, у горшым — пляткаркамі і інтрыганкамі, якія не цанілі творчасьць альбо іншае пакліканьне мужа.
Патлумачыць факт папулярнасьці трэнінгаў «па раскрыцьці жаноцкасьці» даволі проста: рэальнасьць — даволі непрадказальная рэч, а на такіх мерапрыемствах нібыта дзеляцца разгадкамі ўсіх таямніц быцьця.
Бацьку і сына, якія гвалцілі прыёмных дзяцей, асудзілі на 14 і 19 гадоў пазбаўленьня волі. Але што было б, калі б дзяўчына не зацяжарыла?
Адысэй быў няспрытным слабаком і аматарам паразмаўляць пасьля аргазму пра ўласныя подзьвігі, Сызыф — сьлізкім тыпам, а Пэнэлёпа, паводле традыцыі патрыярхальнага грамадзтва, недалюблівала іншых жанчын.
У раённых газэтах ў разьдзеле «Знаёмствы» сустракаецца нямала аб’яў, якія фактычна тычацца прастытуцыі, але ўсе ўпарта робяць выгляд, што гэта проста аб’явы пра звычайныя знаёмствы.
Галоўныя праблемы беларускага антыпарнаграфічнага заканадаўства — няма аб’ектыўнай сыстэмы, каб вызначыць, што ёсьць парнаграфія, і незразумела, каго абараняе закон.
Актывістка ўкраінскага руху Femen правяла сёньня акцыю на цырымоніі падпісаньня дамоваў паміж Беларусьсю і Украінай.
Мы абураемся, калі намі грэбуюць. Ні фэміністкі, ні змагары на ніве беларушчыны не вінаватыя ў адсутнасьці працоўных месцаў у вёсках.
У Беларусі ёсьць фактычна прымусовае антыабортавае кансультаваньне, але псыхалягічнага кансультаваньня пасьля родаў не хапае. Пасьляродавая дэпрэсія ўспрымаецца грамадзтвам як нешта несур’ёзнае.
Адзіны спосаб засьцерагчы ад звароту да махлярак і махляроў — гэта не пакідаць чалавека сам-насам з адчаем.
Маралісткі і маралісты, якія кажуць, што мы мусім «уздымаць сяло», ня надта імкнуцца самі гэтым займацца. Ім пляваць на вёскі і мястэчкі, і на людзей, якія там жывуць. Яны проста хочуць, каб іншыя таксама пакутавалі.
Так ці інакш, гуманізм сёньня ў трэндзе.
Калі я вучылася ў школе, настаўніцы часта казалі, што патрабаваць выкананьня правоў можна толькі тады, калі сумленна выконваеш усе абавязкі. Мы, дзеці, ставіліся да гэтых словаў зь недаверам...
17-гадовую дзяўчыну забралі з апякунскай сям’і ў прытулак. Кожны нібыта разумее, што ўдзельнічае ў хлусьні, але працягвае гуляць. І тое, што чыноўнікі кажуць у прыватных размовах, ня значыць абсалютна нічога.
Калісьці побач з маім домам пакрыўджаны юнак напісаў на асфальце: «Лена — дура». Гэта была па вялікім рахунку бяскрыўдная падлеткавая выхадка, якая казала хутчэй пра аўтара надпісу, чым пра Лену. І наўрад ці хлопец, які зладзіў гэтую «інсталяцыю», прэтэндаваў на званьне мастака.
Калі майму малодшаму брату было тры гады, ён вельмі хацеў мець цацачны дзіцячы вазок, які ён мог бы катаць па кватэры і двары. Але бацька выступіў катэгарычна супраць гэтай ідэі, аргумэнтуючы тым, што ягоны сын — не дзяўчынка.
Дзецям можа быць ня страшна, калі гарыць агонь, і ім можна быць не страшна выйсьці ў вакно. У статыстыцы сьмяротнасьці дзяцей у выніку падзеньня і апёкаў Беларусь займае трэцяе найгоршае месца з 39 эўрапейскіх краінаў. Ад атручэньняў — другое.
Дзяцей шмат хто па-ранейшаму ўспрымае як маёмасьць, і нават не сумняваецца ў тым, ці мае ён або яна права іх біць. Галоўнае — прыкрыцца «добрымі намерамі».
Такія людзі як Алена Купчына ці Лідзія Ярмошна лічаць, што «жанчына па натуры сваёй апалітычная». Але гэта ўсё пра нейкую іншую, абстрактную жанчыну, а іх саміх гэта ня тычыцца.
Сёньня ў большасьці сем’яў, дзе ёсьць муж і жонка, больш грошай зарабляе муж, і прымусовае пазбаўленьне сям’і гэтага заробку нікому ня пойдзе на карысьць.
Я ня веру ў тое, што пакаленьне, якое вучаць любіць вайну і бачыць у ёй прыгажосьць, вырасьце больш моцным і пасьпяховым, чым пакаленьне, якое вучаць баяцца вайны і ненавідзець яе.
Сэнс жаночай партыі ня ў тым, каб сабраць у адну арганізацыю палітычна актыўных людзей з пэўнымі геніталіямі, а ў тым, каб зьвярнуць увагу і паспрыяць вырашэньню шэрагу вельмі важных праблем
Сярэднестатыстычную дзяўчынку з раньняга дзяцінства вучаць клапаціцца пра навакольных, называюць маленькай памочніцай і вучаць таму, што цярплівасьць, міласэрнасьць і прага да абслугоўваньня — гэта прыродныя жаночыя якасьці.
Ёсьць папулярная прэтэнзія да ахвяраў сэксуальных злачынстваў і хатняга гвалту: чаму яна не стала дабівацца, каб яго пасадзілі? Я хачу задаць сустрэчнае пытаньне: чаму закон дазваляе спыніць крымінальную справу па жаданьні пацярпелай?
Насуперак народнай мудрасьці, маўчаньне — не заўжды золата. Часта яно грае на карысьць злу.
Ахвяра нападу, якая абараняла сябе ад агрэсара, наступныя паўгода будзе на папраўчых работах, а 15% ад яе заробку за гэты час будуць адлічваць на карысьць дзяржавы.
Беларуская сыстэма аховы здароўя — вялікая лятарэя, і ніколі ня ведаеш загадзя, які білет дастанецца пры наступным наведваньні паліклінікі альбо шпіталізацыі.
Стандартызацыя пры паступленьні і навучаньні безумоўна дапамагае пазьбегнуць шэрагу памылак і непатрэбнага суб’ектывізму. Але унівэрсытэт — гэта ня фабрыка па падрыхтоўцы сацыяльных машын.
Часам здаецца, што ўсе ўжо ведаюць, як важна ўступацца за іншых, бо калі ў выніку прыйдуць па цябе, ужо можа ня быць, каму заступіцца. Але гэта толькі здаецца, што ведаюць усе.
Мы сапраўды вельмі законапаслухмяныя і сочым за тым, каб людзі навокал таксама прытрымліваліся прынятых нормаў. Менавіта таму мы так мэтадычна занатоўваем усе злачынствы людзей у форме
Тое, што Вамі асабіста на працы кіруе жанчына, яшчэ ня значыць, што ў Беларусі няма гендэрных праблем.
Паспрабуйце ўявіць гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча, прыбраўшы з кантэксту жонку. Перад ім паўстаў бы выбар: працягваць праяўляць грамадзянскую пазыцыю, пераклаўшы клопат пра дачку на бабулю, альбо выконваць бацькоўскія абавязкі.
Цуду не адбылося, і дзявятага сакавіка «самая мілая, прыгожая і натхняльная» жанчына зноўку становіцца шматфункцыянальным робатам.
Абмяркоўваючы дэкрэт № 3, людзі часам забываюцца, што гэта дэкрэт прэзыдэнцкі. Ён Лукашэнкам падпісаны, а ня Шчоткінай.
Проста ўявіце: прыходзіць чалавек у храм памаліцца за хворую на анкалёгію маці, а яго побач зь месцам продажу сьвечак перахоплівае доктар мэдычных навук і кажа, што варта адмовіцца ад цемрашальства і зьвярнуцца да сучаснай мэдыцыны.
Як казаў кот Матроскін, для таго, каб нешта прадаць, трэба спачатку нешта набыць. Схема «абароны жанчын» дакладна такая ж: каб былі абаронцы, патрэбныя нападнікі.
Беларуская талерантнасьць існуе ў вельмі вузкіх межах і са зьместам, супрацьлеглым першапачатковаму. Колькі адсоткаў беларусак і беларусаў пагадзіліся б жыць побач з самімі сабой?
На пытаньне малазнаёмых людзей, ці выйшла я ўжо замуж, звычайна адказваю «ой, сплюньце!»
Калі схуднець да пэўнага памеру, дык усё ў жыцьці мусіць «зайграць новымі фарбамі» — зьявіцца ўпэўненасьць у сабе, родныя перастануць сьмяяцца з тваіх мараў, гадавая справаздача на працы напішацца самастойна, хутка знойдзецца ідэальны партнэр, замест здымнай аднапакаёўкі зьявіцца ўласны катэдж, а касмэтычныя кампаніі будуць рэгулярна дасылаць падарункі.
Загрузіць яшчэ