Валянцін Стэфановіч, прадстаўнік кампаніі назіраньня «Праваабаронца за свабодныя выбары», тлумачыць такія лічбы непразрыстасьцю працэдуры датэрміновага галасаваньня
Прыхільнікі ігнараваньня выбараў заклікаюць сабрацца на плошчы Свабоды 10 кастрычніка а 17-й, потым прайсьціся пад нацыянальнымі сьцягамі да плошчы Якуба Коласа.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі затрымалі дзьве здымачныя групы ўкраінскага тэлеканалу 1+1. Пра гэта паведаміла журналістка украінскага тэлеканалу ТСН Вольга Мальчэўская.
На 20 гадзін 9 кастрычніка бюлетэні для галасаваньня атрымалі 28,09% ад зарэгістраваных выбарцаў у Беларусі, паведамляецца на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.
У Бабруйску аднавілі раней скасаваную рэгістрацыю назіральнікам ад кампаніі «Права выбару — 2015».
Яго няма сярод кандыдатаў на цяперашніх прэзыдэнцкіх выбарах, але шмат хто лічыць былога палітвязьня Мікалая Статкевіча галоўным супернікам Аляксандра Лукашэнкі.
Звычайна падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі блякуюць сайты, назіральнікам перашкаджаюць працаваць, за ўдзельнікамі масавых акцыяў сочаць, ім пагражаюць, іх арыштоўваюць. Шэраг рэкамэндацый на 10–11 кастрычніка.
Увечары 8 кастрычніка кандыдатка ў прэзыдэнты Тацяна Караткевіч правяла апошнюю сустрэчу на Гомельшчыне.
Сябра Менскай гарадзкой выбарчай камісіі ад Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч выкрыў маніпуляцыі зь бюлетэнямі выбарцаў.
9 кастрычніка, у дзень 75-й гадавіны нараджэньня аднаго з заснавальнікаў легендарнай групы The Beatles, на трансфарматарнай падстанцыі ў Віцебску зьявіўся яго партрэт.
У трэці дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі незалежныя назіральнікі з грамадзкай кампаніі «Права выбару — 2015» зафіксавалі значны скачок яўкі, адзначаецца ў афіцыйнай справаздачы назіральнікаў.
Свабода пагутарыла з прарэктарамі дзьвюх менскіх ВНУ, адміністрацыю якіх абвінавацілі ў перадвыбарчым ціску на студэнтаў.
Пра гэта дыплямат напісаў у сваім твітэры.
100 бюлетэняў дадалося на ўчастку № 61 Першамайскага раёну ў ноч пасьля першага дня датэрміновага галасаваньня. Прынамсі, пра гэта сьведчаць пратаколы ўчастковай камісіі.
Галоўная тэма дзяржаўнай прэсы — ня Нобэлеўская прэмія Сьвятланы Алексіевіч, а датэрміновае галасаваньне на выбарах. (Фотаагляд сьвежай прэсы).
Жыхары Віцебшчыны атрымалі з поштай каляровую паштоўку з выявай Аляксандра Лукашэнкі і ягоным подпісам на адваротным баку. Патрабаваньні да друкаванай агітацыйнай прадукцыі парушаныя, лічыць актывіст Мікалай Петрушэнка.
Домаш, Мілінкевіч, Дубко. Ніхто ня стаў прэзыдэнтам.
Як паведамляе Цэнтравыбаркам, за тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі на ўчасткі прыйшлі 18,69% выбарцаў.
Можна праігнараваць выбары, можна прагаласаваць на іх. Але існуюць спосабы больш маштабнага ўплыву на вынікі: фальсыфікацыі і барацьба зь імі.
Сёлетнія прэзыдэнцкія выбары маюць усе шанцы стаць самымі сумнымі за апошнія дваццаць год. Свабода зрабіла кароткі агляд найбольш яркіх падзеяў у кандыдацкім жыцьці кожнага з прэтэндэнтаў
Супрацоўнікі міліцыі зачыняюцца на ноч у памяшканьнях, дзе знаходзяцца і скрыні для галасаваньня, і сэйфы зь бюлетэнямі.
Паводле назіральніка Арцёма Цеплякова, ягоныя лічбы яўкі і афіцыйныя лічбы камісіі пачалі разыходзіцца зь першага дня, але на другі і трэці дзень розьніца стала двухразовай
Назіральнікам на ўчастку з празрыстай скрыняй удалося дамагчыся дазволу на фатаграфаваньне.
Апытаньне Свабоды: «Як вы лічыце, чаму адміністрацыі шмат якіх устаноў прымушаюць ці падахвочваюць людзей галасаваць датэрмінова? Навошта гэта патрэбна ўладам?». Адказвалі жыхары Магілёва.
На менскім 20 участку, што ў 42 гімназіі, якую заканчваў нобэлеўскі ляўрэат Жарэс Алфёраў, датэрмінова галасуюць у асноўным супрацоўнікі КДБ.
У Горадні праўладныя і незалежныя назіральнікі на выбарчых участках практычна не кантактуюць паміж сабой. У асобных выпадках даходзіць да таго, што праўладныя назіральнікі нават падпісваюцца пад скаргамі, каб выдаліць з участку незалежных.
У Маладэчне чыніцца ціск на прыхільнікаў аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», якія ўдзельнічаюць у назіраньні ў межах кампаніі «Права выбару».
Праваабаронцы канстатуюць, што цяперашнія прэзыдэнцкія выбары амаль не адрозьніваюцца ад мінулых па ўзроўні і характары парушэньняў.
За два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі на ўчасткі прыйшлі 10,94% выбарцаў, паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія. У незалежных назіральнікаў, якія акрэдытаваныя на шэрагу ўчасткаў, іншыя дадзеныя.
Што пішуць дзяржаўныя газэты пра выбары і ці аддаюць перавагу нейкаму кандыдату, за тры дні да асноўнага дня галасаваньня высьвятляла Свабода.
Рэпартаж Свабоды з сустрэчы актывістаў апазыцыі з выбарцамі супраць абраньня Аляксандра Лукашэнкі на пяты прэзыдэнцкі тэрмін у сярэдняй школе № 57 горада Гомеля.
Апубікаваныя афіцыйныя зьвесткі ЦВК па яўцы за два першыя дні датэрміновага галасаваньня.
Зь дзясятак мясцовых прадстаўнікоў ГА «Беларускае казацтва» прыйшлі на сустрэчу з кандыдатам на прэзыдэнта ў форменным адзеньні.
Упершыню ў гісторыі Беларусі вялася жывая трансьляцыя выбараў. Журналісты прыйшлі, каб паглядзець, у якіх умовах праходзяць здымкі. Аднак сталі сьведкамі таго, як выбарчая камісія пазбавіла назіральніка акрэдытацыі.
На выбарчым участку № 24 паміж назіральнікамі і сябрамі камісіі ўзьніклі спрэчкі пра тое, як мусіць апячатвацца скрыня для галасаваньня ў час абеду і ўночы.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя аднаго з кіраўнікоў кампаніі назіраньня «Права выбару» Дзяніса Садоўскага.
Герой перадачы «Інтэрвію тыдня» — намесьнік старшыні БНФ Ігар Лялькоў, давераная асоба Тацяны Караткевіч
Анатоль Лябедзька, Аляксей Марачкін, Алесь Мех, Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Статкевіч і Алесь Таўстыка атрымалі позвы ў Цэнтральны суд Менску на 9 кастрычніка.
Гэтыя выбары ўнікальныя тым, што ўпершыню зарэгістраваная кандыдатам жанчына. А ці былі іншыя жанчыны ў беларускай палітыцы і чым яны цяпер займаюцца?
Назіральніца ад АГП Галіна Ганчарык паскардзілася, што мусіць назіраць за галасаваньнем з калідора, бо ёй не далі месца ў пакоі для галасаваньня
У Цэнтравыбаркаме не зьбіраюцца ўдакладняць, пра які аўтамабіль Аляксандра Лукашэнкі казала дыктарка БТ.
«Добрым знакам» назваў сустрэчу з новай кіраўніцай прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Менску, нямецкай дыпляматкай Андрэа Віктарын лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
У першы дзень датэрміновага галасаваньня майстар вытворчага навучаньня Гомельскага палітэхнічнага каледжу Ала Шпадарук арганізавана прывяла на ўчастак для галасаваньня № 12 Цэнтральнага раёну дзьве групы навучэнцаў.
Выбарчую кампанію ў Беларусі цяжка ахарактарызаваць як сутыкненьне розных палітычных ідэяў і пазыцыяў альбо як «перадвыбарчую гонку», у якую ўцягнуліся кандыдаты.
Выкладчыца абвяргае абвінавачаньні, кажа, што не прымушае, а толькі запрашае студэнтаў.
У першы дзень датэрміновага галасаваньня па выбарах прэзыдэнта Беларусі 1344 актывісты грамадзкай кампаніі назіраньня за выбарамі «Права выбару-2015» ахапілі 672 выбарчыя ўчасткі, — паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі.
У першы дзень датэрміновага галасаваньня назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» зафіксавалі значнае завышэньне дадзеных яўкі з боку выбарчых камісіяў, а таксама шмат выпадкаў прымусу да ўдзелу ў галасаваньні.
У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі, якое пачалося ў аўторак, на ўчасткі прыйшло 4,49% выбарцаў, гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце Цэнтравыбаркаму.
Загрузіць яшчэ