Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ: дзяржаўныя СМІ асьвятляюць толькі аднаго кандыдата ў прэзыдэнты


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Выбарчую кампанію ў Беларусі цяжка ахарактарызаваць як сутыкненьне розных палітычных ідэяў і пазыцыяў альбо як «перадвыбарчую гонку», у якую ўцягнуліся кандыдаты.

Такую выснову робіць «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у сваім маніторынгу асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў у беларускіх СМІ.

БАЖ адзначае, што ў дзяржаўных мэдыях па-ранейшаму дамінантнай фігурай застаецца Аляксандар Лукашэнка.

«У мадэлі асьвятленьня сёлетняй выбарчай кампаніі дзяржаўнымі мэдыямі не адбылося істотных зьменаў. Яна па-ранейшаму арыентаваная на прамоцыю толькі аднаго прэтэндэнта на вышэйшую пасаду. Такая мадэль непазьбежна вядзе да дэпалітызацыі выбарчага працэсу, стрымлівае канкурэнтную барацьбу палітычных ідэяў і плятформаў („ціхія выбары“, выбары „без напругі“), маргіналізуе апанэнтаў дзейнай улады ды рытуалізуе працэс галасаваньня, г. зн. ператварае яго ня болей як у „выкананьне выбаршчыкамі свайго пачэснага грамадзянскага абавязку“, паводле савецкай тэрміналёгіі», — адзначаецца ў маніторынгу.

У БАЖ зьвяртаюць увагу на тое, што з прычыны адсутнасьці рэальнай палітычнай барацьбы паміж кандыдатамі ў асьвятленьні выбараў (як дзяржаўнымі, так і недзяржаўнымі мэдыямі) «адсутнічае выразны драматургічны пачатак, інтрыга».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG