Мальчэўская напісала ў твітэры, што затрыманых на мяжы журналістаў шмат гадзінаў дапытвалі прадстаўнікі КГБ. Яна паведаміла Радыё Свабода, што адзін з чатырох затрыманых здолеў затэлефанаваць калегам, але цяпер сувязі з затрыманымі няма.
Пазьней затрыманыя зноў выйшлі на сувязь і паведамілі, што допыт супрацоўнікамі КГБ скончыўся, але іх па-ранейшаму не прапускаюць празь мяжу, бо пачалася дадатковая мытная праверка.