Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску старшыня камісіі так не хацела рэгістраваць назіральнікаў, што парушыла закон


Старшыні камісіі — вымова, назіральнікаў аднавілі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:02 0:00

Расказвае назіральніца Таісія Кабанчук

У Бабруйску аднавілі раней скасаваную рэгістрацыю назіральнікам ад кампаніі «Права выбару — 2015».

7 кастрычніка Таісія Кабанчук зарэгістравалася назіральніцай за выбарамі на 28-м участку ў Бабруйску.

Але праз гадзіну кансультацыяў па тэлефоне старшыня выбарчай камісіі Кацярына Яўстратчык рэгістрацыю скасавала, спаслаўшыся на няправільную выпіску з пратаколу абласной АГП, што накіроўвала спадарыню Кабанчук. Сярод заўвагаў — няпоўныя ініцыялы ды адсутнасьць пячаткі.

На наступны дзень заяву з просьбай аб рэгістрацыі назіральнікам прынёс яшчэ адзін актывіст «Права выбару» Генадзь Родзічаў — з выпраўленай выпіскай з пратаколу, але безь пячаткі, бо яе ў арганізацыі няма. Нягледзячы на тое што заканадаўства дазваляе выпіску безь пячаткі пры адсутнасьці яе ў арганізацыі, старшыня камісіі зноў не зарэгістравала актывіста.

Кабанчук і Родзічаў падалі скаргу ў тэрытарыяльную выбарчую камісію па Ленінскім раёне Бабруйску, а старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў — у ЦВК. У выніку старшыня ўчастковае камісіі атрымала вымову, а актывісты 9 кастрычніка былі зарэгістраваныя назіральнікамі па старых пратаколах.

Паводле назіральнікаў, на бабруйскім участку № 28, што месьціцца ў тэхналягічным каледжы, для забесьпячэньня яўкі прыцягнуты адміністрацыйны рэсурс.

Кабанчук: «Сёньня прыходзіла камэндантка аднаго з інтэрнатаў і рапартавала, што ейныя жыльцы прагаласвалі ўсе. Пра тое ж дакладалі й кіраўнікі вучэбных груп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG