Ну, я ўяўляю сабе гэты цырк. Сьветлая пасьлявелікодная раніца. Школа. З блізкіх двароў цякуць да школьнага ганку тоненькія цурочкі дзяцей у масках.
«Ты сядзіш на беразе Нёмана, чуеш пах ракі, шум хваляў. Вада цёмна-блакітная. Сонца заходзіць. Ты ў гэты час граеш на банджа, п’еш віскі, крышку бурштынавага колеру. Пры гэтым ты перабіраеш рукамі валасы каханай жанчыны. Гарыць вогнішча. Ты адчуваеш дотык ветру да твару і пах вогнішча».
15 красавіка выйшаў у сьвет новы альбом Лявона Вольскага «Амэрыка». І сольна, і з рознымі гуртамі — ад Мроі і NRM да Крамбамбулі і Zet — Вольскі зрабіў мноства запісаў. Праверце, ці зможаце вы працягнуць радкі з 10 песьняў Лявона.
Сьвятлане 40 год. Цяпер яна ляжыць у адным зь віцебскіх шпіталяў з пнэўманіяй. Яе 53-гадовы муж памёр у іншым шпіталі з пацьверджаным каранавірусам. Яна не змагла разьвітацца з каханым чалавекам. З дазволу жанчыны Свабода публікуе яе гісторыю.
Ураджэнка Менску, кіраўніца International School of Advanced Learning у амэрыканскім Бостане Марына Львова расказвае, як праз пандэмію цалкам перайшлі на дыстанцыйнае навучаньне ў штаце Масачусэтс, дзе знаходзяцца найлепшыя ўнівэрсытэты ЗША.
Шмат цяжарных хварэюць на пнэўманію, бранхіт, ВРВІ. Дактарам, акрамя лячэньня, даводзіцца яшчэ і супакойваць парадзіх, якія адмаўляюцца лячыцца ці рабіць рэнтген. Свабода сабрала некалькі гісторый жанчын, якія нядаўна нарадзілі.
Беларускім школьнікам у гэтым годзе быццам бы пашанцавала: замест аднаго тыдня вясновых канікул яны адпачываюць ужо трэці. І тае бяды — калі б прычынай ня быў каранавірус.
Кіраўнік Рады па міжнародных адносінах «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман выступіў у «Нашай ніве» з артыкулам «Беларуская дзяржаўнасьць стаіць перад сур’ёзным выпрабаваньнем». Мы зьвярнуліся да Яўгена з просьбаў удакладніць тэзы ягонага артыкулу, а таксама адказаць на крытыку.
Лявон Вольскі пасьля выхаду свайго новага альбому «Амэрыка» расказаў Радыё Свабода пра крыніцы новага запісу, пра беларускі гераізм і пра жыцьцё ды канцэрты ў часы пандэміі COVID-19.
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэмі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы палітоляга, галоўнай рэдактаркі інтэрнэт-выданьня «Наше мнение» Валерыі Касьцюговай.
Хочацца, як той бабе-павітусе зь беларускіх павер’яў павесіць на крук ля дзьвярэй ручнік-радзільнік, паадкрываць усе куфры і скарбонкі і расшпіліць усе гузікі на Міністэрстве адукацыі, каб спрасьціць нашаму чынавенству цяжкія радзіны беларускай дыстанцыйнай адукацыі.
Чаму ЗША цярпяць ад пандэміі больш, чым усе астатнія краіны сьвету? Свае адказы на гэтае пытаньне прапануюць былы мянчук, уладальнік і дырэктар клінікі-сэрвісу сацыяльнага догляду Right at Home ў Бостане Ўладзімер Зархін і прафэсар паліталёгіі Ўнівэрсытэту штату Тэнэсі Андрэй Карабкоў.
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы чэшскага публіцыста, палітычнага аналітыка, былога дырэктара расейскай службы Радыё Свабода Яфіма Фіштэйна.
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы доктара палітычных навук, навуковага супрацоўніка Свабоднага ўнівэрсытэту Бэрліну Сяргея Богдана.
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы палітоляга, каардынатара праграмы „Замежная палітыка Беларусі“ Рады міжнародных адносінаў «Менскі дыялёг» Дзяніса Мельянцова.
На працягу апошніх гадоў тэма міграцыі была адной з самых вострых і спрэчных у Эўропе і ў ЗША. Цяпер гэтая тэма сышла са старонак газэтаў і з экранаў тэлебачаньня. Гэта чыста мэдыйны эфэкт — больш важная тэма пандэміі выціснула менш важную — ці сытуацыя з мігрантамі зьмянілася?
У інтэрвію Свабодзе Сьвятлана Алексіевіч патлумачыла, чаму яна аддае перавагу канкрэтнай дапамозе канкрэтным людзям, дала жорсткія ацэнкі дзеяньням улады, якая «будзе ратаваць толькі сябе», акрэсьліла маральныя дылемы, якія стаяць цяпер перад лекарамі.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятланы Алексіевіч вырашыла дапамагчы адзінокім інвалідам у часе пандэміі каранавіруснай інфэкцыі. Паводле яе, дапамога цяпер патрэбная самым уразьлівым.
10 красавіка 1960 году пра сваё існаваньне заявіў калектыў The Beatles — лівэрпульская чацьвёрка, якой было наканавана стаць самым яскравым фэномэнам усясьветнай культуры ХХ стагодзьдзя.
Адкрывальнік Курапатаў, адзін са стваральнікаў БНФ і старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, які ў 1996 годзе быў вымушаны зьехаць зь Беларусі ў палітычную эміграцыю, цяпер разам з жонкай Галінай у Нью-Ёрку, адным з асяродкаў пандэміі каранавіруснай інфэкцыі ў ЗША.
Ксяндзы з усёй Горадзенскай дыяцэзіі сабраліся ў Фарным касьцёле ў Горадні на адмысловай імшы Вялікага чацьвярга перад Вялікаднем.
Многія беларусы становяцца валянтэрамі падчас пандэміі і любымі магчымымі спосабамі спрабуюць дапамагчы дактарам і ўразьлівым групам. Хтосьці шые маскі і ахоўныя касьцюмы, хтосьці дапамагае грашыма, іншыя зьвязваюць тых, хто хоча дапамагчы, з тымі, каму гэта неабходна.
Чаму некалькі эпідэмій апошніх гадоў пачыналіся менавіта ў Кітаі? Чаму мэр Уханя так доўга чакаў дазволу даць інфармацыю пра вірус і прымаць меры бясьпекі? Чаго можа чакаць Беларусь ад кітайскага індустрыйнага парку? Тлумачаць экспэрты чэскага дасьледчага цэнтру Sinopsis.
У раённы шпіталь трапілі 39 жыхароў пасёлку Камунар, што пад Буда-Кашалёва. Зь іх 24 — трэцяклясьнікі. Прычына — у аднаго з трэцяклясьнікаў знайшлі каранавірус. Ён займаўся ў Гомельскай СДЮШАР-4, два трэнэры якой захварэлі на COVID-19.
Прадпрымальнікі абласнога цэнтру аб’ядналіся, каб супольнымі намаганьнямі падтрымаць мэдыкаў і пацыентаў. Ініцыятыву падтрымалі некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў бізнэсу.
Берасьцейшчына пакуль застаецца адным з найбольш бясьпечных рэгіёнаў краіны, калі глядзець на колькасьць інфікаваных каранавірусам: тры станоўчыя тэсты пацьвердзілі ў Берасьці, Століне і Лунінцы. А ці гатовая вобласьць да сур’ёзных выклікаў?
Рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук ня мае намеру радыкальна мяняць курс свайго інтэрнэт-рэсурсу і адмаўляцца ад антыкарупцыйных расьсьледаваньняў, хоць і прызнае, што «трэба зрабіць паўзу і агледзецца, ацаніць рызыкі, а ўжо тады вырашаць».
Шырокі грамадзкі рэзананс у Беларусі атрымаў даклад EAST Center пра магчымыя варыянты разьвіцьця пандэміі ў Беларусі. Свабода папрасіла дырэктара па дасьледаваньнях цэнтру, палітоляга Андрэя Елісеева, больш падрабязна распавесьці пра гэтыя прагнозы.
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэміі, пра тое, як яна ўжо зьмяніла і яшчэ зьменіць Беларусь, сьвет і чалавека. Сёньня прапануем вашай увазе адказы філёзафа-мэтадоляга Ўладзімера Мацкевіча.
Беларускі традыцыйны этыкет ставіць здароўе наўперад усіх іншых жыцьцёвых каштоўнасьцяў. Як запытаць пра здароўе — і як адказаць? Як зычым здароўя ці паправунку?
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы сацыяльнага аналітыка, філёзафа, экспэрта ў тэхналёгіях штучнага інтэлекту Андрэя Шумана.
Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў прапанову ААН накіраваць на барацьбу з каранавірусам 10% усясьветнага ВУП. Выказваньні кіраўніка дзяржавы Свабода папрасіла пракамэнтаваць старэйшага аналітыка кампаніі «Альпары» Вадзіма Іосуба
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы габілітаванага доктара гуманітарных навук, чальца Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтру Беларусі, рэдактара беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час» Аляксандра Фядуты.
«Нам вельмі цяжка паверыць, што глыбокі і ўспрымальны розум хаваецца ў людзях, якія паводзяць сябе так, як героі майго фільму. Гэта цалкам пярэчыць нашай інтуіцыі», — кажа брытанец Джэры Ротвэл.
Як засьцерагчыся ад хваробы, як быць з працай, як захаваць спакой і раўнавагу? Вось адказы на многія пытаньні, што ўзьнікаюць падчас пандэміі.
У сярэднім кожны чацьвёрты перастаў наведваць спартовыя заняткі ў беларускіх фітнэс-цэнтрах. Найперш гэта дзеці і пэнсіянэры. Астатнія займаюцца бяз масак і з доступам да антысэптыкаў. Некаторыя студыі пераходзяць у онлайн.
Віцебск закрыты, навокал выставілі блёк-пасты, а шпіталі перапоўненыя хворымі на COVID-19. Такія навіны прыходзілі апошнімі днямі зь Віцебску. Свабода зьезьдзіла ў горад, каб на ўласныя вочы пабачыць, што там адбываецца.
У трох жыхароў Лельчыцкага раёну пацьвердзілі каранавірус. Карэспандэнты Свабоды назіралі за жыцьцём палескай вёскі Ліпляны, дзе выявілі COVID-19, і райцэнтру Лельчыцы — адкуль забралі аўтобус «кантактных».
Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Новых Доктаравічах, няма дагэтуль.
31 сакавіка на сайце Petitions.by зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем увесьці ў тэатрах Беларусі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу рэжым карантыну з адменай паказаў спэктакляў, гастроляў, рэпэтыцый і іншых культурных падзей.
Чамусьці — цяжка зразумець, чаму — панікай сёньня называюць тое, што панікай не зьяўляецца.
Расказваем, як адна віцебская сям’я перажывае эпідэмію каранавірусу бяз панікі, але з самаізаляцыяй і карантынам.
Прычына — падазрэньне на хваробу ў адной з настаўніц Доктаравіцкай сярэдняй школы. Яе шпіталізавалі больш за два тыдні таму.
Расея закрыла свае межы. Пад закрыцьцё трапіў і сухапутны ўчастак беларуска-расейскай мяжы. Свабода пабывала на адной з самых ажыўленых транзытных трасаў Магілёўшчыны Р-43, якая вядзе зь беларускага Крычава ў расейскі Рослаў.
Пры пераліваньні крыві заразіцца каранавірусам немагчыма: пры пнэўманіі і COVID-19 крыві не пераліваюць, таму донараў менш ня стала, сьцьвярджае дырэктар РНПЦ трансфузіялёгіі і мэдыцынскіх біятэхналёгій Фёдар Карпенка.
Далёка ня ўсе чытачы даходзяць да апошняга сказу ў кнізе. Таму гэты тэст – для самых зацятых прыхільнікаў беларускага прыгожага пісьменства. Паспрабуйце дапасаваць фінал твору, які мы прыводзім, да канкрэтнага аўтара і загалоўка. Даем тры варыянты адказу — толькі адзін зь іх правільны.
У часе пандэміі каранавіруснай інфэкцыі шмат людзей ва ўсім сьвеце вымушаныя жыць ва ўмовах карантыну ці самаізаляцыі. Як пэўныя абмежаваньні можна пераўтварыць у перавагі? Практычныя парады даюць псыхолягі Вольга Андрэева і Дарʼя Альперн-Каткоўская.
Шматлікая беларуская грамада Прыбайкальля атрымала першую сыстэматызаваную гісторыю міграцыі сваіх продкаў ва Ўсходні Сібір. Для адных гэта было асваеньне новых земляў, іншых высылалі як «ворагаў народу».
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы прафэсаркі катэдры сацыялёгіі Ўнівэрсытэту Заходняга Мічыгану (ЗША) Алены Гапавай.
Якая грамадзкая рэакцыя на пандэмію каранавірусу? Чаму Лукашэнка кажа, што пандэмія — адно «псыхоз»?
Загрузіць яшчэ