Гэтага хлопца з гітарай можна часта сустрэць у віцебскім дызелі-цягніку па дарозе на Воршу ці на Полацак. Аляксей Нябоська не прафэсыйны музыка, скончыў толькі чатыры клясы музычнае школы, але й тое прыдалося: зарабляе грошы сьпевамі, бо пакуль яшчэ студэнт. Зьбірае грошы, каб выдаць аўдыёдыск свайго гурта «Навальніца». «Пасажыры ня дужа слухаюць песьні на беларускай мове», — кажа Аляксей, але час ад часу усё ж сьпявае па-беларуску.