Гэтага чалавека можна штодня сустрэць каля Смаленскага кірмаша ў Віцебску. У шэрагу побач з гандляркамі гароднінай ён уладкоўваецца з самаробным тачыльным станком. Віктар Віктаравіч мае дзьве вышэйшыя адукацыі і некалькі вынаходніцтваў, але воляй лёсу цяпер ён бомж. Каб выжыць, зрабіў з ламачча станок і зацьвердзіў свой «прэйскурант»: затачыць сталовы нож каштуе 4 тысячы, а сякеру — ужо 8 тысяч. Віктар кажа, што жыць можна, толькі б не ганяла міліцыя.