Беларускія футбольныя ультрас зьбіраюцца правесьці пэрформанс салідарнасьці з Украінай падчас матчу паміж дзьвюма зборнымі, які адбудзецца 9 кастрычніка на «Барысаў-Арэне».
28 верасьня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі ў Менску прайшоў першы нацыянальны спартовы фэстываль «Moва Cup».
Мерапрыемства яшчэ ня мела аналягаў у гісторыі беларускага спорту — перадусім таму, што працоўнай мовай спаборніцтваў вызначана беларуская.
Беларусь страціла шанец стаць адной з гаспадынь футбольнага чэмпіянату Эўропы 2020 году.
«У гэты дзень мы ўсе будзем размаўляць на роднай беларускай мове і дадзім магчымасць фэдэрацыям і спартыўным клюбам прэзэнтаваць свае віды спорту»
Футбалісты барысаўскага БАТЭ адзначыліся найгоршым вынікам за ўвесь час выступаў у Лізе чэмпіёнаў. Ці не паўторыць «подзьвіг» БАТЭ менскае «Дынама», якое сёньня дэбютуе ў Лізе Эўропы?
Футбольны клюб з партугальскага горада Порту разграміў барысаўскую каманду зь лікам 6-0. Галоўнаму трэнэру БАТЭ Аляксандру Ермаковічу сорамна за гульню з «Порту».
Ігар Случак высьвятляе, чаму футбольныя і хакейныя клюбы з заходняй Беларусі так не сябруюць зь беларускай мовай.
Вінцук Вячорка адказвае на просьбу футбольнага заўзятара, як слушна пісаць назву магілёўскага футбольнага клюбу.
Слухайце Жывую Свабоду ў 20.00
Эўразьвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць Масквы, якія будуць агучаныя да канца тыдня. Сярод іншага, разглядаецца прапанова прыпыніць сяброўства Расеі ў футбольных асацыяцыях — UEFA і FIFA.
Упершыню ў гісторыі беларускага клюбнага футболу адразу дзьве каманды згуляюць на групавых стадыях эўракубкаў: барысаўскі БАТЭ чацьвёрты раз пазмагаецца ў Лізе чэмпіёнаў, менскае «Дынама» дэбютуе ў Лізе Эўропы.
Футбольны клюб БАТЭ з Барысава ў Лізе чэмпіёнаў патрапіў у групу «H» з данецкім «Шахтаром», партугальскім «Порту» і клюбам «Атлетык» зь Більбао – сталіцы рэгіёну баскаў у Гішпаніі.
Гурт «Ляпіс Трубяцкі» адыграў разьвітальны канцэрт у Кіеве, на які прыйшлі 20 тысяч гледачоў.
Футбольны клюб БАТЭ з Барысава выйграў паўторны матч плэй-оф у братыслаўскага "Слована" зь лікам 3:0 (першы матч на поле суперніка закончыўся ўнічыю 1:1).
Нягледзячы на стэрэатып, што беларускі ўсход спрэс зрусіфікаваны, самыя сьведамыя футбольныя клюбы з Гомельскай і Магілёўскай абласьцей — ФК «Гомель» і «Белшына»
Былы кіраўнік Калмыкіі, бізнэсовец Кірсан Ілюмжынаў пераабраны на пасаду прэзыдэнта Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі (ФІДЭ).
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька зламаў нагу падчас футбольнага Кубку Свабоды, які праходзіў 9 жніўня ў Менску. У сваім Фэйсбуку ён зьмясьціў фатаздымак, дзе ён у інваліднай калясцы, і напісаў: «Усе ж такi безь вiзыту ў лякарню не абышлося. Футбол, як палiтыка, патрабуе ахвяр...»
У фінале яна перамагла каманду Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Традыцыйны футбольны турнір «Кубак Свабоды» памяці Генадзя Карпенкі праходзіць у Мінску.
На плякаце была намаляваная рысь як сымбаль Гомеля і напісана «Толькі Адзін № 1». Плякат быў намаляваны ад рукі каляровымі алоўкамі.
3 жніўня ў Кіеве разьвіталіся з выбітным футбалістам, беларусам Валянцінам Бялькевічам, паведамляе прэс-служба кіеўскага «Дынама», дзе футбаліст правёў найлепшыя гады сваёй кар’еры.
Футбольны клюб БАТЭ зь цяжкасьцю выйшаў у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў, па суме двух матчаў пераадолеўшы супраціў альбанскага «Скендэрбеў».
Тлумачэньні АМАПу былі наступныя: «Загад зьверху, хіба вам не зразумела? Або хочаце на суткі?»
Пакуль на менскім стадыёне «Дынама» адбываецца вялая рэканструкцыя, футбольны клюб БАТЭ правядзе першы эўракубкавы матч на сучасным стадыёне «Барысаў Арэна».
У Бразыліі завяршыўся юбілейны, ХХ чэмпіянат сьвету па футболе. У фінале ў дадатковы час зборная Нямеччыны перамагла супернікаў з Аргентыны, стаўшы чатырохразовай уладальніцай футбольнай кароны.
Зборная Нямеччыны ў фінале чэмпіянату сьвету па футболе выйграла ў каманды Аргентыны 1:0. Асноўны час завяршыўся ўнічыю 0:0.
У вырашальным матчы сустрэнуцца каманды Нямеччыны і Аргентыны.
Міністэрства спорту і турызму зацікаўлена ў «духоўным настаўленьні нацыянальных спартыўных камандаў з боку Беларускай праваслаўнай царквы».
У Маскве ў суботу адбудзецца асноўная частка праграмы штогадовага аўтамабільнага шоў Moscow City Racing. А 14-ай гадзіне па расейскім часе ля сьценаў Крамля стартуюць заезды балідаў «Формулы-1».
Фанаты ФК «Партызан» 29 ліпеня непадалёк ад гандлёвага цэнтра «Maximus» заблякавалі аўтамабілямі тралейбус № 3, разьбілі ў ім шкло, распылілі сьлезацечны газ — паведамляе прэс-служба МУС.
Нават далёкая ад вялікага спорту грамадзкасьць абмяркоўвае ганебную паразу «чараўнікоў мяча», пяціразовых трыюмфатараў усясьветных першынстваў – бразыльцаў – ад вымуштраваных рулявых «нямецкай машыны».
Матчы чэмпіянату сьвету ў Бразыліі сёлета камэнтаваліся на беларускай мове дзякуючы ініцыятыве аднаго з камэнтатараў. Ці будуць і надалей спартовыя рэпартажы весьціся па-беларуску?
Расейскі праваслаўны сьвятар Аляксандар Шумскі лічыць, што чэмпіянат сьвету ў Бразыліі адлюстроўвае жудасны маральны стан чалавецтва. Таму ён з радасьцю успрыняў вестку пра правал расейскай зборнай на чэмпіянаце.
Зборная Бразыліі выйшла ў паўфінал, перамогшы каманду Калюмбіі 2:1. У паўфінале Бразылія згуляе з Германіяй, якая перамагла каманду Францыі зь лікам 1:0. Гол забіў Хумэльс.
Пра заканамернасьці і нечаканасьці сёлетняга чэмпіянату — вядомы ў мінулым беларускі футбаліст, памочнік галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэй Зыгмантовіч.
На чэмпіянаце сьвету па футболе ў Бразыліі завяршыліся матчы 1/8 фіналу.