На чэмпіянаце сьвету па футболе ў Бразіліі працягнуліся матчы 1/4 фіналу.
Зборная Бразыліі выйшла ў паўфінал, перамогшы каманду Калюмбіі 2:1. Галы забілі: у Бразыліі — Тыагу Сыльва і Давід Луіз, у Калюмбіі — Радрыгес.
Калюмбіец Джэймс Радрыгес забіў свой шосты гол на чэмпіянаце, умацаваў сваё лідэрства ў спаборніцтве бамбардзіраў.
У паўфінале Бразылія згуляе з Германіяй, якая перамагла каманду Францыі зь лікам 1:0. Гол забіў Хумэльс.
У іншых чвэрцьфіналах 5 ліпеня сустракаюцца Нідэрлянды з Коста-Рыкай і Аргентына з Бэльгіяй.